ФК Краснадар
«Краснада́р» (руск.: Краснодар) — расійскі футбольны клуб з горада Краснадара. Заснаваны ў 2008 годзе. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2014/15, 2018/19, 2019/20.
Краснадар | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Футбольный клуб «Краснодар» | |||
Заснаваны | 2008 | |||
Горад | Краснадар, Расія | |||
Стадыён |
«Краснадар» Умяшчальнасць: 35 179 |
|||
Уладальнік | Сяргей Галіцкі[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 6 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Гісторыя
правіцьПершыя гады
правіцьФутбольны клуб «Краснадар» быў заснаваны ў 2008 годзе. Ініцыятарам стварэння і ўладальнікам клуба з’яўляецца бізнесмен Сяргей Галіцкі.
У лютым 2008 года «Краснадар» паспяхова прайшоў працэдуру ліцэнзавання ПФЛ, атрымаўшы прафесійны статус і права выступаць у другім дывізіёне. Першы афіцыйны матч каманда правяла 12 красавіка 2008 года ў Таганрогу на стадыёне «Тарпеда», згуляўшы ўнічыю 0:0 з клубам «Ніка» (Красны Сулін). Каманду складалі маладыя ігракі, якімі кіраваў Уладзімір Волчак — першы трэнер у гісторыі клуба. У ходзе сезона ў «Краснадары» з’явіліся некалькі новых футбалістаў і змяніўся трэнер. У выніку клуб заняў 3-е месца ў сваёй зоне — услед за «Валгаром» і «Батайскам-2007», адстаўшы ад лідара на 11 ачкоў.
15 студзеня 2009 года ў офіс клуба прыйшоў афіцыйны ліст з ПФЛ з просьбай паведаміць аб гатоўнасці прыняць удзел у першынстве Расіі па футболе ў першым дывізіёне ў сезоне 2009 года, у сувязі з адмовай некаторых клубаў ад удзелу ў першынстве Расіі.
Дэбютны сезон у першым дывізіёне «Краснадар» завяршыў на 10-м месцы. У наступным годзе камандай кіраваў новы трэнер — Сяргей Ташуеў, вядомы па працы з «Салют-Энергіяй». Пад яго кіраўніцтвам «Краснадар» ярка правёў першую палову першынства, але ў другім гуляў прыкметна горш. Вынікам стала 5-е месца. Ташуеў па ўзаемнай згодзе бакоў пакінуў клуб.
Выхад у Прэм’ер-лігу
правіцьУ снежні 2010 года кіраўніцтва «Краснадара» абвясціла аб падпісанні кантракта з сербскім спецыялістам Славалюбам Мусліным, добра вядомым па працы з маскоўскім «Лакаматывам», падмаскоўнымі «Хімкамі» і мінскім «Дынама». Кантракт з клубам быў падпісаны па схеме «1,5+1». У другой палове студзеня 2011 года клуб таксама ўзмацніўся некаторымі ігракамі, якія мелі досвед выступу ў элітным дывізіёне.
Пасля таго, як «Сатурн» і «Амкар» падалі заяву аб добраахвотным выхадзе з расійскай футбольнай Прэм’ер-лігі ў найвышэйшых футбольных колах разгарнулася дыскусія аб патэнцыйных кандыдатах на замену гэтым клубам. Называліся наступныя каманды: «Ніжні Ноўгарад» і КАМАЗ, якія занялі 3 і 4 месца ў першым дывізіёне, а таксама «Аланія», якая выбыла з чэмпіянату. Аднак, у выпадку зняцця абедзвюх каманд прыярытэтным лічыўся варыянт правядзення чэмпіянату з 14-ю камандамі. У выніку бліжэй да 25 студзеня 2011 года ўсё больш пераважнымі станавіліся шанцы «Краснадара». «Амкар» адклікаў заяву на выхад з Прэм’ер-лігі, «Ніжні Ноўгарад» і КАМАЗ адмовіліся ад пераходу ў найвышэйшы дывізіён па фінансавых прычынах, а варыянт з «Аланіяй» РФПЛ палічыў парушэннем спартыўнага прынцыпу. 25 студзеня «Краснадар» афіцыйна заняў месца «Сатурна» ў Прэм’ер-лізе[1].
Склад
правіцьСтанам на люты 2024 года.
|
|
Галоўныя трэнеры
правіць- Уладзімір Волчак (2008)
- Нурбі Хакунаў (2008—2009)
- Сяргей Ташуеў (2009—2010)
- Славалюб Муслін (2010—2013)
- Алег Конанаў (2013—2016)
- Ігар Шалімаў (2016—2018)
- Мурад Мусаеў (в. а., 2018)
- Алег Фаменка (2018—2019)
- Сяргей Мацвееў (2019—2020)
- Мурад Мусаеў (2020—2021)
- Віктар Ганчарэнка (2021—2022)
- Даніэль Фарке (2022)
- Аляксандр Старажук (2022—2023)
- Уладзімір Івіч (з 2023)
Крыніцы
правіць- ↑ «Краснодар» официально занял место «Сатурна» в Премьер-Лиге Архівавана 27 студзеня 2011.. championat.ru (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Краснадар
- Афіцыйны сайт
- Сайт заўзятараў