ФК Крумкачы Мінск
«Крумкачы» — беларускі футбольны клуб з Мінска. Заснаваны ў 2011 годзе. У 2016—2017 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У цяперашні час выступае ў Першай лізе.
Крумкачы Мінск | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Поўная назва | ТАА «Футбольны клуб НФК» | ||
Мянушкі | Крумкачы | ||
Заснаваны | 2011 | ||
Горад | Мінск, Беларусь | ||
Стадыён |
РЦАР-БДУ Умяшчальнасць: 1500 |
||
Дырэктар | Алег Давідовіч | ||
Галоўны трэнер | Алег Дулуб | ||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2019 | 8 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
ГісторыяПравіць
Клуб быў заснаваны ў 2011 годзе і спачатку выступаў у аматарскім чэмпіянаце і кубку МЛФ[1]. У сезоне 2014 «Крумкачы» былі заяўленыя ў Другую лігу, дзе, заняўшы другое месца, з першай спробы выйшлі ў Першую лігу чэмпіянату Беларусі.
Сезон 2015 у Першай лізе каманда пачала няўдала, пацярпеўшы два паражэнні на старце. У красавіку каманду пакінуў галоўны трэнер Аляксандр Багайчук, на яго месца ў маі быў прызначаны Алег Дулуб, вядомы па працы ў розных клубах Вышэйшай лігі ў якасці асістэнта галоўнага трэнера. Па выніках першага круга каманда здолела апынуцца на пятым месцы. У другой палове сезона «Крумкачы» паказвалі выдатную гульню і пачалі прэтэндаваць на прызавыя месцы. Перад апошнім турам сталічны клуб выйшаў на трэцяе месца, якое быў вымушаны бараніць у заключным матчы ў вочным супрацьстаянні з магілёўскім «Дняпром». Атрымаўшы перамогу (2:0), «Крумкачы» захавалі трэцяе месца і трапілі ў Вышэйшую лігу.
У сезоне 2016 «Крумкачы» дэбютавалі ў Вышэйшай лізе. Захаваўшы лідараў, каманда ўзмацнілася некалькімі вопытнымі ігракамі, а таксама шэрагам легіянераў. У першай палове сезона «Крумкачы» ішлі ў верхняй палове табліцы, прэтэндуючы на медалі, былі атрыманы перамогі над фаварытамі чэмпіянату — салігорскім «Шахцёрам» (2:0) і мінскім «Дынама» (4:1). Аднак, утрымаць пазіцыі каманда не здолела, і ўвосень ужо скацілася ўніз табліцы. У кастрычніку «Крумкачы» пакінуў галоўны трэнер Алег Дулуб, які ўзначаліў клуб украінскай Прэм’ер-лігі «Карпаты». Каманду ўзначаліў Васіль Хамутоўскі, з якім «Крумкачы» захавалі прапіску ў эліце, заняўшы выніковае 11-е месца з 16.
У пачатку 2017 года галоўным трэнерам быў прызначаны ўкраінскі спецыяліст Уладзімір Пяценка. Пасля перамогі ў першым туры над «Віцебскам» і нічыі ў другім з брэсцкім «Дынама» вынікі сталічнага клуба пайшлі на спад, што ў многім было звязана з цяжкай фінансавай сітуацыяй. У маі Пяценка пакінуў пасаду, выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў Аляксей Кучук, які раней працаваў з дублем «Крумкачоў». Пазней каманду з-за фінансавых цяжкасцей сталі пакідаць і ігракі.
29 ліпеня 2017 года, напярэдадні гасцявога матча 16-га тура супраць «Віцебска», 5 вядучых футбалістаў (Дзмітрый Клімовіч, Дзмітрый Яшын, Ягор Сямёнаў, Філіп Іваноў, Яўген Шыкаўка) адмовіліся ехаць на матч з прычыны затрымкі выплат заробку[2]. У хуткім часе ўсе яны пакінулі клуб (трохі пазней, аднак, у склад вярнуўся Філіп Іваноў). У другой палове сезона 2017 за «Крумкачоў» гуляў фактычна новы склад, куды ўвайшлі ў асноўным дублёры і рэзервісты, а таксама ігракі з ніжэйшых ліг. Вынікі сталі яшчэ горш, аднак сталічны клуб здолеў атрымаць гасцявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (3:2). У жніўні 2017 года клуб абвясціў аб пачатку краўдфандзінгавай кампаніі па збору грошай для каманды[3], у выніку якой было сабрана каля 30 тысяч беларускіх рублёў (23 % ад запланаванай сумы). Атрымаўшы перамогу ў апошнім туры над «Мінскам» (2:1), «Крумкачы» занялі 13-е месца і захавалі месца ў Вышэйшай лізе.
15 снежня 2017 года з-за шматмесячных запазычанасцей клуба перад ігракамі і трэнерамі на яго была накладзена забарона на рэгістрацыю новых футбалістаў. У пачатку 2018 года «Крумкачы», тым не менш, пачалі рыхтавацца да новага сезона, праглядаючы патэнцыйных навічкоў; таксама клуб пачаў выплачваць грошы некаторым ігракам. 26 лютага 2018 года «Крумкачам» было адмоўлена ў прыняцці дакументаў на атрыманне ліцэнзіі на выступленне ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2018 у сувязі з парушэннем тэрмінаў падачы. Неўзабаве клуб абвясціў аб прыходзе армянскага інвестара Ваге Марцірасяна, які намераваўся разлічыцца з крыдэторамі і забяспечыць бюджэт на сезон 2018 у памеры 600 тыс долараў. Аднак, 2 сакавіка ў сувязі з невыкананнем рашэння аб пагашэнні запазычанасцей з каманды былі зняты 2 ачкі ў чэмпіянаце Беларусі 2018 і пацвержана забарона на рэгістрацыю новых ігракоў, а пазней былі адхілены апеляцыя на адмову ў прыняцці дакументаў на атрыманне ліцэнзіі ў Вышэйшай лізе, а таксама просьба «Крумкачоў» аб узняцці пытання аб атрыманні клубам дазволу на праходжанне ліцэнзавання на Канферэнцыі АБФФ 14 сакавіка. Пасля таварыскага матча з салігорскім «Шахцёрам» (4 сакавіка) каманда больш не трэніравалася. Не маючы дастатковай колькасці ігракоў, «Крумкачы» па чарзе адмовіліся ад удзелу ў двух чвэрцьфінальных матчах Кубка Беларусі супраць гродзенскага «Нёмана», за што клуб быў адштрафаваны на 500 базавых велічынь, а за працяг непагашэння знятыя яшчэ 3 ачкі. 19 сакавіка заяву клуба на ўдзел у Вышэйшай лізе разглядаў Футбольны арбітраж АБФФ і таксама адмовіў, такім чынам «Крумкачы» канчаткова былі пазбаўлены месца ў Вышэйшай лізе[4].
Неўзабаве заўзятары «Крумкачоў», якія не жадалі спынення існавання клуба, ініцыявалі стварэнне новай юрыдычнай асобы, фармальна новы клуб пад назвай НФК «Крумкачы» 30 сакавіка падаў заяўку на ўдзел у Другой лізе[5]. 3 красавіка «Крумкачы» былі афіцыйна ўключаныя ў склад удзельнікаў турніру[6]. У сувязі са стварэннем новай юрыдычнай асобы абавязкі і штрафы папярэдніх «Крумкачоў» не распаўсюджваліся на новы клуб. У Другой лізе «Крумкачы» сабралі баяздольны склад, і хутка каманда замацавалася сярод лідараў. Доўгае барацьба з брэсцкім «Рухам» з першы радок скончылася няўдала для «Крумкачоў», якія фінішавалі другімі, аднак пры гэтым за некалькі тураў за заканчэння сезона каманда забяспечыла выхад у Першую лігу.
У пачатку 2019 года клуб змяніў назву на НФК, каб пазбегнуць супадзення назвы са старой юрыдычнай асобай «Крумкачоў» і атрымаць магчымасць уступіць у АБФФ. Клуб добра ўзмацніўся, запрасіўшы ігракоў з вопытам выстапаў у Вышэйшай лізе, дадаўшы да іх некалькі маладых выканаўцаў, таксама вярнуўся шэраг ігракоў былых «Крумкачоў». Камандзе ставілася задача выйсці ў Вышэйшую лігу, аднак сезон пачаўся дрэнна, сталічны клуб апынуўся ў ніжняй палове табліцы. У маі 2019 года быў звольнены галоўны трэнер Аляксей Кучук, на яго месца быў прызначаны Сяргей Кузьмініч. Услед за трэнерам каманду пакінулі некаторыя ігракі, таксама канчаткова адхіліўся ад клуба колішні кіраўнік Дзяніс Шунто. У другой палове сезона каманда паказвала лепшыя вынікі і фінішавала восьмай.
У сакавіку 2020 года каманда вярнула назву «Крумкачы».
У студзені 2021 года на пасаду галоўнага трэнера, зноў, вярнуўся Алег Дулуб[7].
ЭмблемыПравіць
- Гісторыя эмблем «Крумкачоў»
ДасягненніПравіць
- Першая ліга:
- 3-е месца (1): 2015
Цяперашні складПравіць
Станам на жнівень 2020 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[8].
|
|
СтатыстыкаПравіць
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | РМ | А | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2014 | Другая — Б (Д3) | 3 | 22 | 13 | 1 | 8 | 48–34 | 40 | 1/32 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап | 2 | 141 | 9 | 2 | 3 | 24–14 | 29 | Выхад у Першую лігу | ||
2015 | Першая (Д2) | 3 | 30 | 19 | 3 | 8 | 67–45 | 60 | 1/16 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2016 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 30 | 9 | 6 | 15 | 24–39 | 33 | 1/16 фіналу | |
2017 | Вышэйшая (Д1) | 13 | 30 | 5 | 10 | 15 | 26–47 | 25 | Чвэрцьфінал | Пераход у Другую лігу |
2018 | Другая (Д3) | 2 | 28 | 23 | 3 | 2 | 80–16 | 72 | 1/32 фіналу | Выхад у Першую лігу |
2019 | Першая (Д2) | 8 | 28 | 11 | 7 | 10 | 41–38 | 40 | 1/16 фіналу | |
2020 | Першая (Д2) | 1/8 фіналу |
- 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 6—2—0, розніца мячоў 16—3.
Галоўныя трэнерыПравіць
- Алег Лявонцьеў (красавік — май 2014)
- Аляксандр Багайчук (май 2014 — красавік 2015)
- Дзяніс Шунто (в.а. у красавіку — маі 2015)
- Алег Дулуб (май 2015 — кастрычнік 2016)
- Васіль Хамутоўскі (в.а. у кастрычніку 2016 — студзені 2017)
- Уладзімір Пяценка (люты — май 2017)
- Аляксей Кучук (в.а. у маі 2017 — сакавіку 2018; красавік 2018 — май 2019)
- Сяргей Кузьмініч (май 2019 — студзень 2021)
- Алег Дулуб (са студзеня 2021)
Зноскі
- ↑ "Крумкачы": как форумчане "Прессбола" создали профессиональный футбольный клуб
- ↑ Пять игроков основного состава "Крумкачей" отказались ехать на матч с "Витебском" из-за задержки зарплаты
- ↑ "Либо снимаемся с чемпионата, либо просим о помощи". "Крумкачы" объявили о старте краудфандинга
- ↑ "Крумкачы" не будут играть в высшей лиге
- ↑ "НФК Крумкачы" подали заявку на участие во второй лиге
- ↑ Вторая лига 2018. С "Крумкачами" их будет 15
- ↑ НФК "Крумкачы" объявили о возвращении на пост главного тренера Олега Дулуба (руск.) . Football.by (24 студзеня 2021). Праверана 24 студзеня 2021.
- ↑ Команда
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт клуба
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- «Крумкачы» на football.by
- Новыя «Крумкачы» распавялі пра амбітную задачу на гэты сезон