ФК Адзінства Дзяржынск

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Крутагор'е Дзяржынск)

«Адзінства» — беларускі футбольны клуб з горада Дзяржынск, заснаваны ў 1999 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Адзінства Дзяржынск
Лагатып
Заснаваны 1999
Горад Дзяржынск, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 1100
Галоўны трэнер Аляксандр Новікаў
Чэмпіянат Другая ліга

ГісторыяПравіць

Клуб быў заснаваны ў 1999 годзе пад назвай «Лівадыя». Першапачаткова выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці.

З 2003 клуб гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі, дзе найлепшым дасягненнем стала трэцяе месца ў сезоне 2008. Нападнік «Лівадыі» Аляксей Хадневіч пры гэтым стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У красавіку 2015 года стала вядома аб тым, што клуб змяніў назву на «Крутагор’е» і стаў прадстаўляць Дзяржынскі раён[1]. У пачатку 2016 года «Крутагор’е» вырашыла не заяўляцца ў Другую лігу[2], аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3].

Асноўная каманда пасля адмовы ад удзелу ў Другой лізе спыніла існаванне, у той час як другая каманда пад назвай «Лівадыя-Юні» працягнула выступаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаўшы асноўнай камандай. У 2020 годзе была вернута назва «Лівадыя».

У 2021 годзе ў выніку рэформы Другой лігі каманда зноў апынулася ў трыцім дывізіёне, пры гэтым змяніла назву на «Адзінства». У матчы 7-га тура з «Крупкі-ДРБУ-164» у «Адзінства» не было запаснога брамніка ў заяўцы. Пасля чырвонай карткі брамніку на 50-й хвіліне матча, у браму ўстаў палявы ігрок.

Папярэднія назвыПравіць

  • 1999—2014: «Лівадыя» (Дзяржынск)
  • 2015: «Крутагор’е» (Дзяржынскі раён)
  • 2016—2019: «Лівадыя-Юні» (Дзяржынск)
  • 2020—2021: «Лівадыя» (Дзяржынск)
  • з 2021: «Адзінства» (Дзяржынск)

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 2 20 15 2 3 47–23 47
2003 Другая (Д3) 9 22 7 5 10 24–39 26 1/32 фінала
2004 Другая (Д3) 6 24 13 2 9 31–34 41 1/32 фінала
2005 Другая (Д3) 7 26 11 8 7 30–26 41 1/32 фінала
2006 Другая (Д3) 10 32 10 7 15 35–50 37 1/32 фінала
2007 Другая (Д3) 9 30 10 7 13 30–44 37 1/32 фінала
2008 Другая (Д3) 3 30 16 6 8 46–32 54 1/64 фінала
2009 Другая (Д3) 11 26 5 11 10 28–33 26 1/32 фінала
2010 Другая (Д3) 17 34 5 6 23 25–81 21 1/32 фінала
2011 Другая (Д3) 7 30 12 6 12 35–39 42 1/32 фінала
2012 Другая (Д3) 14 38 12 3 21 47–72 39 1/32 фінала
2013 Другая (Д3) 8 24 6 8 10 25–44 26 1/32 фінала
2014 Другая — Б (Д3) 9 22 8 3 11 29–39 27 1/32 фінала
Матчы за 17 месца1 18 2 0 1 1 4–5
2015 Другая — Б (Д3) 9 18 4 3 11 21–49 15 1/32 фінала
Матчы за 17 месца2 18 2 0 2 0 4–4
2016 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 22 12 1 9 48–40 37
2017 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 18 15 1 2 69–12 46
2018 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 18 13 1 4 46–28 40
2019 Чэмпіянат Мінскай вобласці — Група А (Д4) 2 14 8 4 2 31–17 28 Выхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д4) 6 14 4 3 7 23–48 15
2020 Чэмпіянат Мінскай вобласці — Група Б (Д4) 6 16 4 4 8 30–45 16
2021 Другая (Д3) Папярэдні раўнд
  • 1 Стыкавыя матчы супраць клуба «Прыазёр’е» (Верхнядзвінск), які заняў 9 месца ў групе А (0:1, 4:4).
  • 2 Стыкавыя матчы супраць клуба «Рагачоў-МК», які заняў 9 месца ў групе А (1:1, 3:3 — паражэнне па меншай колькасці выязных галоў).

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць