ФК Лестэр Сіці

англійскі футбольны клуб

«Лестэр Сіці» (англ.: Leicester City) — англійскі футбольны клуб з горада Лестэр. Чэмпіён Англіі (2016), уладальнік Кубка Англіі (2021) і трохразовы ўладальнік Кубка футбольнай лігі. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Кінг Паўэр», які здольны змясціць 32 262 гледача. «Лестэр Сіці» быў заснаваны ў 1884 годзе як «Лестэр Фос», гуляючы на пляцоўцы непадалёк ад Фос Роўд. У 1891 годзе клуб пераехаў на стадыён «Філберт Стрыт», дзе праводзіць хатнія матчы на працягу 111 гадоў[2], перш чым рушыць на суседні стадыён «Уолкерс» у 2002 годзе.

Лестэр Сіці
Поўная назва Leicester City Football Club
Заснаваны 1884
Горад Лестэр, Англія
Стадыён Кінг Паўэр
Умяшчальнасць: 32 315
Уладальнік King Power[d][1]
Прэзідэнт Аяват Шрываданапрабха[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2021/22 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Лестэр Сіці» быў далучаны да футбольнай лігі ў 1894 годзе. З 1996 па 2002 гады клуб гуляў у Прэм’ер-лізе, пасля чаго некалькі разоў вяртаўся ў найвышэйшы англійскі дывізіён. У сезоне 2013/14 «Лестэр Сіці» перамог у Чэмпіёншыпе і вярнуўся ў Прэм’ер-лігу, а праз два гады, па выніках сезона 2015/16, упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі.

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Дэні Уорд 1993
2   Аб Джэймс Джасцін 1998
3   Аб Ваўт Фас 1998
4   Аб Чаглар Сёюнджу 1996
5   Аб Раян Бертранд 1989
6   Аб Джоні Эванс (капітан) 1988
7   ПА Харві Барнс 1997
8   ПА Юры Тылеманс 1997
9   Нап Джэймі Вардзі 1987
10   ПА Джэймс Мэдысан 1996
12   Бр Алекс Смітыс 1990
14   Нап Келечы Іхеанача 1996
16   Аб Віктар Крысціянсен 2002
18   Аб Даніэль Амарці 1994
Паз. Імя Нар.
20   Нап Патсан Дака 1998
21   Аб Рыкарду Перэйра 1993
22   ПА Кірнан Д’юсберы-Хол 1998
23   Аб Янік Вестэргор 1992
24   ПА Нампаліс Мендзі 1992
25   ПА Вілфрэд Ндыды 1996
26   ПА Дэніс Прат 1994
27   Аб Цімаці Кастань 1995
31   Бр Даніэль Іверсен 1997
33   Аб Люк Томас 2001
37   ПА Тэтэ 2000
42   ПА Бубакары Сумарэ 1999
  Аб Гары Сутар 1998

Зноскі

  1. Thai-based consortium seal Leicester City deal — 2010. Праверана 15 мая 2021.
  2. A History of Filbert Street Архівавана 29 верасня 2011.. Filbertstreet.net

СпасылкіПравіць