ФК Ліверпул

англійскі футбольны клуб

«Ліверпу́л» (англ.: Liverpool Football Club) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Ліверпул, графства Ланкашыр. «Ліверпул» — адзіны англійскі клуб, які дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў 6 разоў. Акрамя таго мерсісайдцы 19 разоў выйгравалі чэмпіянат Англіі, таксама ім належыць англійскі рэкорд па колькасці выйграных еўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Ліверпула» — «Энфілд», які змяшчае 54 074 чалавек[2], размешчаны ў трох мілях ад цэнтра Ліверпула.

Ліверпул
Liverpool FC crest, Main Stand.jpg
Поўная назва Liverpool Football Club
Мянушкі Чырвоныя, мерсісайдцы
Заснаваны 3 чэрвеня 1892
Горад Ліверпул, Англія
Стадыён Энфілд Роўд
Умяшчальнасць: 53 394
Уладальнік Fenway Sports Group[d]
Прэзідэнт Том Вернер[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2021/22 2 месца
Сайт liverpoolfc.com(англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ГісторыяПравіць

Заснаваны 15 сакавіка 1892 года Джонам Хоўлдынгам, уладальнікам стадыёна «Энфілд». Хоўлдынг вырашыў стварыць уласную каманду пасля таго, як папярэдні арандатар арэны, «Эвертан», пакінуў яе праз спрэчку наконт арэнднай платы. Назва мусіла застацца ранейшай, «Эвертан», аднак футбольная асацыяцыя адмовілася прызнаць новую каманду ў якасці «Эвертана». У выніку каманда была названа ў гонар горада — «Ліверпул». Ужо праз два гады клуб састаяў у англійскай футбольнай лізе.

З імем клуба звязаны дзве найвялікшыя трагедыі ў еўрапейскім футболе: на стадыёне «Эйзель» 29 мая 1985 года (загінула 39 гледачоў) і на стадыёне «Хілсбара» 15 красавіка 1989 года (загінула 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасля «Эйзеля» англійскім клубам забаранілі ўдзел у еўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Ліверпулу» на шэсць.

Гімнам клуба з 1960-х гадоў з’яўляецца песня «You’ll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клуба і на Варотах Шэнклі, якія вядуць на стадыён «Энфілд».

ТрафеіПравіць

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Алісан 1992
2   Аб Джо Гомес 1997
3   ПА Фабінью 1993
4   Аб Вірджыл ван Дэйк 1991
5   Аб Ібраіма Канатэ 1999
6   ПА Т’ягу Алькантара 1991
7   ПА Джэймс Мілнер 1986
8   ПА Набі Кейта 1995
9   Нап Раберту Фірміну 1991
11   Нап Махамед Салах 1992
13   Бр Адрыян 1987
14   ПА Джордан Хендэрсан (капітан) 1990
15   Нап Алекс Окслейд-Чэмберлен 1993
17   ПА Кертыс Джонс 2001
Паз. Імя Нар.
18   Нап Кодзі Гакпа 1999
19   ПА Харві Эліят 2003
20   ПА Дыёгу Жота 1996
21   Аб Канстанцінас Цымікас 1996
22   Аб Калвін Рэмзі 2003
23   Нап Луіс Дыяс 1997
26   Аб Эндру Робертсан 1994
27   Нап Дарвін Нуньес 1999
28   Нап Фабіу Карвалью 2002
29   ПА Артур 1996
32   ПА Жаэль Матып 1991
47   Аб Натаніел Філіпс 1997
62   Бр Каўмхін Келехер 1998
66   ПА Трэнт Александэр-Арнальд 1998

ТрэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць