ФК Макабі Тэль-Авіў

ізраільскі футбольны клуб

«Макабі» (іўр.: מועדון כדורגל מכבי תל אביב) — ізраільскі футбольны клуб з горада Тэль-Авіў, частка спартыўнага таварыства «Макабі Тэль-Авіў». З’яўляецца найстарэйшым і самым тытулаваным клубам у гісторыі ізраільскага футбола. Заснаваны ў 1906 годзе, клуб дваццаць шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, дваццаць тры разы — уладальнікам Кубка Ізраіля, двойчы уладальнікам Кубка Азіі і шэсць разоў — уладальнікам Кубка Тота. Клуб сем разоў рабіў «залаты дубль».

Макабі Тэль-Авіў
FC Maccabi Tel-Aviv logo.png
Поўная назва іўр.: מועדון כדורגל מכבי תל אביב
Заснаваны 1906
Горад Тэль-Авіў, Ізраіль
Стадыён Блумфілд, Тэль-Авіў
Умяшчальнасць: 29 400
Уладальнік Мітчэл Голдхар[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2021/22 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Макабі» Тэль-Авіў — адзіная каманда ў Ізраілі, якая ніколі не гуляла ў ніжэйшай лізе. Таксама «Макабі» з’яўляецца адной з нешматлікіх каманд Ізраіля, якой удалося выйсці ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў УЕФА — гэта здарылася ў сезоне 2004/05, калі каманда заняла 4-е месца ў групе, толькі па розніцы мячоў саступіўшы «Аяксу». Хатнія матчы каманда праводзіць на пятнаццацітысячная арэне «Блумфілд».

Дасягненні правіць

  • Чэмпіянат Ізраіля:
    • Пераможца (26): 1923, 1929, 1936, 1937, 1939, 1942, 1947, 1950, 1952, 1954, 1956, 1958, 1968, 1970, 1972, 1977, 1979, 1992, 1995, 1996, 2003, 2013, 2014, 2015, 2019, 2020
  • Кубак Ізраіля:
    • Уладальнік (24): 1929, 1930, 1933, 1941, 1946, 1947, 1954, 1955, 1958, 1959, 1964, 1965, 1967, 1970, 1977, 1987, 1988, 1994, 1996, 2001, 2002, 2005, 2015, 2021
  • Кубак Тота:
    • Уладальнік (7): 1993, 1999, 2009, 2015, 2018, 2019, 2021

Спасылкі правіць