ФК Маладзечна

беларускі футбольны клуб

«Маладзечна» — беларускі футбольны клуб з горада Маладзечна, заснаваны ў 1989 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Маладзечна
ФК Маладзечна.jpg
Заснаваны 1989
Горад Маладзечна, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 4800
Дырэктар Віталь Пачкоўскі
Галоўны трэнер Аляксандр Храпкоўскі
Чэмпіянат Першая ліга
2023 11 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

правіць

Клуб быў створаны ў 1989 годзе пад назвай «Металург» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладзечанскага завода парашковай металургіі Генадзя Карпенкі. «Металург» адразу выйшаў у найвышэйшы дывізіён чэмпіянату БССР, а ў 1991 годзе стаў апошнім пераможцам Чэмпіянату і Кубка БССР.

У 1992—2003 гадах клуб гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000). У клубе пачыналі кар’еру такія вядомыя ігракі, як Аляксандр Вяжэвіч, браты Уладзімір і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х гадоў з-за фінансавых праблем клуб апусціўся да Другой лігі, дзе стаў замаць месца ў канцы табліцы.

У сезонах 2009—2011 каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэнне. У 2012 годзе праблемы з фінансаваннем прывялі да чарговага падзення ў ніжнюю частку табліцы.

У 2011 годзе клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладзечна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсара. У 2013 годзе клуб зноў змяніў назву — на «Маладзечна-2013». За «Маладзечна-2013» сталі гуляць пераважна мінскія футбалісты, у той жа час у чэмпіянат вобласці была заяўлена каманда «Маладзечна-ДЮСШ-4» (фактычна фарм-клуб «Маладзечна-2013»), дзе гулялі маладыя выхаванцы маладзечанскага футбола.

2015 год

правіць

У лютым 2015 года стала вядома, што «Маладзечна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у Другой лізе замест «Маладзечна-2013»[1]. Новая каманда стала выступаць значна паспяховей і адразу ўзначаліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладзечна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і не здолела выйсці ў Першую лігу, заняўшы чацвёртае месца. Перад сезонам 2016 «Маладзечна-ДЮСШ-4» мела магчымасць заявіцца ў Першую лігу замест спыніўшых існаванне каманд, але адмовілася і працягнула выступы ў Другой лізе.

2016 год

правіць

У сезоне 2016 каманда доўгі час ішла на трэцім месцы, якое забяспечвала выхад у Першую лігу, але ў двух апошніх турах прайграла сваім асноўным канкурэнтам — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сезон на пятым месцы.

2017 год

правіць

У сезоне 2017 года маладзечанскі клуб стаў супрацоўнічаць з Андрэем Іваненкам, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Рагачоў-МК» і «Крумкачы». Дзякуючы Іваненку каманду папоўніў шэраг ігракоў з вопытам выступаў у Вышэйшай лізе, былі арганізаваныя замежныя перадсезонныя зборы і інш. Аднак, у чэмпіянаце «Маладзечна-ДЮСШ-4» не здолела адолець асноўных канкурэнтаў і заняла выніковае шостае месца. Па заканчэнні сезону стала вядома, што маладзечанскі клуб спыняе супрацоўніцтва з Іваненкам.

2018 год

правіць

У сезоне 2018 каманда ў асноўным складалася з маладзечанскіх футбалістаў, да якіх дадалася невялікая колькасць запрошаных, сярод якіх вопытны Алег Страхановіч. Доўгі час «Маладзечна-ДЮСШ-4» ішло на апошнім месцы, першая перамога была атрымана толькі ў 13-м туры. Аднак, пазнейшыя поспехі дазволілі камандзе ўзняцца ў сярэдзіну табліцы і скончыць сезон на 9-м радку з 15.

2019 год

правіць

У сезоне 2019 каманда стала называцца «Маладзечна». Захаваўшы лідараў, маладзечанскі клуб умацаваўся шэрагам новых ігракоў, у тым ліку з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. Стаўшы адным з фаварытаў, маладзечанскі клуб дзякуючы добра праведзенай другой палове сезона стаў трэцім, што ў сувязі са спыненнем існавання мінскага «Тарпеда» давала права на выхад у Першую лігу.

2020 год

правіць

У пачатку 2020 года доўгі час заставалася адкрытым пытанне аб удзеле «Маладзечна» ў Першай лізе. У сувязі з тым, што права ўдзельнічаць у Першай лізе таксама атрымаў і «Андэрдог» з Маладзечанскага раёна, у лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе. Планавалася, што бюджэт будзе фарміравацца напалову з прыватнага капіталу ўласнікаў «Андэрдога», аднак пазней з-за рознагалоссяў «Андэрдог» увогуле зняўся са спаборніцтваў, а «Маладзечна» заявілася ў Другую лігу. Нягледзячы на дрэнны старт, «Маладзечна» з цягам часам захапіла лідарства ў сваёй групе і выйшла ў фінальны этап.

У жніўні падчас пратэстаў у Беларусі быў знойдзены мёртвым фанат маладзечанскага клуба Мікіта Крыўцоў[2].

У фінальным этапе Другой лігі маладзечанская каманда заняла трэцяе месца і атрымала права на стыкавыя матчы супраць светлагорскага «Хіміка» за месца ў Першай лізе на наступны сезон, але саступіла (0:0, 0:4) і засталася ў Другой лізе.

2021 год

правіць

У пачатку сезона 2021 фан-рух адмовіўся падтрымліваць «Маладзечна», пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[3].

Маладзечанскі клуб добра ўзмацніўся і здолеў перамагчы ў Мінскім дывізіёне Другой лігі, аднак у плэй-оф выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па пенальці мінскаму БДУ (0:0, 0:0, пен. 1:4).

У Першай лізе

правіць

У студзені 2022 года ў выніку недахопу каманд для Першай лігі АБФФ прапанавала «Маладзечна» месца ў другім дывізіёне[4]. У лютым 2022 года клуб падаў дакументы для праходжання ліцэнзавання для ўдзелу ў Першай лізе. «Маладзечна» стала серадняком турніру і завяршыла сезон на 8-м месцы з 13. Сезон 2023 «Маладзечна» таксама правяло перважна ў сярэдзіне табліцы і фінішавала на 11-м месцы з 17.

Папярэднія назвы

правіць
  • 1989—1992: «Металург»
  • 1993—2000: «Маладзечна»
  • 2001—2003: «Маладзечна-2000»
  • 2004—2010: «Маладзечна»
  • 2011—2012: «Забудова»
  • 2013—2014: «Маладзечна-2013»
  • 2015—2018: «Маладзечна-ДЮСШ-4»
  • з 2019: «Маладзечна»

Дасягненні

правіць

Рэспубліка Беларусь

правіць

Цяперашні склад

правіць

Станам на жнівень 2024 года[5].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Даніла Трацяк 2004
25   Бр Раман Сцяпанаў 1991
31   Бр Улас Раеўскі 2006
14   Аб Ілья Коваль 1998
17   Аб Артур Кац 1994
22   Аб Герман Кутковіч 2002
27   Аб Сяргей Усеня 1988
44   Аб Арцём Дылеўскі 1997
66   Аб Сіна Абсамадаў 2000
99   Аб Станіслаў Быліновіч (у арэндзе з «Шахцёра») 2004
7   ПА Глеб Гулецкі 2002
8   ПА Кірыл Ганчарык (у арэндзе з «Мінска») 2004
Паз. Імя Нар.
9   ПА Арцём Зімін 2003
10   ПА Юрый Казлоў (капітан) 1991
20   ПА Абдулазіз Лавал 1992
21   ПА Арцём Уласаў 2003
55   ПА Ягор Імяракаў 2002
70   ПА Павел Цеслюкевіч 1995
73   ПА Ягор Нікіпаронак 2002
88   ПА Дзмітрый Герман 1988
92   ПА Багдан Куцій (у арэндзе з «Шахцёра») 2003
97   ПА Вадзім Фаставец 2002
11   Нап Уладзіслаў Фядосаў 1998
23   Нап Ігар Моніч 2000

Трэнерскі штаб

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць

Чэмпіянат БССР

правіць
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Заўвагі
1989 Другая — 2 (Д2) 1 22 15 4 3 53–19 34   Выхад у Першую лігу
1990 Першая (Д1) 4 30 17 6 7 44–26 40
1991 Першая (Д1) 1 28 17 7 4 68–24 41

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 9 15 5 5 5 11–12 15 Паўфінал
1992/93 Першая (Д1) 13 32 7 10 15 34–40 24 Чвэрцьфінал
1993/94 Першая (Д1) 9 30 10 11 9 35–31 31 Паўфінал
1994/95 Першая (Д1) 4 30 12 11 7 48–30 35 Чвэрцьфінал
1995 Першая (Д1) 5 15 8 1 6 33–19 25 Чвэрцьфінал
1996 Першая (Д1) 8 30 11 8 11 42–33 41 1/8 фіналу
1997 Першая (Д1) 13 30 7 9 14 28–44 30 Чвэрцьфінал
1998 Вышэйшая (Д1) 14 28 4 4 20 21–51 16 Чвэрцьфінал
1999 Вышэйшая (Д1) 16 30 2 5 23 21–71 11 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2000 Першая (Д2) 1 30 23 5 2 76–16 74 1/32 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2001 Вышэйшая (Д1) 10 26 8 5 13 23–47 29 1/8 фіналу
2002 Вышэйшая (Д1) 13 26 3 3 20 23–59 13 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 16 30 3 7 20 19–52 16 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2004 Першая (Д2) 13 30 9 4 17 27–54 31 1/16 фіналу Адмова і пераход у Другую лігу
2005 Другая (Д3) 12 26 5 3 18 21–54 18 1/32 фіналу
2006 Другая (Д3) 16 32 5 5 22 33–71 20 1/32 фіналу
2007 Другая (Д3) 14 30 7 4 19 28–71 25 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 8 30 11 10 9 55–43 43 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 3 26 15 3 8 55–31 48 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 4 34 17 6 11 69–52 57 1/16 фіналу
2011 Другая (Д3) 4 30 17 7 6 58–38 58 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 15 36 12 2 22 45–86 38 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 10 24 6 4 14 32–51 22 1/64 фіналу
2014 Другая — Б (Д3) 8 22 9 1 12 43–41 28 1/32 фіналу
Матчы за 15 месца[A] 16 2 1 0 1 4–5
2015 Другая — А (Д3) 1 18 13 3 2 49–13 42 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 4 14[B] 5 5 4 18–15 20
2016 Другая (Д3) 5 24 13 4 7 60–22 43 1/32 фіналу
2017 Другая (Д3) 6 26 13 6 7 70–37 45 1/16 фіналу
2018 Другая (Д3) 9 28 8 7 13 46–64 31 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 3 28 22 1 5 91–26 67 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2020 Другая — A (Д3) 1 20 15 3 2 59–18 48 1/64 фіналу Адмова і вяртанне ў Другую лігу
Фінальны этап (Д3) 3 10[C] 4 1 5 15–20 13
Пераходныя матчы[D] 2 0 1 1 0–4
2021 Другая — Мінскі дывізіён
 — Поўнач
(Д3)
1 18 17 0 1 99−12 51 1/16 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 1 1 0 1 0 0–0
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 2 0 0–0 Атрыманне месца ў Першай лізе
2022 Першая (Д2) 8 24 7 8 9 30–45 29 1/16 фіналу
2023 Першая (Д2) 11 32 11 8 13 51–56 29 1/16 фіналу
  1. Стыкавыя матчы супраць клуба «Рагачоў», які заняў 8 месца ў групе А (3:2, 1:3).
  2. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 2—2—4, розніца мячоў 6—10.
  3. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 2—0—4, розніца мячоў 9—15.
  4. Пераходныя матчы за месца ў Першай лізе супраць светлагорскага «Хіміка», апошняй каманды Першай лігі 2020 (0:0, 0:4).

Галоўныя трэнеры

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Команда "Молодечно-ДЮСШ-4" заявилась во вторую лигу (руск.). football.by (2 лютага 2015). Праверана 1 снежня 2023.
  2. Таямнічы сведка сцвярджае, што бачыў Мікіту Крыўцова жывым, але збітым. Сябры аднавілі апошнія дні хлопца (руск.). Наша Ніва (15 верасня 2020). Праверана 28 лютага 2021.
  3. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  4. Первая лига собрана! Не БГУ, "Стэнлес" и "Бумпром", а "Осиповичи", "Малорита" и "Молодечно" (руск.). football.by (13 студзеня 2022). Праверана 1 снежня 2023.
  5. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.

Спасылкі

правіць