ФК Маладзечна

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Маладзечна-2013)

«Маладзечна» — беларускі футбольны клуб з горада Маладзечна, заснаваны ў 1989 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі

Маладзечна
ФК Маладзечна.jpg
Заснаваны 1989
Горад Маладзечна, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 4800
Прэзідэнт Уладзімір Галубко
Галоўны трэнер Сяргей Дараховіч
Чэмпіянат Першая ліга
2022 8 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

Клуб быў створаны ў 1989 годзе пад назвай «Металург» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладзечанскага завода парашковай металургіі Генадзя Карпенкі. «Металург» адразу выйшаў у мацнейшы дывізіён чэмпіянату БССР, а ў 1991 стаў апошнім пераможцам Чэмпіянату і Кубка БССР.

У 19922003 гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000). У клубе пачыналі кар’еру такія вядомыя ігракі, як Аляксандр Вяжэвіч, браты Уладзімір і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х з-за фінансавых праблем клуб апусціўся да Другой лігі, дзе стаў замаць месца ў канцы табліцы.

У сезонах 2009—2011 каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэнне. У 2012 праблемы з фінансаваннем прывялі да чарговага падзення ў ніжнюю частку табліцы.

У 2011 клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладзечна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсара. У 2013 годзе клуб зноў змяніў назву — на «Маладзечна-2013». За «Маладзечна-2013» сталі гуляць пераважна мінскія футбалісты, у той жа час у чэмпіянат вобласці была заяўлена каманда «Маладзечна-ДЮСШ-4» (фактычна фарм-клуб «Маладзечна-2013»), дзе гулялі маладыя выхаванцы маладзечанскага футбола.

2015 годПравіць

У лютым 2015 года стала вядома, што «Маладзечна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у Другой лізе замест «Маладзечна-2013»[1]. Новая каманда стала выступаць значна паспяховей і адразу ўзначаліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладзечна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і не здолела выйсці ў Першую лігу, заняўшы чацвёртае месца. Перад сезонам 2016 «Маладзечна-ДЮСШ-4» мела магчымасць заявіцца ў Першую лігу замест спыніўшых існаванне каманд, але адмовілася і працягнула выступы ў Другой лізе.

2016 годПравіць

У сезоне 2016 каманда доўгі час ішла на трэцім месцы, якое забяспечвала выхад у Першую лігу, але ў двух апошніх турах прайграла сваім асноўным канкурэнтам — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сезон на пятым месцы.

2017 годПравіць

У сезоне 2017 года маладзечанскі клуб стаў супрацоўнічаць з Андрэем Іваненкам, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Рагачоў-МК» і «Крумкачы». Дзякуючы Іваненку каманду папоўніў шэраг ігракоў з вопытам выступаў у Вышэйшай лізе, былі арганізаваныя замежныя перадсезонныя зборы і інш. Аднак, у чэмпіянаце «Маладзечна-ДЮСШ-4» не здолела адолець асноўных канкурэнтаў і заняла выніковае шостае месца. Па заканчэнні сезону стала вядома, што маладзечанскі клуб спыняе супрацоўніцтва з Іваненкам.

2018 годПравіць

У сезоне 2018 каманда ў асноўным складалася з маладзечанскіх футбалістаў, да якіх дадалася невялікая колькасць запрошаных, сярод якіх вопытны Алег Страхановіч. Доўгі час «Маладзечна-ДЮСШ-4» ішло на апошнім месцы, першая перамога была атрымана толькі ў 13-м туры. Аднак, пазнейшыя поспехі дазволілі камандзе ўзняцца ў сярэдзіну табліцы і скончыць сезон на 9-м радку з 15.

2019 годПравіць

У сезоне 2019 каманда стала называцца «Маладзечна». Захаваўшы лідараў, маладзечанскі клуб умацаваўся шэрагам новых ігракоў, у тым ліку з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. Стаўшы адным з фаварытаў, маладзечанскі клуб дзякуючы добра праведзенай другой палове сезона стаў трэцім, што ў сувязі са спыненнем існавання мінскага «Тарпеда» давала права на выхад у Першую лігу.

2020 годПравіць

У пачатку 2020 года доўгі час заставалася адкрытым пытанне аб удзеле «Маладзечна» ў Першай лізе. У сувязі з тым, што права ўдзельнічаць у Першай лізе таксама атрымаў і «Андэрдог» з Маладзечанскага раёна, у лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе. Планавалася, што бюджэт будзе фарміравацца напалову з прыватнага капіталу ўласнікаў «Андэрдога», аднак пазней з-за рознагалоссяў «Андэрдог» увогуле зняўся са спаборніцтваў, а «Маладзечна» заявілася ў Другую лігу. Нягледзячы на дрэнны старт, «Маладзечна» з цягам часам захапіла лідарства ў сваёй групе і выйшла ў фінальны этап.

У жніўні падчас пратэстаў у Беларусі быў знойдзены мёртвым фанат маладзечанскага клуба Мікіта Крыўцоў[2].

У фінальным этапе Другой лігі маладзечанская каманда заняла трэцяе месца і атрымала права на стыкавыя матчы супраць светлагорскага «Хіміка» за месца ў Першай лізе на наступны сезон, але саступіла (0:0, 0:4) і засталася ў Другой лізе.

2021 годПравіць

У пачатку сезона 2021 фан-рух адмовіўся падтрымліваць «Маладзечна», пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[3].

Маладзечанскі клуб добра ўзмацніўся і здолеў перамагчы ў Мінскім дывізіёне Другой лігі, аднак у плэй-оф выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па пенальці мінскаму БДУ (0:0, 0:0, пен. 1:4).

2022 годПравіць

У студзені 2022 года ў выніку недахопу каманд для Першай лігі АБФФ прапанавала «Маладзечна» месца ў другім дывізіёне[4]. У лютым 2022 года клуб падаў дакументы для праходжання ліцэнзавання для ўдзелу ў Першай лізе. «Маладзечна» стала серадняком турніру і завяршыла сезон на 8-м месцы з 13.

Папярэднія назвыПравіць

  • 1989—1992: «Металург»
  • 1993—2000: «Маладзечна»
  • 2001—2003: «Маладзечна-2000»
  • 2004—2010: «Маладзечна»
  • 2011—2012: «Забудова»
  • 2013—2014: «Маладзечна-2013»
  • 2015—2018: «Маладзечна-ДЮСШ-4»
  • з 2019: «Маладзечна»

ДасягненніПравіць

БССРПравіць

Рэспубліка БеларусьПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на сакавік 2023 года[5].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Даніла Трацяк 2004
31   Бр Максім Высоцкі 1995
2   Аб Максім Луцкі 2002
3   Аб Сяргей Дрозд 1983
4   Аб Кірыл Карпаў 1997
12   Аб Яўген Война 2000
14   Аб Пётр Казанцаў 1998
21   Аб Аляксей Плясуноў 1991
32   Аб Уладзіслаў Ясюкевіч 1994
7   ПА Вадзім Мельнік 2001
8   ПА Уладзіслаў Фядотаў 1997
9   ПА Раман Бурак 2001
10   ПА Павел Расолька 1993
13   ПА Яўген Чычоў 1999
15   ПА Мікіта Расолька 2004
Паз. Імя Нар.
17   ПА Глеб Гулецкі 2002
24   ПА Юрый Казлоў (капітан) 1991
33   ПА Ігар Нарожнік 1990
66   ПА Герман Ананскіх 2002
77   ПА Аляксандр Кротаў 1995
88   ПА Уладзімір Маслоўскі 2000
91   ПА Ягор Нікіпаронак 2002
11   Нап Сяргей Тарчыла 1993
18   Нап Аляксей Петрусевіч 1996
44   Нап Аляксандр Шведчыкаў (у арэндзе з БАТЭ) 2003
89   Нап Сяргей Лынько 1989
90   Нап Ігар Моніч 2000
93   Нап Аляксандр Корзун 2000
  Нап Даніла Пакладок 2004

Трэнерскі штабПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат БССРПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Заўвагі
1989 Другая — 2 (Д2) 1 22 15 4 3 53–19 34   Выхад у Першую лігу
1990 Першая (Д1) 4 30 17 6 7 44–26 40
1991 Першая (Д1) 1 28 17 7 4 68–24 41

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 9 15 5 5 5 11–12 15 Паўфінал
1992/1993 Першая (Д1) 13 32 7 10 15 34–40 24 Чвэрцьфінал
1993/1994 Першая (Д1) 9 30 10 11 9 35–31 31 Паўфінал
1994/1995 Першая (Д1) 4 30 12 11 7 48–30 35 Чвэрцьфінал
1995 Першая (Д1) 5 15 8 1 6 33–19 25 Чвэрцьфінал
1996 Першая (Д1) 8 30 11 8 11 42–33 41 1/8 фіналу
1997 Першая (Д1) 13 30 7 9 14 28–44 30 Чвэрцьфінал
1998 Вышэйшая (Д1) 14 28 4 4 20 21–51 16 Чвэрцьфінал
1999 Вышэйшая (Д1) 16 30 2 5 23 21–71 11 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2000 Першая (Д2) 1 30 23 5 2 76–16 74 1/32 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2001 Вышэйшая (Д1) 10 26 8 5 13 23–47 29 1/8 фіналу
2002 Вышэйшая (Д1) 13 26 3 3 20 23–59 13 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 16 30 3 7 20 19–52 16 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2004 Першая (Д2) 13 30 9 4 17 27–54 31 1/16 фіналу Адмова і пераход у Другую лігу
2005 Другая (Д3) 12 26 5 3 18 21–54 18 1/32 фіналу
2006 Другая (Д3) 16 32 5 5 22 33–71 20 1/32 фіналу
2007 Другая (Д3) 14 30 7 4 19 28–71 25 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 8 30 11 10 9 55–43 43 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 3 26 15 3 8 55–31 48 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 4 34 17 6 11 69–52 57 1/16 фіналу
2011 Другая (Д3) 4 30 17 7 6 58–38 58 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 15 36 12 2 22 45–86 38 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 10 24 6 4 14 32–51 22 1/64 фіналу
2014 Другая — Б (Д3) 8 22 9 1 12 43–41 28 1/32 фіналу
Матчы за 15 месца[A] 16 2 1 0 1 4–5
2015 Другая — А (Д3) 1 18 13 3 2 49–13 42 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 4 14[B] 5 5 4 18–15 20
2016 Другая (Д3) 5 24 13 4 7 60–22 43 1/32 фіналу
2017 Другая (Д3) 6 26 13 6 7 70–37 45 1/16 фіналу
2018 Другая (Д3) 9 28 8 7 13 46–64 31 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 3 28 22 1 5 91–26 67 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2020 Другая — A (Д3) 1 20 15 3 2 59–18 48 1/64 фіналу Адмова і вяртанне ў Другую лігу
Фінальны этап (Д3) 3 10[C] 4 1 5 15–20 13
Пераходныя матчы[D] 2 0 1 1 0–4
2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3) 1 18 17 0 1 99−12 51 1/16 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 1 1 0 1 0 0–0
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 2 0 0–0 Атрыманне месца ў Першай лізе
2022 Першая (Д2) 8 24 7 8 9 30–45 29 1/16 фіналу
  1. Стыкавыя матчы супраць клуба «Рагачоў», які заняў 8 месца ў групе А (3:2, 1:3).
  2. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 2—2—4, розніца мячоў 6—10.
  3. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 2—0—4, розніца мячоў 9—15.
  4. Пераходныя матчы за месца ў Першай лізе супраць светлагорскага «Хіміка», апошняй каманды Першай лігі 2020 (0:0, 0:4).

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць