ФК Мантажнік Мазыр
«Мантажнік» — беларускі футбольны клуб з Мазыра. Заснаваны ў 2015 годзе. У 2016 і 2021 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Мантажнік | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 2015 |
Горад | Мазыр, Беларусь |
Стадыён | «Палессе», Козенкі |
Прэзідэнт | Трафім Калач |
Галоўны трэнер | Ігар Нягрэеў |
2021 | 4 месца ў Гомельскім дывізіёне Другой лігі |
Гісторыя
правіцьКлуб быў заснаваны ў 2015 годзе пры падтрымцы мазырскага мантажнага ўпраўлення ААТ «Гомельтэхмантаж» і ў 2015 годзе выступаў у першынстве Мазыра, дзе заняў 3-е месца[1]. У 2016 годзе каманда, узмацніўшыся былымі ігракамі калінкавіцкай «Вертыкалі» і мазырскай «Славіі», заявілася ў Другую лігу Беларусі. Пры гэтым каманда засталася аматарскай, большасць ігракоў працаўладкавана на мантажным упраўленні. У першым сезоне «Мантажнік» здолеў замацавацца ў якасці серадняка чэмпіянату і заняў выніковае 8-е месца з 13.
У сакавіку 2017 года клуб спачатку пацвярдзіў свой удзел у Другой лізе 2017, але потым адмовіўся ад выступлення. У сакавіку 2018 года клуб меў намер зноў далучыцца да Другой лігі[2], аднак у выніку не быў уключаны ў канчатковы спіс удзельнікаў[3].
У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Мантажнік» далучыўся да Другой лігі. У сезоне 2022 клуб адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2016 | Другая (Д3) | 8 | 24 | 8 | 6 | 10 | 33–37 | 30 | 1/32 фіналу | |
2017 | Чэмпіянат Гомельскай вобласці не праводзіўся | |||||||||
2018 | Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4) | 2 | 8 | 6 | 1 | 1 | 31–6 | 19 | 1/32 фіналу | |
2019 | Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4) | 2 | 12 | 8 | 2 | 2 | 41–15 | 26 | 1/32 фіналу | |
2020 | Чэмпіянат Гомельскай вобласці не праводзіўся | 1/64 фіналу | ||||||||
2021 | Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) | 4 | 14 | 5 | 5 | 4 | 24–24 | 20 | 1/64 фіналу |
Галоўныя трэнеры
правіць- Яўген Лукашэвіч (пачатак 2016)
- Вячаслаў Шэўчык (2016)
- Ігар Нягрэеў (з 2021)
Зноскі
- ↑ Мозырь: Новый проект(недаступная спасылка)
- ↑ «Монтажник» выступит во второй лиге
- ↑ Вторая лига 2018. С "Крумкачами" их будет 15