ФК Манчэстэр Сіці

англійскі футбольны клуб

«Манчэстэр Сіці» (англ.: Manchester City Football Club) — англійскі футбольны клуб з горада Манчэстэр. Клуб выступае ў англійскай Прэм’ер-лізе. Заснаваны ў 1880 годзе пад назвай «Уэст Гордан Сент Маркс» (англ.: Saint Marks (West Gordon)), у 1887 годзе ён змяніў назву на «Ардуік» і пераехаў на «Хайд Роўд», а з 1894 года клуб завецца «Манчэстэр Сіці». За сваю гісторыю клуб змяніў тры стадыёны, гэта значыць з моманту свайго заснавання і да 1923 года каманда праводзіла свае хатнія матчы на пляцоўцы «Хайд Роўд», з 1923 па 2003 гады — на «Мэйн Роўд», а ў цяперашні час выступае на пабудаваным у 2002 годзе «Этыхадзе», які мае ўмяшчальнасць у 48 тысяч гледачоў[2].

Манчэстэр Сіці
Поўная назва Футбольны клуб Манчэстэр Сіці
Мянушкі Гараджане
Заснаваны 1880
Горад Манчэстэр, Англія
Стадыён Сіці оф Манчэстэр
Умяшчальнасць: 55 097
Уладальнік Мансур ібн Зайд аль-Нахаян[d]
Прэзідэнт Халдун Аль-Мубарак[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 1 месца
Сайт mancity.com
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

У XX стагоддзі «Манчэстэр Сіці» двойчы станавіўся чэмпіёнам Англіі ў 1937 і 1968 гадах, аднак у 1990-я гады «Манчэстэр Сіці» тройчы апускаўся ў ніжнія дывізіёны на працягу трох гадоў, правёўшы сезон 1998/99 у трэцім па значнасці дывізіёне англійскага футбола. У 2002 годзе клуб вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, у якім выступае дагэтуль. У 2008 годзе «Манчэстэр Сіці» быў набыты кампаніяй Abu Dhabi United Group, што забяспечыла клубу значны прыток інвестыцый і дазволіла ажыццявіць трансферы высокааплатных футбалістаў. У 2011 годзе клуб перамог у розыгрышу Кубка Англіі, таксама паводле выніках сезона 2010/11 «Сіці» наўпрост кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЕФА і ўпершыню з 1973 года заваяваў права ўдзельнічаць у Суперкубку Англіі. Аднак 7 жніўня 2011 года на «Уэмблі» атрымаў паражэнне ад чэмпіёна Англіі клуба «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:3[3].

13 мая 2012 года, абыграўшы ў драматычным матчы апошняга тура «Куінз Парк Рэйнджэрс» з лікам 3:2 і забіўшы вырашальны гол на чацвёртай дададзенай хвіліне, «Манчэстэр Сіці» праз 44 гады пасля апошняй перамогі ў турніры стаў чэмпіёнам Англіі[4]. «Гараджане» пры гэтым абышлі свайго галоўнага суперніка, «Манчэстэр Юнайтэд», толькі паводле лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў.

ГісторыяПравіць

Раннія гадыПравіць

 
Ігракі клуба «Святога Марка» ў 1884 годзе. Прычыны выкарыстання мальтыйскага крыжа на кашулі не вызначаны і па сёння[5].

Заснавальніца футбольнага клуба нарадзілася ў 1855 годзе. Ганна Конел была дачкой святара Царквы Хрыста ў Харагіце Артура Конела. У 1865 годзе яе бацька атрымаў месца рэктара англіканскай Царквы Святога Марка ў Заходнім Хортане — адным з самых няшчасных раёнаў Манчэстэра. Вялікая колькасць бесрабочых заахвоціла Конела ў студзені 1879 года стварыць бясплатную сталовую пры царкве і адмысловы фонд дапамогі мясцовай бядноце.

Ганна падтрымала пачынанні бацькі ўдзелам у грамадскіх працах. Бо на той момант Заходні Хортан уяўляў сабой перанаселены раён з жабракамі-жыхарамі і жудаснымі санітарнымі ўмовамі. Многія мяшчане злоўжывалі спіртнымі напоямі, што правакавала пагаршэнне крымінальнай сітуацыі[6]. Ганна Конел шукала сродак паляпшэння духоўнага саслоўя грамадства. Таму ў лістападзе 1880 года разам з дзвюма царкоўнымі старастамі і адначасова членамі Звяза металургічнага завода Брукса Уільямам Бістаў і Томасам Гудбеерам яна стварыла некалькі спартыўных клубаў. У тым ліку ў 1875 годзе каманду Царквы Святога Марка па крыкеце, тры іграка якой — Уолтар Чоў, Эдуард Кіч і сам Уільям Бістаў — пасля сталі футбалістамі. Арцыдыякан Манчэстэра высока ацаніў працу Ганны Конел і дабраславіў ейную далейшую дзейнасць[7].

Разам з тым станавілася відавочным, што ўзімку мужчыны Заходняга Хортана не маюць магчымасці займацца калектыўнымі відамі спорту. Таму ў лістападзе 1880 года Ганна Конел, Бістаў і Гудбеер стварылі футбольную каманду Царквы Святога Марка пад назвай «Святы Марк» або «Уэст Хортан»[8]. Артур Конел стаў першым прэзідэнтам калектыву, які выступаў у чорных кашулях і белых шортах. Першы зарэгістраваны матч каманда правяла 13 лістапада 1880 года супраць царкоўнай каманды Маклсфілда, атрымаўшы паражэнне з лікам 1:2. Між іншым, у першы сезон свайгонага існавання каманда здолела перамагчы толькі адзін раз — у сакавіку 1881 года быў пераможаны калектыў «Сталібрыдж Кларэнс» з усходняга Манчэстэра[9].

У 1884 годзе адбылося пераназванне ў футбольны клуб Асацыяцыі Хортана. Тады ж Уільям Бістаў прыдумаў арыгінальную форму — чорныя кашулі з белым крыжам. У жніўні 1887 года клуб пераехаў на новую пляцоўку ў «Хайд Роўд» і атрымаў новае найменне — «Ардуік» паводле назвы раёна Манчэстэра. Праз два гады клуб пабудаваў трыбуну на тысячу гледачоў. А ў 1891 годзе ўступіў у Альянс-лігу і два гады запар ерамагаў у спаборніцтве на Кубак Манчэстэра. У красавіку 1892 года ў сувязі з фарміраваннем Другога Англійскага дывізіёна Футбольная Ліга прыняла рашэнне ўключыць «Ардуік» у гэты турнір. Паводле вынікаў сезона 1892/93 каманда заняла 5 месца сярод 12 удзельнікаў.

Далейшае развіццёПравіць

Першым трафеем у скарбонцы «Сіці» стаў Кубак Англіі, выйграны ў 1904 годзе, у фінале яны перамаглі «Болтан Уондэрэрс» 1:0. У 1920 годзе пажар знішчыў галоўную трыбуну стадыёну «Хайд Роўд», таму ў 1923 годзе «Сіці» перабраўся на «Мэйн Роўд» у Мос Сайдзе, Манчэстэр.

У 1934 годзе манчэстэрцы ў другі раз дамагліся перамогі ў Кубку Англіі, а праз 3 гады заваявалі свой першы чэмпіёнскі тытул. «Гараджане» здолелі паўтарыць сваё дасягненне праз 34 гады, у 1968 годзе. У канцы 1960-х і пачатку 1970-х «Манчэстэр Сіці» з’яўляўся грознай сілай. Пад кіраўніцтвам трэнера Джо Мерсера з моцным складам ігракоў, такіх як Фрэнсыс Лі, Колін Бел, Майк Самербі і Майк Доўл, «гараджане» здолелі некалькі разоў узяць срэбра чэмпіянату Англіі. На еўрапейскай арэне «Сіці» таксама выглядаў годна, і ў 1970 годзе здолеў заваяваць свой першы (і пакуль адзіны) еўрапейскі трафей — Кубак уладальнікаў кубкаў, у Вене яны абгулялі польскі «Гурнік» 2:1.

У 2003 годзе клуб пераехаў на новы стадыён, які мае 48 000 глядацкіх месцаў і размешчаны на ўсходзе Манчэстэру. «Сіці» арандуе яго ў мясцовай рады. У сезоне 2002/03 «Сіці» выйшаў на дзявятае месца ў Прэм’ер-лізе і атрымаў права на ўдзел у Кубку УЕФА па правіле Fair Play (яны сталі другім англійскім клубам, які атрымаў такое права).

ДасягненніПравіць

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
2   Аб Кайл Уокер 1990
3   Аб Рубен Дыяш 1997
4   ПА Калвін Філіпс 1995
5   Аб Джон Стоўнз 1994
6   Аб Натан Аке 1995
8   ПА Ілкай Гюндаган (капітан) 1990
9   Нап Эрлінг Холанд 2000
10   ПА Джэк Грыліш 1995
14   Аб Эмерык Ляпорт 1994
16   ПА Радрыга Эрнандэс 1996
17   ПА Кевін дэ Бройнэ 1991
18   Бр Штэфан Артэга 1992
Паз. Імя Нар.
19   Нап Хуліян Альварэс 2000
20   ПА Бернарду Сілва 1994
21   Аб Серхіа Гомес 2000
22   Аб Бенжамен Мендзі 1994
25   Аб Мануэль Аканджы 1995
26   ПА Рыяд Марэз 1991
31   Бр Эдэрсан Мараэс 1993
32   ПА Максіма Перонэ 2003
33   Бр Скот Карсан 1985
47   ПА Філ Фодэн 2000
80   ПА Коўл Палмер 2002
82   Аб Рыка Льюіс 2004

Зноскі

  1. Transfermarkt — 2000. Праверана 8 сакавіка 2019.
  2. «Part 8: Clubs», UEFA Champions League Statistics Handbook, UEFA, 13 Sep 2011, p. 10.
  3. Команда Фергюсона забрала Суперкубок Англии: подробности(недаступная спасылка). radiomayak.ru
  4. Манчестерская развязка: «Манчестер Сити» чудесным образом стал чемпионом Англии. Коммерсантъ
  5. «Club History — The Club — Manchester City FC» Архівавана 16 мая 2016.. mcfc.co.uk.
  6. Peter Lupson. «Thank God for Football!» — London: Azure, 2006. — 192 с. — ISBN 978-1-902694-30-6
  7. The Encylopedia of British Football. Anna Connell Архівавана 24 кастрычніка 2011.. spartacus.schoolnet.co.uk
  8. James Gary Manchester City — The Complete Record. — Derby: Breedon, 2006. — ISBN 1-85983-512-0 p17
  9. Murray Chris Attitude Blue: Manchester City F.C. and P.L.C.. — Manchester: Blackwell Publishing, 2002. — P. 1. — ISBN 0-9520520-9-1

СпасылкіПравіць