ФК Крумкачы Мінск

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК НФК Мінск)

«Крумкачы»беларускі футбольны клуб з Мінска. Заснаваны ў 2011 годзе. У 20162017 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У цяперашні час выступае ў Першай лізе.

Крумкачы Мінск
Лагатып
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб НФК»
Мянушкі Крумкачы
Заснаваны 2011
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён РЦАР-БДУ
Умяшчальнасць: 1500
Дырэктар Алег Давідовіч
Галоўны трэнер Сяргей Кузьмініч
Чэмпіянат Першая ліга
2019 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

Клуб быў заснаваны ў 2011 годзе і спачатку выступаў у аматарскім чэмпіянаце і кубку МЛФ[1]. У сезоне 2014 «Крумкачы» былі заяўленыя ў Другую лігу, дзе, заняўшы другое месца, з першай спробы выйшлі ў Першую лігу чэмпіянату Беларусі.

Сезон 2015 у Першай лізе каманда пачала няўдала, пацярпеўшы два паражэнні на старце. У красавіку каманду пакінуў галоўны трэнер Аляксандр Багайчук, на яго месца ў маі быў прызначаны Алег Дулуб, вядомы па працы ў розных клубах Вышэйшай лігі ў якасці асістэнта галоўнага трэнера. Па выніках першага круга каманда здолела апынуцца на пятым месцы. У другой палове сезона «Крумкачы» паказвалі выдатную гульню і пачалі прэтэндаваць на прызавыя месцы. Перад апошнім турам сталічны клуб выйшаў на трэцяе месца, якое быў вымушаны бараніць у заключным матчы ў вочным супрацьстаянні з магілёўскім «Дняпром». Атрымаўшы перамогу (2:0), «Крумкачы» захавалі трэцяе месца і трапілі ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2016 «Крумкачы» дэбютавалі ў Вышэйшай лізе. Захаваўшы лідараў, каманда ўзмацнілася некалькімі вопытнымі ігракамі, а таксама шэрагам легіянераў. У першай палове сезона «Крумкачы» ішлі ў верхняй палове табліцы, прэтэндуючы на медалі, былі атрыманы перамогі над фаварытамі чэмпіянату — салігорскім «Шахцёрам» (2:0) і мінскім «Дынама» (4:1). Аднак, утрымаць пазіцыі каманда не здолела, і ўвосень ужо скацілася ўніз табліцы. У кастрычніку «Крумкачы» пакінуў галоўны трэнер Алег Дулуб, які ўзначаліў клуб украінскай Прэм’ер-лігі «Карпаты». Каманду ўзначаліў Васіль Хамутоўскі, з якім «Крумкачы» захавалі прапіску ў эліце, заняўшы выніковае 11-е месца з 16.

У пачатку 2017 года галоўным трэнерам быў прызначаны ўкраінскі спецыяліст Уладзімір Пяценка. Пасля перамогі ў першым туры над «Віцебскам» і нічыі ў другім з брэсцкім «Дынама» вынікі сталічнага клуба пайшлі на спад, што ў многім было звязана з цяжкай фінансавай сітуацыяй. У маі Пяценка пакінуў пасаду, выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў Аляксей Кучук, які раней працаваў з дублем «Крумкачоў». Пазней каманду з-за фінансавых цяжкасцей сталі пакідаць і ігракі.

29 ліпеня 2017 года, напярэдадні гасцявога матча 16-га тура супраць «Віцебска», 5 вядучых футбалістаў (Дзмітрый Клімовіч, Дзмітрый Яшын, Ягор Сямёнаў, Філіп Іваноў, Яўген Шыкаўка) адмовіліся ехаць на матч з прычыны затрымкі выплат заробку[2]. У хуткім часе ўсе яны пакінулі клуб (трохі пазней, аднак, у склад вярнуўся Філіп Іваноў). У другой палове сезона 2017 за «Крумкачоў» гуляў фактычна новы склад, куды ўвайшлі ў асноўным дублёры і рэзервісты, а таксама ігракі з ніжэйшых ліг. Вынікі сталі яшчэ горш, аднак сталічны клуб здолеў атрымаць гасцявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (3:2). У жніўні 2017 года клуб абвясціў аб пачатку краўдфандзінгавай кампаніі па збору грошай для каманды[3], у выніку якой было сабрана каля 30 тысяч беларускіх рублёў (23 % ад запланаванай сумы). Атрымаўшы перамогу ў апошнім туры над «Мінскам» (2:1), «Крумкачы» занялі 13-е месца і захавалі месца ў Вышэйшай лізе.

15 снежня 2017 года з-за шматмесячных запазычанасцей клуба перад ігракамі і трэнерамі на яго была накладзена забарона на рэгістрацыю новых футбалістаў. У пачатку 2018 года «Крумкачы», тым не менш, пачалі рыхтавацца да новага сезона, праглядаючы патэнцыйных навічкоў; таксама клуб пачаў выплачваць грошы некаторым ігракам. 26 лютага 2018 года «Крумкачам» было адмоўлена ў прыняцці дакументаў на атрыманне ліцэнзіі на выступленне ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2018 у сувязі з парушэннем тэрмінаў падачы. Неўзабаве клуб абвясціў аб прыходзе армянскага інвестара Ваге Марцірасяна, які намераваўся разлічыцца з крыдэторамі і забяспечыць бюджэт на сезон 2018 у памеры 600 тыс долараў. Аднак, 2 сакавіка ў сувязі з невыкананнем рашэння аб пагашэнні запазычанасцей з каманды былі зняты 2 ачкі ў чэмпіянаце Беларусі 2018 і пацвержана забарона на рэгістрацыю новых ігракоў, а пазней былі адхілены апеляцыя на адмову ў прыняцці дакументаў на атрыманне ліцэнзіі ў Вышэйшай лізе, а таксама просьба «Крумкачоў» аб узняцці пытання аб атрыманні клубам дазволу на праходжанне ліцэнзавання на Канферэнцыі АБФФ 14 сакавіка. Пасля таварыскага матча з салігорскім «Шахцёрам» (4 сакавіка) каманда больш не трэніравалася. Не маючы дастатковай колькасці ігракоў, «Крумкачы» па чарзе адмовіліся ад удзелу ў двух чвэрцьфінальных матчах Кубка Беларусі супраць гродзенскага «Нёмана», за што клуб быў адштрафаваны на 500 базавых велічынь, а за працяг непагашэння знятыя яшчэ 3 ачкі. 19 сакавіка заяву клуба на ўдзел у Вышэйшай лізе разглядаў Футбольны арбітраж АБФФ і таксама адмовіў, такім чынам «Крумкачы» канчаткова былі пазбаўлены месца ў Вышэйшай лізе[4].

Неўзабаве заўзятары «Крумкачоў», якія не жадалі спынення існавання клуба, ініцыявалі стварэнне новай юрыдычнай асобы, фармальна новы клуб пад назвай НФК «Крумкачы» 30 сакавіка падаў заяўку на ўдзел у Другой лізе[5]. 3 красавіка «Крумкачы» былі афіцыйна ўключаныя ў склад удзельнікаў турніру[6]. У сувязі са стварэннем новай юрыдычнай асобы абавязкі і штрафы папярэдніх «Крумкачоў» не распаўсюджваліся на новы клуб. У Другой лізе «Крумкачы» сабралі баяздольны склад, і хутка каманда замацавалася сярод лідараў. Доўгае барацьба з брэсцкім «Рухам» з першы радок скончылася няўдала для «Крумкачоў», якія фінішавалі другімі, аднак пры гэтым за некалькі тураў за заканчэння сезона каманда забяспечыла выхад у Першую лігу.

У пачатку 2019 года клуб змяніў назву на НФК, каб пазбегнуць супадзення назвы са старой юрыдычнай асобай «Крумкачоў» і атрымаць магчымасць уступіць у АБФФ. Клуб добра ўзмацніўся, запрасіўшы ігракоў з вопытам выстапаў у Вышэйшай лізе, дадаўшы да іх некалькі маладых выканаўцаў, таксама вярнуўся шэраг ігракоў былых «Крумкачоў». Камандзе ставілася задача выйсці ў Вышэйшую лігу, аднак сезон пачаўся дрэнна, сталічны клуб апынуўся ў ніжняй палове табліцы. У маі 2019 года быў звольнены галоўны трэнер Аляксей Кучук, на яго месца быў прызначаны Сяргей Кузьмініч. Услед за трэнерам каманду пакінулі некаторыя ігракі, таксама канчаткова адхіліўся ад клуба колішні кіраўнік Дзяніс Шунто. У другой палове сезона каманда паказвала лепшыя вынікі і фінішавала восьмай.

У сакавіку 2020 года каманда вярнула назву «Крумкачы».

ЭмблемыПравіць

ДасягненніПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на жнівень 2020 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[7].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Іван Санько 1999
19   Бр Станіслаў Кляшчук 2000
88   Бр Валерый Фамічоў 1988
3   Аб Крысціян Інтсоен 1999
13   Аб Іван Васілёнак 1989
30   Аб Сяргей Лынько 1989
33   Аб Сяргей Казека 1986
69   Аб Мікіта Рочаў 1992
89   Аб Павел Грачышка   1989
2   ПА Руслан Лісаковіч 2002
8   ПА Міхаіл Калядка 1988
10   ПА Павел Расолька 1993
Пазіцыя Імя Год нараджэння
15   ПА Андрэй Альшанік 1999
17   ПА Раман Плехаў 1997
18   ПА Віталь Ліхцін 1995
23   ПА Яўген Чабатарэнка 1998
54   ПА Дзмітрый Жданок 1988
78   ПА Дзмітрый Сібілёў 2000
7   Нап Кірыл Ермаковіч 1999
9   Нап Іван Верас 1997
11   Нап Канстанцін Казакоў 1999
81   Нап Пётр Згурскі 2001
98   Нап Аляксандр Яцкевіч 1985

СтатыстыкаПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П РМ А Кубак Заўвагі
2014 Другая — Б (Д3) 3 22 13 1 8 48–34 40 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 2 141 9 2 3 24–14 29   Выхад у Першую лігу
2015 Першая (Д2) 3 30 19 3 8 67–45 60 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2016 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 6 15 24–39 33 1/16 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 13 30 5 10 15 26–47 25 Чвэрцьфінал Пераход у Другую лігу
2018 Другая (Д3) 2 28 23 3 2 80–16 72 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2019 Першая (Д2) 8 28 11 7 10 41–38 40 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 1/8 фіналу
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 6—2—0, розніца мячоў 16—3.

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць