Адкрыць галоўнае меню

ФК Ньюкасл Юнайтэд

англійскі футбольны клуб з Ньюкасла-апан-Тайн

«Ньюка́сл Юна́йтэд» (англ.: Newcastle United Football Club — «Аб’яднаны футбольны клуб Ньюкасла») — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Ньюкасл-эпон-Тайн, на паўночным усходзе Англіі. Заснаваны ў 1892 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Англіі, шасціразовы ўладальнік Кубка Англіі. Хатні стадыён «Юнайтэд», «Сент-Джэймс Парк», быў адчынены ў 1880 годзе. Ён уваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у Англіі і ўмяшчае каля 52 тысяч балельшчыкаў.

Ньюкасл Юнайтэд
Поўная назва Newcastle United Football Club
Мянушкі Сарокі (Magpies)
Заснаваны 22 снежня 1892
Горад Ньюкасл-эпон-Тайн, Англія
Стадыён Сент-Джэймс Парк
Умяшчальнасць: 52 409
Уладальнік Майк Эшлі[d]
Прэзідэнт Лі Чэрнлі
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2018/19 13 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Клуб мае сталага суперніка «Сандэрленд», дэрбі з якім мае назву Тайр-Уірскае дэрбі і праводзіцца з 1898 года. Традыцыйнымі колерамі клуба ёсць чорна-белыя паласатыя кашулі, чорныя трусы і чорныя шкарпэткі. Іхная традыцыйная эмблема мае элементы гарадскога герба, які ўключае ў сябе двух марскіх канькоў.

СімволікаПравіць

ЭмблемаПравіць

Бягучая эмблема «Ньюкасл Юнайтэд» была ўпершыню выкарыстана ў сезоне 1888/89[1]. Яе дызайн заснаваны на гербе горада, які знаходзіўся ў звароце яшчэ з XIV стагоддзя і быў афіцыйна прыняты ў 1954 годзе[2]. Як на гербе Ньюкасла, гэтак і на эмблеме мясцовага клуба намаляваныя два гіпакампусы, якія «адлюстроўваюць моцную ўзаемасувязь Тайнсайда з морам». У арыгінальным гербе горада «міфічныя марскія канькі» таксама выступаюць як захавальнікі замка Ньюкасла. Матыў гэтага замка знайшоў адлюстраванне і ў эмблеме «сарокаў» — у выглядзе вежы, якая сыбалізуе самы ранні перыяд у гісторыі горада[1][2]. Залаты леў на вяршыні гэтай вежы таксама прысутнічае на абодвух геральдычных знаках. Але калі на гербе Ньюкасла леў трымае вымпел з крыжам Святога Георгія на традыцыйным белым фоне, то для эмблемы футбольнага клуба гэты фон быў трансфарміраваны ў блакітны. Поўнае змяненне зведаў і шчыт — цэнтральны элемент эмблемы, чыё першапачатковае напаўненне замянілі чорна-белыя палосы з хатняй формы «Ньюкасла».

У якасці першай эмблемы, якую калі-небудзь выкарыстаў клуб, выступіў той жа герб Ньюкасла-эпон-Тайна: ён з’явіўся на кашулях у фінале Кубка Англіі 1920, а таксама на некалькіх гульнях Лігі ў наступным сезоне[3]. Працягваючы ўзнікаць на ўсіх кубкавых фіналах, герб больш не выкарыстоўваўся ва ўнутраным першынстве аж да 1969 года, калі ў некалькі змененым выглядзе стаў неад’емным атрыбутам формы «Ньюкасла».

ТрафеіПравіць

СкладПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Клубны герб. Newcastle United Football Club Official Website
  2. 2,0 2,1 Герб горада Ньюкасл-Апон-Тайн. Newcastle City Council Official Website.
  3. Гісторыя футбольнай формы. Historical Football Kits.

СпасылкіПравіць