Адкрыць галоўнае меню

«Нюрнберг» (ням.: 1. FC Nürnberg) — нямецкі футбольны клуб з горада Нюрнберг, які размяшчаецца ў федэральнай зямлі Баварыя. Заснаваны ў 1900 годзе. Дзевяціразовы чэмпіён Германіі (1920, 1921, 1924, 1925, 1927, 1936, 1948, 1961, 1968), уладальнік Кубка Германіі (1935, 1939, 1962, 2007). Ён быў заснаваны 4 мая 1900 года групай з васямнаццаці юнакоў, якія сабраліся ў мясцовым пабе пад назвай «Burenhütte», каб сабраць каманду для гульні ў футбол, а не рэгбі, бо на той час новая англійскія гульня станавілася ўсё больш папулярнай. Сёння клуб мае ў сваім складзе каманды па боксе, гандболе, хакеі на роліках і каньках, плаванню, лыжам, тэнісу.

Нюрнберг
Лагатып
Поўная назва 1. Fußball-Club Nürnberg Verein für Leibesübungen e. V.
Заснаваны 4 мая 1900
Горад Нюрнберг, Германія
Стадыён Макс-Морлак-Штадыян
Умяшчальнасць: 50 000
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Другая Бундэсліга
2018/19 18 месца ў Бундэслізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

СтадыёнПравіць

 
«Франкенштадыян» у жніўні 2006 года

Каманда гуляе свае хатнія матчы на стадыёне «Макс-Морлак-Штадыян», які знаходзіцца ў камунальнай уласнасці. Раней да 1990 года стадыён быў вядомы як «Гарадскі стадыён», да 2006 года — «Франкенштадыян». Ён з’яўляецца хатняй арэнай клуба з 1963 года[1] і ў цяперашні час мае ўмяшчальнасць у 48 553 гледачоў пасля апошняга пашырэння стадыёна падчас зімовай паўзы ў сезоне 2009/10[2].

Стадыён быў пабудаваны ў 1928 годзе і быў вядомы як «Штадыян дэр Гітлерюгенд» з 1933 па 1945 гады. Першапачатковая ёмістасць была роўная 40 000 гледачам, але ў 1965 годзе ўмяшчальнайсць была павялічана да 65 000 гледачоў, а затым на стадыёне ў 1967 годзе адбыўся фінальны матч Кубка чэмпіёнаў 1967, дзе сустракаліся «Баварыя» і «Рэйнджэрс». Перамогу ў матчы атрымалі нямецкія футбалісты з «Баварыі» з лікам 1:0. У наступным арэна была адрамантавана да чэмпіянату свету 1974 і яшчэ нядаўняе пашырэнне дазволіла ёй прыняць 45 000 гледачоў у чатырох матчах папярэдняга раўнда і аднаго матча стадыі 1/16 фінала чэмпіянату свету па футболе 2006.

«Макс-Морлак-Штадыян» з 2006 года насіў камерцыйную назву «EasyCredit Stadium» па дамоўленасці з мясцовым банкам. Большасць фанатаў выступала з прапановай перайменавання стадыёна ў гонар Макса Морлака, але яны павінны былі чакаць па крайняй меры шэсць гадоў, каб гэта адбылося, бо паводле дамоўленасці менавіта такі перыяд стадыён будзе мець камерцыйную назву. У 2013—2017 гадах стадыён быў вядомы пад назвамі «Грундыг Штадыян» і «Нюрнберг». З ліпеня 2017 года стадыён нарэшце атрымаў афіцыйную назву «Макс-Морлак-Штадыян».

СкладПравіць

Цікавыя фактыПравіць

  • Клуб ганарыцца дзвюма выгадаванымі чэмпіёнамі свету: нападнікам Максам Морлакам у 1954 годзе і брамнікам Андрэасам Кёпке ў 1990 годзе. У 1961 і 1993 гадах адпаведна, абодва станавіліся футбалістамі года Германіі.
  • У 2007 годзе клуб заваяваў Кубак Германіі, а ў наступным сезоне вылецеў з Бундэслігі.
  • Сумесна з білефельдскай «Армініяй» «Нюрнберг» трымае рэкорд па колькасці вылетаў з Бундэслігі — шэсць разоў[3].
  • Фінал 1927 года паміж «Нюрнбергам» і берлінскай «Гертай» быў першым матчам, які цалкам трансляваўся на радыё ў Германіі.
  • «Нюрнберг» перамог у абодвух першых чэмпіянатах, якія крочылі пасля сусветных войнаў — у 1920 і 1948 гадах.
  • Перамога ў Кубку Германіі ў 2007 годзе перапыніла серыю з 39 гадоў без тытулаў і з 45 гадоў без перамог у кубку краіны.
  • Дагэтуль «Нюрнберг» ўтрымлівае другое месца пасля «Баварыі» па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў.

Зноскі

СпасылкіПравіць