ФК Ніва Талачын

беларускі футбольны клуб

«Ніва» — беларускі аматарскі футбольны клуб з Талачына Віцебскай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Ніва Талачын
Заснаваны 1989
Горад Талачын, Беларусь
Стадыён «Меліяратар‎»
Галоўны трэнер Вадзім Задарожны
Чэмпіянат Другая ліга
2023 6 месца ў Віцебскім дывізіёне

Гісторыя правіць

Клуб заснаваны ў 1989 годзе[1].

У сезоне 2021 «Ніва» заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе. У першынстве клубу неаднаразова былі залічаны тэхнічныя паражэнні. Спачатку ў матчы 3-га тура супраць віцебскага «Прадцэнтра»[2], а потым у матчы 9-га тура супраць «Гарадоцкіх львоў»[3].

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1991 Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4) 1
1992 Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4) 3
2001 Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4) 4
2015 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Усходняя зона (Д4) 7 14 4 0 10 39−40 12
2016 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група Б (Д4) 5 12 3 3 6 17–26 12
2017 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона В (Д4) 5 12 5 2 5 34–22 17
2018 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона В (Д4) 2 12 5 4 3 24–18 19 Выхад у фінальную групу
Фінальная група (Д4) 4 14 6 4 4 28–21 22
2019 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група В (Д4) 6 14 2 2 10 14–36 8
2020 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група Б (Д4) 5 10 2 0 8 20–29 6
2021 Другая — Віцебскі дывізіён — Усход (Д3) 5 10 1 1 8 12–28 4 1/64 фіналу
Другая — Віцебскі дывізіён — Этап за 7—12 месцы (Д3) 10 10 3 2 5 13–26 11
2022 Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) 10 18 1 1 16 15–69 4 1/128 фіналу
2023 Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) 6 18 8 0 10 36–47 24 1/128 фіналу

Крыніцы правіць

  1. Вашкевич, Андрей. "Опасный момент — Мяч улетает в речку!" Как толочинская "Нива" победила сборную Бельгии (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (3 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2021. Праверана 15 жніўня 2021.
  2. 31-Й Чемпионат Беларуси во второй лиге(2021) - Витебская область. Зона Восток. 3 тур (руск.). Football.by. Праверана 15 жніўня 2021.
  3. 31-Й Чемпионат Беларуси во второй лиге(2021) - Витебская область. Зона Восток. 9 тур (руск.). Football.by. Праверана 15 жніўня 2021.