ФК Палерма

італьянскі футбольны клуб

«Палерма» (італ.: Unione Sportiva Città di Palermo) — італьянскі футбольны клуб з горада Палерма, з вострава Сіцылія. Клуб быў створаны ў 1900 годзе як «Anglo Panormitan Athletic and Football Club», клуб меў розныя назвы, перш чым атрымаў сваю канчатковую форму ў 1987 годзе і ў цяперашні час з’яўляецца топ-рэйтынгавым футбольным клубам з вострава Сіцылія. За сваю гісторыю, «Палерма» гуляў ва ўсіх прафесійных лігах Італіі і прыняў удзел у некалькіх сезонах Серыі А ў 1960-х і пачатку 1970-х гадоў, а таксама двойчы ў той жа перыяд даходзіў да фіналу Кубка Італіі.

Палерма
Поўная назва Unione Sportiva Città di Palermo SpA
Заснаваны 1900
Горад Палерма, Італія
Стадыён Стадыа Рэнца Барбера
Умяшчальнасць: 36 349
Прэзідэнт Дарыа Міры
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя B
2022/23 9 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Пасля вяртання ў Серыю А ў 2004 годзе «Палерма» стаў адным з самых вядомых клубаў у Італіі, а таксама меў у сваім складзе чатырох ігракоў са зборнай Італіі, якія сталі чэмпіёнамі свету ў 2006 годзе. «Палерма» часцяком з’яўляецца ў розыгрышах Кубка УЕФА і некалькі разоў ледзь не патрапіў у кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў у 2007 і 2010 гадах. У 2011 годзе клуб атрымаў паражэнне ў трэцім сваім фінале Кубка Італіі.

Афіцыйнымі колерамі каманды ёсць ружовы і чорны, што прывяло да з’яўлення мянушкі «расанера». Але, таксама, маецца такая мянушка, якая сустракаецца радзей, як то «Aquile», якая мае спасылку на арла, як на афіцыйны лагатып клуба і горада Палерма. «Палерма» праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Рэнца Барбера», раней вядомага як «Ла Фаварыта», які з 2007 года мае магутнасць у 36 349 чалавек[1]. Першапачаткова стадыён быў пабудаваны ў 1932 годзе, але быў адрамантаваны ў канцы 1980 года і служыў у якасці месца правядзення матчаў чэмпіянату свету 1990.

Зноскі

  1. «Renzo Barbera» Архівавана 23 красавіка 2011.. PalermoCalcio.it

Спасылкі

правіць