ФК Парма

італьянскі футбольны клуб

Парма (італ.: Parma) — італьянскі футбольны клуб з горада Парма, які размяшчаецца ў правінцыі Эмілія-Раманья. У цяперашні час выступае ў Серыі A. Трохразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клуб з’яўляецца двухразовым уладальнікам Кубка УЕФА (1995, 1999), уладальнікам Кубка кубкаў (1993), нягледзячы на тое, то «Парма» ніколі не перамагала ў нацыянальным чэмпіянаце і ніколі не спаборнічала за галоўныя міжнародныя трафеі да 1990-х гадоў. У часы, калі каманда спансавалася Каліста Танці, клуб атрымаў восем з гэтых трафеяў у перыяд паміж 1992 і 2002 гадамі, а таксама «Парма» дасягнула свайго найлепшага месца ў лізе — другое месца ў сезоне 1996/97. «Ювентус», «Мілан» і «Інтэрнацыянале» з’яўляецца адзінымі італьянскімі клубамі, якія маюць больш поспехаў у еўракубках, чым «Парма»[1]. Клуб быў заснаваны ў ліпені 1913 года пад назвай «Verdi Foot Ball Club», але клуб змяніў сваю назву ў снежні таго ж года. «Парма» праводзіць свае хатнія матчы ў на стадыёне імя Эніа Тардзіні з 1923 года.

Парма
Лагатып
Поўная назва Parma Calcio 1913 S.r.l.
Заснаваны 27 ліпеня 1913
Горад Парма, Італія
Стадыён Эніа Тардзіні
Умяшчальнасць: 22 359
Прэзідэнт Jiang Lizhang[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2018/19 14 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

У сярэдзіне 2000-х гадоў «Парма» мела фінансавыя праблемы, якія былі выкліканы ў канцы 2003 года скандалам вакол малочнай кампаніі Parmalat, выкліканай банкруцтвам мацярынскай кампаніі, што выклікала ўсталявання ў клубе вонкавага кантролю да студзеня 2007 года. Клуб традыцыйна гуляе ў прывабны футбол і мае развітую футбольную акадэмію[2]. Нягледзячы на нядаўні спад у поспехах клуб з’яўляецца асацыяваным сябрам і адным з васьмі італьянскіх клубаў, якія з’яўляюцца часткай Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў, якая ўтварыліся пасля распаду G-14.

Пасля працэдуры банкруцтва, якая прайшла 22 чэрвеня 2015 года, правапераемнік «Пармы» пад назвай «Парма Кальча 1913» быў адпраўлены ў Серыю D, аднак за тры сезоны клуб тройчы павысіўся і вярнуўся ў Серыю A.

ГісторыяПравіць

Раннія гадыПравіць

Клуб быў заснаваны ў ліпені 1913 года як «Verdi Foot Ball Club» ў гонар стагоддзя з дня нараджэння знакамітага опернага кампазітара Джузэпэ Вердзі, які нарадзіўся ў правінцыі Парма. Клуб адразу ж абраў жоўты і сіні колеры, якія з’яўляюцца дзейнымі і на сёння[3]. У снежні таго ж года клуб змяніў сваю назву на «Парма» і пачалі насіць белыя кашулі, упрыгожаныя чорным крыжам[4]. «Парма» пачала гуляць у футбольных лігах у сезоне 1919/20 пасля заканчэння Першай сусветнай вайны і пачала будаўніцтва стадыёна «Эніа Тардзіні» праз два гады пасля гэтага[5]. «Парма» стала членам-заснавальнікам Серыі B. У сезоне 1935/36 «Парма» стала членам-заснавальнікам Серыі С, дзе клуб заставаўся да прасоўвання ў Серыю B у 1943 годзе. Аднак футбол у Італіі быў спынены з-за вядзення баявых дзеянняў Другой сусветнай вайны, нягледзячы на тое, што каманда праводзіла матчы ў спаборніцтве Campianto Alta Italia ў 1944 годзе.

Пасля вайны «Парма» тры гады правяла ў Серыі B, якая на той момант падзялілася на дзве рэгіянальныя лігі, перад тым як зноў была зведзена ў сезоне 1948/49 у Серыю С. Клуб правёў яшчэ пяць сезонаў у Серыі С пакул не вярнуўся ў Серыю B, дзе ў сезоне 1954/55 клуб заняў дзевяты радок, гэта значыць клубны рэкорд таго часу. Гэта была эпоха, у якой ігракі клубу ў цэлым мелі іншую працу або былі яшчэ студэнтамі і калі аматарскія рэгбійныя і валейбольныя каманды горада, як «Рэгбі Парма 1931» і «Феравіеры Парма», былі больш папулярнымі сярод мяшчан. «Парма» дэбютавала ў еўракубках у сезоне 1960/61, перамогшы швейцарскі клуб «Белінцона» ў Кубку Альпаў, але затым каманда зноў вылецела ў Серыю С. Каманда правяла ўсяго адзін сезон у Серыі C да вылету на гэты раз у Серыю D у 1966 годзе.

СкладПравіць

Станам на студзень 2020 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Луіджы Сепэ 1991
2   Аб Сімонэ Якапоні 1987
3   Аб Кастрыёт Дэрмаку 1992
5   Аб Васка Рэджыні 1990
7   ПА Ян Карамо 1998
8   ПА Альберта Грасі 1995
9   Нап Раберта Інглезэ 1991
10   ПА Эрнані 1994
11   Нап Андрэас Карнеліус 1993
15   ПА Гастон Бругман 1992
16   Аб Венсан Ларыні 1989
17   ПА Антоніа Барыла 1988
19   ПА Ясмін Курціч 1989
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20   ПА Джанлука Капрары 1993
21   ПА Матэа Скацарэла 1988
22   Аб Бруну Алвіш   1981
26   ПА Лука Сілігардзі 1988
27   ПА Жэрвінью 1987
28   Аб Рыкарда Гальёла 1990
33   ПА Юрай Куцка 1987
34   Бр Сімонэ Каломбі 1991
36   Аб Матэа Дарміян 1989
44   ПА Дэян Кулушэўскі 2000
92   Бр Іонуц Раду 1997
93   ПА Мація Спракаці 1993
97   Аб Джузэпэ Пецэла 1997

Зноскі

  1. Mynk, K.C. (17 April 2009). «How the Mighty Have Fallen: The Decline of 10 Untouchable Football Clubs». BleacherReport.com
  2. «Return of the Don». Football-Italia.net
  3. «Parma Club History». Football-Italia.net.
  4. «Parma». Goal.com.
  5. «Stadio [The Tardini]». FCParma.com.

СпасылкіПравіць