ФК Рома

італьянскі футбольны клуб

«Рома» (італ.: Associazione Sportiva Roma) — італьянскі футбольны клуб з горада Рым. Клуб быў заснаваны ў выніку зліцця некалькіх футбольных клубаў горада ў 1927 годзе. «Рома» гуляе ў Серыі A з часоў свайго заснавання, але толькі адзін сезон у пачатку 1950-х клуб вымушаны быў прапусціць, бо вылецеў у Серыю B.

Рома
AS Roma Logo 2017.png
Поўная назва Associazione Sportiva Roma (A.S. Roma)
Мянушкі La Magica (Магічная); Giallorossi (Жоўта-чырвоныя)
Заснаваны 22 ліпеня 1927
Горад Рым, Італія
Стадыён Стадыа Алімпіка
Умяшчальнасць: 70 634
Уладальнік NEEP Roma Holding[d]
Прэзідэнт Дэн Фрыдкін[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 6 месца
Сайт asroma.com
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Рома» перамагала ў італьянскім чэмпіянаце тройчы, у сезонах 1941/42, 1982/83 і 2000/01, а таксама дзевяць разоў станавілася ўладальнікам Кубка Італіі і двойчы Суперкубка краіны. На еўрапейскай арэне клуб у 2022 годзе стаў першым пераможцам Лігі канферэнцый, яшчэ двойчы «Рома» выхадзіла ў фіналы еўрапейскіх кубкаў: Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1983/84, але там яна атрымала паражэнне ў серыі пенальці ад «Ліверпула», і Кубка УЕФА ў 1990/91, калі саступіла «Інтэру».

Хатнія гульні ў цяперашні час клуб праводзіць на «Стадыа Алімпіка», які яны падзяляюць са сваім асноўным супернікам клубам «Лацыа». Маючы ўмяшчальнасць большую за 72 тысячы гледачоў, стадыён з’яўляецца другім па велічыні ў Італіі, саступаючы толькі міланскаму «Сан-Сіра».

Гісторыя

правіць

Раннія часы

правіць

Футбольны клуб «Рома» быў утвораны 22 ліпеня 1927 года ў выніку аб’яднання трох рымскіх каманд: «Роман», «Альба-Аўдачэ» і «Фарцітуда-Про Рома» (першапачаткова каманд было пяць — «Роман», «Альба», «Аўдачэ», «Фарцітуда» і «Про Рома»). Гэта было зроблена па ініцыятыве аднаго з лідараў фашысцкай партыі Італа Фоскі з мэтай з’яўлення ў Вечным горадзе клуба, здольнага пазмагацца з гегемоніяй паўночнаітальянскіх каманд — «Джэноа», «Тарына», «Ювентусам», «Інтэрнацыянале» і «Балонняй». Толькі адна рымская каманда змагла пазбегнуць зліцця — «Лацыа», дзякуючы намаганням віцэ-прэзідэнта клуба генерала міліцыі Джорджа Вакаро.

«Рома» стала ўдзельнікам італьянскай Серыі А ў сезоне 1929/30. А ўжо ў наступным сезоне «джаларосі» фінішавалі на другім месцы, прапусціўшы наперад толькі «Ювентус». Найлепшымі ігракамі гэтага перыяду ў «Роме» былі капітан Аціліа Ферарыс, а таксама Гвіда Мазеці, Фульвіа Бернардзіні і Радольфа Воўк.

Стадыёны

правіць

Дасягненні

правіць

Серыя A

  • Чэмпіён Італіі (3): 1942, 1983, 2001
  • Віцэ-чэмпіён (14): 1931, 1936, 1955, 1981, 1984, 1986, 2002, 2004, 2006, 2007, 2008, 2010, 2014, 2015, 2017

Кубак Італіі

  • Уладальнік (9): 1964, 1969, 1980, 1981, 1984, 1986, 1991, 2007, 2008
  • Фіналіст (8): 1937, 1941, 1993, 2003, 2005, 2006, 2010, 2013

Суперкубак Італіі

  • Уладальнік (2): 2001, 2007
  • Фіналіст (4): 1991, 2006, 2010, 2013

Міжнародныя кубкі

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Руй Патрысью 1988
2   Аб Рык Карсдорп 1995
3   Аб Дзін Хёйсен 2005
4   ПА Браян Крыстантэ 1995
5   Аб Эван Ндыка 1999
6   Аб Крыс Смолінг 1989
7   ПА Ларэнца Пелегрыні (капітан) 1996
9   Нап Тэмі Абрахам 1997
14   Аб Дыега Льярэнтэ 1993
16   ПА Леандра Парэдэс 1994
17   Нап Сердар Азмун 1995
19   Аб Зекі Чэлік 1997
20   ПА Рэнату Саншыш 1997
21   Нап Паўла Дыбала 1993
Паз. Імя Нар.
22   ПА Усем Аўар 1998
23   Аб Джанлука Манчыні 1996
35   ПА Тамаза Бальданцы 2003
37   Аб Леанарда Спінацола 1993
43   Аб Расмус Крыстэнсен 1997
52   ПА Эдаарда Бовэ 2002
59   ПА Нікола Залеўскі 2002
60   ПА Рыкарда Пагана 2004
61   ПА Нікола Пізілі 2004
63   Бр П’етра Боер 2002
69   Аб Анхелінья 1997
90   Нап Рамелу Лукаку 1993
92   Нап Стэфан Эль-Шаараві 1992
99   Бр Міле Свілар 1999

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць