ФК Рубін Казань

расійскі футбольны клуб

«Рубі́н» (руск.: Рубин Казань, татар.: Рубин Казан) — расійскі футбольны клуб з горада Казані. Заснаваны ў 1958 годзе, але неафіцыйна клуб вядзе сваю гісторыю з 1936 года. Двухразовы чэмпіён Расіі (2008, 2009), двухразовы ўладальнік Суперкубка Расіі (2010, 2012), уладальнік Кубка Расіі (2012) і Кубка Садружнасці (2010). У найвышэйшым дывізіёне гуляе з 2003 года (акрамя сезона 2022/23). Адразу ж пасля выхаду ў найвышэйшы дывізіён клуб заваяваў бронзавыя медалі, а ў 2008 годзе, да свайго 50-гадовага юбілею, стаў чэмпіёнам за 3 туры да заканчэння чэмпіянату.

Рубін
LogoRubin2016.png
Поўная назва ООО «Футбольный клуб „Рубин“»
Заснаваны 1958
Горад Казань, Расія
Стадыён Казань-Арэна
Умяшчальнасць: 45 379
Уладальнік Татарстан
Прэзідэнт Радзік Шайміеў[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 1 месца ў Першай лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

У 2008 годзе «Рубін» усталяваў рэкорд чэмпіянатаў Расіі, атрымаўшы сем перамог у першых сямі турах. Папярэдні рэкорд належаў маскоўскаму «Дынама». У 2009 годзе клуб быў прызнаны найлепшай камандай сезона паводле версіі Расійскага футбольнага саюза[2].

Гісторыя правіць

Цяперашняя каманда была створана на базе завода імя Гарбунова. Назва каманды ў сілу таго, што яна ўяўляла сабой калектыў ад абароннага прадпрыемства, якое мела патрэбу ў пэўным рэжыме сакрэтнасці, стала змяняліся на Каманда Ленінскага раёна, «Крылы Саветаў», «Іскра», «Рубін». З 1948 года ўдзельнічала ў чэмпіянаце РСФСР. Лідарамі каманды ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў былі Віктар Байкоў, Арам Мусаілаў, Рыгор Рунянкоў, Іван Ноктыкаў, Канстанцін Сундатаў. У перыяд з 1948 па 1957 гады завадчане тры разы займалі 3-яе і 6 разоў 2-ое месца ў Паволжскай зоне першынства РСФСР. У 1956 годзе каманда прабілася ў фінальную стадыю, якая праводзілася ў Грозным, заняла ў гэтым турніры 9-е месца з 13-ці каманд.

Росквіт эпохі Сенцяброва правіць

У 1958 годзе ў Казані ўпершыню з’явілася каманда майстроў. Гэта звязана з паспяховым выступленнем каманды завода імя Гарбунова ў чэмпіянаце РСФСР. Клуб атрымаў назву «Іскра» і апынуўся ў першай зоне першынства РСФСР класа «Б». Дэбютны матч казанцы гулялі супраць херсонскага «Спартака». Гэты матч скончыўся паразай з лікам 2:4. Сезон каманда завяршыла на 14-м месцы. У сезоне 1959 году каманду ўзначаліў Мікалай Сенцяброў, які кіраваў камандай наступныя 12 гадоў. Да «Іскры» Мікалай трэніраваў іванаўскі «Тэкстыльшчык». Паводле вынікаў сезона казанская каманда заняла 5-е месца, што на 9 пазіцый вышэй за мінулагодні вынік. Сезон 1960 года аказаўся больш паспяховым. Паводле вынікаў першага кола каманда пацярпела толькі адну паразу, аднак другое кола спаборніцтва апынулася больш складаным. Паводле вынікаў сезона казанцы апынуліся на 4-м месцы. У жніўні 1960 года адбылося адкрыццё стадыёна «Цэнтральны», а 21 жніўня быў згуляны дэбютны матч на новай арэне, ў якім «Іскра» перамагла «Металург» з лікам 2:1. Пачатак сезона 1961 года нагадваў мінулы сезон. Каманда зноў паспяхова згуляла ў першым коле і няўдала ў другім. У сезонах 1962 і 1963 гадоў «Іскра» займала 3-е месца, што не давала перспектыў на павышэнне. Але ўвесь гэты час ішла праца па стварэнні магутнай каманды. У сезоне 1964 года каманда ўзмацнілася маладымі гульцамі з першынства горада. Пачатак сезона, у адрозненне ад мінулых сезонаў, выдаўся не вельмі паспяховым, але ў канцы чэмпіянату каманда выдала 15-матчавую беспаразную серыю і скончыла сезон на 2-м месцы, што дало магчымасць працягнуць барацьбу за месца ў чэмпіянаце рангам вышэй. У міжсезонне клуб змяніў назву. Кіраўніцтва прапанавала змяніць яго на больш прыгожае і гучнае «Рубін». У канцы сезона, у матчы супраць саратаўскага «Сокала», «Рубін» забяспечыў сабе месца ў лізе «А».

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць