ФК Рэдынг

англійскі футбольны клуб

«Рэдынг» (англ.: Reading FC) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Рэдынг. Выступае ў Чэмпіёншыпе. Клуб мае даўнюю мянушку «Роялз» (англ.: Royals), у сувязі з размяшчэннем у Каралеўскім графстве Беркшыр. «Рэдынг» быў заснаваны ў 1871 годзе, такім чынам клуб з’яўляецца адной з найстарэйшых каманд у Англіі, але ён не далучаўся да Футбольнай лігі да 1920 года, і ніколі не гуляў у вышэйшай лізе англійскай футбольнай сістэмы да сезона 2006/07.

Рэдынг
Поўная назва Reading Football Club
Мянушкі Роялз
Заснаваны 1871
Горад Рэдынг, Англія
Стадыён Мадэйскі
Умяшчальнасць: 24 224
Уладальнік Дай Ёнгэ[d]
Прэзідэнт Джон Мадэйскі[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2021/22 21 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Хатнія матчы клуб праводзіў на стадыёне «Элм Парк», які налічвае 102 гады існавання. Аднак у 1998 годзе «Рэдынг» пераехаў на новы стадыён «Мадэйскі», які быў названы ў гонар старшыні клуба сэра Джона Мадэйскі.

ГісторыяПравіць

Гады аматарстваПравіць

Заснаваны ў 1871 годзе футбольны клуб «Рэдынг», у пачатку сваёй гісторыі прымаў удзел толькі ў кубкавых матчах і таварыскіх сустрэчах. Першы ўдзел клуба ў Кубку Англіі адбыўся ў 1890 годзе. Выступленні клуба ў нацыянальным кубку былі вельмі няўдалымі, а ў 1894 годзе каманда была зганьбавана зневажальнай паразай, «Рэдынг» быў разгромлены клубам «Прэстан Норт Энд»» з лікам 0:18 ужо ў першым раўндзе турніру. У тым жа годзе «Рэдынг» атрымаў права прымаць удзел у чэмпіянаце Паўднёвай лігі. Толькі праз год клуб атрымаў прафесійны статус.

Першая палова XX стагоддзяПравіць

У першыя гады XX стагоддзя каманда знаходзілася ў падвале англійскай Футбольнай лігі. Толькі ў сезоне 1920/21 каманда апынулася ў складзе трэцяга дывізіёну, у выніку ўключэння ў яго Паўднёвай лігі. Праз пяць гадоў, у 1926 годзе, камандзе ўдалося дамагчыся поспеху і перамагчы ў чэмпіянаце гэтага дывізіёну, а ў наступным 1927 годзе каманда дайшла да паўфіналу Кубка Англіі. Гэта дасягненне да сённяшняга дня з’яўляецца рэкордным для клуба ў нацыянальным кубку. У 1931 годзе клуб зноў апынуўся ў трэцім дывізіёне, у якім выступаў усе 1930-я гады, да пачатку Другой сусветнай вайны. Пасля вайны, у верасні 1946 года, «Рэдынг» атрымаў самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, каманда разграміла «Крыстал Пэлас» з лікам 10:2.

СпасылкіПравіць