ФК Стэнлес Пінск

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК СДЮШАР-3 Пінск)

«Стэнлес»беларускі футбольны клуб з горада Пінск. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Стэнлес Пінск
Лагатып
Горад Пінск, Беларусь
Стадыён Акадэмія футбола
Галоўны трэнер Андрэй Казарын
Чэмпіянат Другая ліга
2019 6 месца
Сайт fc.stanles.by(руск.) 

ГісторыяПравіць

Каманда з’явілася ў 2017 годзе, калі кіраўніцтва пінскай СДЮШАР-3 вырашыла заявіць каманду для ўдзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда стала праводзіць хатнія матчы на базе пінскай Акадэміі футбола, якая была адкрыта ў 2014 годзе. Выступаючы маладымі ігракамі ў дэбютным сезоне, СДЮШАР-3 атрымала толькі тры перамогі і заняла апошняе 14-е месца ў табліцы.

У лютым 2018 года стала вядома, што СДЮШАР-3, хутчэй за ўсё, не заявіцца ў Другую лігу на сезон 2018[1], і ў красавіку каманда не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру[2].

У лютым 2019 года стала вядома, што ў Другую лігу ў сезоне 2019 збіраецца заявіцца аб’яднаная каманда СДЮШАР-3 і аматарскай каманды «Савушкін»[3]. У выніку, аднак, каманда далучылася да Другой лігі пад назвай «ДЮСШ-3-Стэнлес». Акрамя маладых выхаванцаў ДЮСШ, склад каманды таксама папоўніў шэраг вопытных ігракоў. Каманда здолела замацавацца ў верхняй палове табліцы і скончыла сезон 2019 на шостым месцы.

У пачатку 2020 года каманда змяніла назву на «Стэнлес»[4]. Захаваўшы асноўных ігракоў, «Стэнлес» доўга змагаўся за высокія месцы, у выніку са сваёй групы выйшаў у фінальны этап, але там заняў апошняе шостае месца. У пачатку 2021 года, нягледзячы на магчымасць павышэння ў Першую лігу, каманда засталася ў Другой лізе.

Папярэднія назвыПравіць

  • 2017 — СДЮШАР-3
  • 2019 — «ДЮСШ-3-Стэнлес»
  • з 2020 — «Стэнлес»

ЭмблемыПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на красавік 2021 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Анатоль Тупілаў 2001
77   Бр Багдан Малайчук 2003
2   Аб Валерый Залеўскі 1999
3   Аб Міхаіл Галаўко 1996
4   Аб Уладзіслаў Увараў 1995
5   Аб Ігар Курган   1991
13   Аб Алег Вакуліч 1992
30   Аб Аляксандр Ладыга 2000
8   ПА Дзмітрый Хаміцэвіч 1986
10   ПА Алег Курган 1996
11   ПА Антон Байко 1996
Пазіцыя Імя Год нараджэння
12   ПА Павел Маўчун 1993
15   ПА Арцём Былінскі 1995
17   ПА Мікалай Каляда 1998
21   ПА Яўген Каляда 2000
22   ПА Сяргей Лявоцкі 1987
23   ПА Мікіта Лазюк 2000
34   ПА Максім Барычэўскі 2001
91   ПА Дзмітрый Малашчыцкі 1996
7   Нап Вячаслаў Зырко 1985
9   Нап Андрэй Лясюк 1983

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2017 Другая (Д3) 14 26 3 0 23 21–101 9 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 6 28 14 4 10 51–47 46 1/64 фіналу
2020 Другая — А (Д3) 3 20 13 4 3 61–24 43 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д3) 6 101 1 3 6 9–18 6
2021 Другая (Д3) 1/16 фіналу
  • 1 Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 1—0—5, розніца мячоў 4—12.

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць