ФК СДЮШАР-8 Гомель
беларускі футбольны клуб
СДЮШАР-8 — беларускі футбольны клуб з горада Гомель. У 2017 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
СДЮШАР-8 Гомель | |
---|---|
![]() | |
Горад | Гомель, Беларусь |
Стадыён | СДЮШАР-8 |
Галоўны трэнер | Рэнат Шулуноў |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2017 | 13 месца |
Гісторыя
правіцьУ 2017 годзе гомельская СДЮШАР-8, якая ў асноўным рыхтавала футбалістаў для «Гомеля», вырашыла заявіць каманду ў Другую лігу. За каманду гулялі маладыя ўласныя выхаванцы. У сезоне 2017 СДЮШАР-8 заняла ў Другой лізе 13-е месца з 14, перагнаўшы толькі іншы клуб юнацкай футбольнай школы — пінскую СДЮШАР-3.
У лютым 2018 года стала вядома, што СДЮШАР-8 з-за недахопу фінансавых сродкаў не прыме ўдзел у Другой лізе 2018[1].
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2017 | Другая (Д3) | 13 | 26 | 3 | 2 | 21 | 25–96 | 11 | 1/16 фінала |
Зноскі
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце teams.by (руск.)