ФК Сампдорыя

італьянскі футбольны клуб

«Сампдорыя» (італ.: Sampdoria) — італьянскі футбольны клуб з горада Генуя. Клуб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зліцця двух існуючых спартыўных клубаў, карані якіх можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнезэ» і «Андрэа Дорыя». «Сампдорыя» ў цяперашні момант гуляе ў Серыі А.

Сампдорыя
Flag of Sampdoria.svg
Поўная назва Unione Calcio Sampdoria, SpA
Заснаваны 1 жніўня 1946
Горад Генуя, Італія
Стадыён Луіджы Ферарыс
Умяшчальнасць: 36 536
Прэзідэнт Марка Лана[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2021/22 15 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

І назва каманды, і колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клубаў, як спалучэнне назваў і сіне-белыя і чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клубаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Луіджы Ферарыс», які здольны змясціць 36 536 аматараў футбола[1]. Гэтую пляцоўку клуб падзяляе з яшчэ адным прадстаўніком горада клубам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клубамі шырока вядома як Ліхтарнае дэрбі.

«Сампдорыя» атрымлівала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сезоне 1990/91. Клуб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу Суперкубка Італіі. Іх самы вялікі еўрапейскі поспех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1992 годзе, дзе саступілі іспанскай «Барселоне» з лікам 1:0 пасля дадатковага часу.

Узімку 2002 года, калі «Сампдорыя» была на мяжы знікнення, уладальнікам клуба стаў прадпрымальнік Рыкарда Гаронэ. Яму ўдалося вярнуць каманду ў еўракубкі.

Па выніках сезона 2010/11 каманда заняла 18-ы радок турнірнай табліцы і выбыла з Серыі A, аднак ужо праз год вярнулася ў элітны дывізіён.

Найлепшымі ігракамі ў гісторыі клуба лічацца нападнікі Джанлука Віялі і Раберта Манчыні, паўабаронца Аціліа Ламбарда і брамнік Джанлука Пальюка.

ГісторыяПравіць

Раннія гадыПравіць

Гімнастычны клуб «Самп’ердарэнезэ» быў заснаваны ў 1891 годзе, адкрыўшы сваю ​​футбольную секцыю толькі ў 1899 годзе. Таксама ў гэты час клуб імя «Таварыства Андрэа Дорыя» быў заснаваны ў 1895 годзе, ён амаль адразу засяродзіў сваю ўвагу на футболе.

Клуб «Андрэа Дорыя» не ўдзельнічаў у першых чэмпіянатах Італіі па футболе, якія былі арганізаваны італьянскай федэрацыяй футбола, замест гэтага яны гулялі ў спаборніцтвах, якія былі арганізаваны італьянскай гімнастычнай федэрацыяй. Клуб у рэшце рэшт усё ж такі ўступіў у розыгрыш футбольнага чэмпіянату ў 1903 годзе, аднак ігракі не маглі перамагчы ў ніводнай гульні да 1907 года, калі яны нанеслі паражэнне сваім мясцовым канкурэнтам — клубу «Джэноа» — з лікам 3:1.

Клуб не паказваў значных поспехаў, толькі ў сезоне 1910/11 ён аказаўся вышэй па турнірнай табліцы за такія клубы, як «Ювентус», «Інтэрнацыянале» і «Джэноа» ў розыгрышу свайго рэгіёна.

Пасля Першай сусветнай вайны, «Самп’ердарэнезэ», нарэшце, пачаў выступаць у розыгрышы італьянскага чэмпіянату, пасля таго як яны выкупілі правінцыйны даваенны клуб «Про Лігурыя». Такім чынам, «Самп’ердарэнезэ» і «Андрэа Дорыя» сустрэліся ў чэмпіянаце ў першы раз, «дарыянцы» атрымалі перамогу і згулялі ўнічыю (4:1 і 1:1), а таксама занялі другое месца пасля «Джэноа» ў розыгрышу чэмпіянату ў Лігурыйскай зоне, атрымаўшы, такім чынам, права ўдзелу ў нацыянальным раўндзе.

СкладПравіць

Станам на люты 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Эміль Аўдэра 1997
2   Аб Бруна Аміёнэ 2002
3   Аб Тамаза Аўгела 1994
4   Аб Корай Гюнтэр 1994
5   Аб Марыяс Іканому 1992
7   ПА Філіп Джурычыч 1992
8   ПА Томас Рынкон 1988
9   Нап Мануэль Дэ Лука 1998
10   Нап Сам Ламерс 1997
11   ПА Абдэльхамід Сабіры 1996
13   Аб Андрэа Конці 1994
17   Аб Брэм Нюйтынк 1990
18   Нап Ігнасіа Пусета 1995
19   ПА Тэласка Сеговія 2003
20   ПА Гары Уінкс 1996
Паз. Імя Нар.
21   Аб Джэйсан Мурылья 1992
22   Бр Марцін Турк 2003
23   Нап Манола Габ’ядзіні 1991
26   ПА Эмірхан Ільхан 2004
27   Нап Фабіа Квальярэла (капітан) 1983
28   ПА Жэрар Епес 2002
29   Аб Нікола Муру 1994
30   Бр Нікола Равалья 1988
31   ПА Ларэнца Малагрыда 2003
36   ПА Флавіа Паалеці 2003
37   ПА Мехды Лерыс 1998
59   Аб Алесандра Дзанолі 2000
70   ПА Сімонэ Трымболі 2002
80   ПА Мікаэль Кюізанс 1999
99   ПА Хесэ Радрыгес 1993

Зноскі

СпасылкіПравіць