ФК Сандэрленд

англійскі футбольны клуб

«Сандэрленд» (англ.: Sunderland Association Football Club) — англійскі футбольны клуб з аднайменнага горада, адзін з найстарэйшых клубаў Англіі (заснаваны ў 1879). «Сандэрленд» з’яўляецца шасціразовым чэмпіёнам Англіі, прычым усе гэтыя перамогі былі дасягнуты да Другой сусветнай вайны, а пасля Першай сусветнай было выйграна толькі адно першынство Англіі: у 1892, 1893, 1895, 1902, 1913 і ў 1936. Найвышэйшае дасягненне клуба пасля Другой сусветнай вайны — перамога ў Кубку Англіі ў 1973 годзе. У апошні час клуб нярэдка пакідаў Прэм’ер-лігу.

Сандэрленд
Поўная назва Sunderland Association Football Club
Мянушкі Чорныя каты
Заснаваны 1879
Горад Сандэрленд, Англія
Стадыён Стэдыум оф Лайт
Умяшчальнасць: 49 000
Уладальнік Эліс Шорт[d] і Сцюарт Дональд[d][1]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 1
2018/19 5 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Сандэрленд» доўгі час з’яўляўся рэкардсменам чэмпіянату па колькасці праведзеных у ёй сезонаў запар: клуб не пакідаў яе на працягу 68 сезонаў, з 1890 па 1958. Гэты рэкорд быў пабіты «Арсеналам» у 1992 годзе. Свае хатнія матчы з 1997 года «Сандэрленд» праводзіць на «Стэдыум оф Лайт», змяшчальнасць якога пасля рэканструкцыі 2000 года складае 49 тысяч чалавек. Да гэтага клуб выступаў на стадыёне «Рокер Парк». Найбольш прынцыповымі для «Сандэрленда» з’яўляюцца матчы з «Ньюкасл Юнайтэд». Гэтыя матчы вядомыя ў Англіі пад назвай Тайн-Уірскае дэрбі, а першы матч паміж гэтымі камандамі адбыўся ў 1898 годзе.

ГісторыяПравіць

Раннія гадыПравіць

17 кастрычніка 1879 года жыхар Сандэрленда школьны настаўнік Джэймс Алан заснаваў «Sunderland District & Teachers Assosiation Football Club»[2]. Першую афіцыйна зарэгістраваную гульню каманда правяла 13 лістапада 1880 года супраць «Ферыхіл Атлетык» і прайграла яе з лікам 1:0. Першым хатнім стадыёнам для каманды стаў Блу Хаус Філд, недалёка ад школы Джэймса Алана ў Гэндане. Клуб змяніў яшчэ тры стадыёна перад тым, як хатнім у 1886 годзе стаў Ньюкасл Роўд. У 1881 годзе назва клуба было зменена на «Sunderland Association Football Club», пасля таго, як да яму дазволілі далучацца людзям іншых прафесіяў, а не толькі настаўнікам. Гэта дазволіла прыцягваць большую колькасць ігракоў і палепшыла матэрыяльную базу клуба. Алан быў не задаволены тым, што клуб імкнецца стаць прафесійным. У 1888 годзе ён пакінуў клуб і заснаваў іншы — «Сандэрленд Альбіён». Два клубы з Сандэрленда канкуравалі паміж сабой да 1892 года, калі «Альбіён» быў расфарміраваны.

Першым трэнерам «Сандэрленда» стаў Том Уотсан, які быў прызначаны на гэту пасаду ў жніўні 1889 года. У гэты час іх матчы складаліся з мясцовых спаборніцтваў, Кубка Англіі і таварыскіх матчаў з клубамі Футбольнай лігі. З прычыны росту папулярнасці каманда падала заяўку на ўдзел у Футбольнай лізе. На сходзе Лігі, які разглядаў гэту заяўку, клуб прапанаваў аплаціць усе выдаткі іншых клубаў звязаныя з дарогай у Сандэрленд. У сезоне 1890/91 «Сандэрленд» дапусцілі ў Футбольную Лігу. Ён замяніў «Сток Сіці», які заняў апошняе месца ў папярэднім сезоне і не быў пераабраны, такім чынам Сандэрленд з'яўляецца першым клубам, які ўвайшоў у Лігу пасля яе стварэння ў 1888 годзе.

СкладПравіць

Станам на кастрычнік 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Джон Мак-Лафлін 1987
2   Аб Конар Мак-Лафлін 1991
3   Аб Джаэл Лінч 1987
4   Аб Джордан Уіліс 1994
5   Аб Алім Азцюрк 1992
6   ПА Макс Паўэр 1993
7   Нап Крыс Магуайр 1989
8   ПА Дылан Мак-Гіях 1993
9   Нап Чарлі Уайк 1992
10   Нап Марк Мак-Налці 1992
11   ПА Ліндэн Гуч 1995
12   Аб Том Флэнаган 1991
13   ПА Люк О’Ніен 1994
14   Нап Данкан Уотмар 1994
Пазіцыя Імя Год нараджэння
15   Аб Джэк Болдуін 1993
16   Бр Лі Бурдж 1993
17   ПА Эліят Эмблтан 1999
18   ПА Джордж Добсан 1997
19   ПА Эйдэн Мак-Гідзі 1986
21   ПА Этан Робсан 1996
22   Нап Уіл Грыг 1991
23   ПА Грант Лідбітэр   1986
28   Аб Ларан Дэ Бок 1992
31   Нап Бенжамін Мбунга-Кімпіока 2000
33   Аб Дэнвер Х’юм 1996
34   ПА Джэйк Хэкет 2000
37   ПА Балі Мумба 2001

Зноскі

  1. TheGuardian.com — 1999. Праверана 29 красавіка 2018.
  2. Paul Days, John Hudson, Bernard Callaghan. «Sunderland AFC: The Official History 1879–2000». — Business Education Publishers Ltd, 1999. — P. 336. — ISBN 978-0-9536984-1-7.

СпасылкіПравіць