ФК Саўтгемптан

англійскі футбольны клуб з горада Саўтгемптан

«Саўтгемптан» (англ.: Southampton F.C.) — англійскі футбольны клуб, які размяшчаецца ў горадзе Саўтгемптан, графства Хэмпшыр. На «Сейнт-Мары Стэдыум» клуб пераехаў у 2001 годзе. Клуб мае мянушку «святыя», якая паўстала яшчэ ў часы заснавання клуба ў 1885 годзе ў сувязі з яго гісторыяй, гэта значыць каманда была арганізавана царкоўнымі актывістамі і з тых часоў гуляе традыцыйна ў чырвона-белай форме. Клуб мае сталае суперніцтва з «Портсмутам» з-за блізкасці паміж гарадамі. Матчы паміж гэтымі двума супернікамі вядомыя як Дэрбі паўднёвага берага.

Саўтгемптан
FC Southampton.png
Поўная назва Southampton Football Club
Мянушкі Святыя
Заснаваны 21 лістапада 1885
Горад Саўтгемптан, Англія
Стадыён Сейнт-Мары Стэдыум
Умяшчальнасць: 32 690
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2021/22 15 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Клуб упершыню атрымаў значны трафей у 1976 годзе, перамогшы ў розыгрышы Кубка Англіі, да гэтага клуб атрымліваў перамогі толькі ў рэгіянальных кубках і чэмпіянатах. Самым значным поспехам у чэмпіянаце Англіі з’яўляецца другое месца ў сезоне 1983/84[1]. «Саўтгемптан» гуляў у Прэм’ер-лізе да сезону 2004/05 (27 сезонаў запар у найвышэйшым дывізіёне), пасля чаго вылецеў у ніжэйшыя лігі. З 2012 года «святыя» зноў выступаюць ў Прэм’ер-лізе.

ГісторыяПравіць

Раннія гадыПравіць

Клуб быў заснаваны ў 1885 годзе членамі Моладзевай асацыяцыі царквы Святой Дзевы Марыі (англ.: St Mary’s Church of England Young Men’s Association). Цяперашнюю назву «Саўтгемптан» атрымаў у 1897 годзе. Выступаючы пад назвай «Саўтгемптан Святой Марыі» (англ.: Southampton St.Mary’s), клуб далучыўся да Паўднёвай лігі ў 1894 годзе і станавіўся чэмпіёнам лігі шэсць разоў — у 1897, 1898, 1899, 1901, 1903 і 1904 гадах.

«Святыя» ўвайшлі ў Футбольную Лігу ў 1920 годзе, як член-заснавальнік трэцяга дывізіёна. Першы тытул прыйшоў у 1922 годзе, калі «Саўтгемптан» стаў чэмпіёнам дывізіёна. Дагэтуль «святыя» паспелі паўдзельнічаць у двух фіналах Кубка Англіі ў 1900 і 1902 гадах, але трафей абодва разы не скарыўся ім. Падняўшыся ў 1922 годзе ў другі дывізіён, «святыя» гулялі ў ім да 1953 года, калі зноў не апусціліся ў трэці дывізіён.

Пасляваенны часПравіць

Легенда «Саўтгемптана» і англійскага футбола Альф Рамсей быў сапраўднай зоркай пасляваеннага перыяду, і, шмат у чым дзякуючы яму, у 1960 годзе «Саўтгемптан» зноў вярнуўся ў другі дывізіён. Пры дапамозе такіх зорак як Марцін Чыверс, Тэры Пейн і Мік Чэнан, «святыя» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў Першы дывізіён у 1966 годзе.

Праз сем гадоў, у 1974 годзе каманда зноў выбыла ў другі дывізіён. Цікава, што кампанію ім тады склаў «Манчэстэр Юнайтэд». Аднак праз два гады «Саўтгемптан» дамогся найбуйнейшага поспеху ў сваёй гісторыі — у 1976 годзе, з’яўляючыся клубам другога дывізіёна, паўднёўцы заваявалі Кубак Англіі, абыграўшы на знакамітым «Уэмблі» на той момант ужо аднаго з лідараў вышэйшага дывізіёна «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 1:0. Пераможцы гол быў забіты Бобі Стоўксам.

ДасягненніПравіць

СкладПравіць

Станам на люты 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Алекс Мак-Карці 1989
2   Аб Кайл Уокер-Пітэрс 1997
3   ПА Энзлі Мейтленд-Найлз 1997
4   Аб Лянка 1997
6   Аб Дуе Чалета-Цар 1996
7   ПА Джо Арыба 1996
8   ПА Джэймс Уорд-Проўз (капітан) 1994
9   Нап Адам Армстранг 1997
10   Нап Чэ Адамс 1996
11   Нап Міслаў Оршыч 1992
12   Нап Пол Ануачу 1994
13   Бр Вілі Кабальера 1981
14   Аб Джэймс Бры 1997
15   Аб Рамен Перо 1997
17   ПА Сцюарт Армстранг 1992
18   ПА Секу Мара 2002
Паз. Імя Нар.
19   ПА Муса Джэнепо 1998
20   Нап Камалдын Сулемана 2002
21   Аб Тына Ліўрамента 2002
22   Аб Махамед Салісу 1999
23   ПА Сэмюэл Эдозі 2003
24   Нап Махамед Эльюнусі 1994
26   ПА Карлас Алькарас 2002
27   ПА Ібрахіма Дыяло 1999
28   Аб Хуан Ларыяс 2004
31   Бр Гэвін Базуну 2002
32   Нап Тэа Уолкат 1989
35   Аб Ян Бэднарак 1996
37   Аб Армель Бела-Качап 2001
45   ПА Рамеа Лавія 2004
  Аб Джэйк Вокінс 2000

Зноскі

СпасылкіПравіць