ФК Асіповічы

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Свіслач-Дах)

«Асіповічы»беларускі футбольны клуб з горада Асіповічы. Заснаваны ў 1994 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Асіповічы
Лагатып
Заснаваны 1994
Горад Асіповічы, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 2500
Дырэктар Уладзімір Плют
Галоўны трэнер Аляксандр Паддубскі
Чэмпіянат Другая ліга
2019 8 месца

ГісторыяПравіць

Клуб быў заснаваны ў 1994 годзе і першапачаткова меў назву КРЗ, пазней атрымаў назву «Свіслач-Дах».

У 1998 годзе клуб выйшаў у Першую лігу, а на наступны год дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Выступленне ў вышэйшым дывізіёне, аднак, не было доўгім: клуб заняў апошняе месца і апусціўся назад у Першую лігу, а праз тры гады ўвогуле апынуўся ў Другой лізе. З 2002 года клуб мае сучасную назву.

У сезоне 2016, пасля доўгіх гадоў у ніжняй частцы і сярэдзіне табліцы Другой лігі, «Асіповічы» сталі адным з асноўных прэтэндэнтаў на павышэнне ў класе. Каманда амаль увесь сезон трымала другое месца ў табліцы і, нягледзячы на няўдалы фініш, здолела захаваць яго па выніках чэмпіянату і выйшла ў Першую лігу.

У Першай лізе «Асіповічы» з пачатку турніру апынуліся ў зоне вылету. У другой палове сезону каманда замацавалася на перадапошнім месцы і нягледзячы на барацьбу да апошняга тура, выбыла ў Другую лігу. У сезоне 2018 у Другой лізе каманда ішла ў верхняй частцы табліцы, але не прэтэндавала на прызавыя месца, і скончыла сезон на шостым радку. Сітуацыя захавалася і ў сезоне 2019, калі «Асіповічы» сталі восьмымі.

Папярэднія назвыПравіць

  • 1994—1995: КРЗ
  • 1996—2000: «Свіслач-Дах»
  • 2001: «Свіслач»
  • з 2002: «Асіповічы»

Цяперашні складПравіць

Станам на жнівень 2020 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Максім Кажадуб 1994
16   Бр Уладзіслаў Кавалёў 1999
55   Бр Аляксей Шчэрба 1989
  Бр Мікалай Стэльмах 1993
  Бр Уладзіслаў Хмялінка 1995
  Бр Яўген Юрын 2004
3   Аб Ілья Саплін 1990
5   Аб Вадзім Болбас 1996
6   Аб Максім Азараў 2001
15   Аб Дзмітрый Чаркін 1999
18   Аб Уладзіслаў Лапко 1997
40   Аб Дзмітрый Ляшчынскі 1983
  Аб Дзмітрый Новік 1991
  Аб Раман Рэкіш 2001
2   ПА Аляксандр Сяргееў 1992
4   ПА Аляксандр Качаргін 1993
6   ПА Мікіта Царэнка 2002
7   ПА Клім Піліпенка 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
9   ПА Станіслаў Барзоў 1999
10   ПА Аляксандр Комлеў 1994
13   ПА Мікіта Канавалаў 1998
19   ПА Максім Бурак 1990
20   ПА Іван Барысевіч 1997
21   ПА Дзмітрый Хіжняк 1997
  ПА Дзмітрый Андрыевіч 2000
  ПА Уладзімір Бешта 1997
  ПА Раман Дудараў 1997
  ПА Дзмітрый Кірдун 1979
  ПА Арцём Скудны 1993
11   Нап Уладзіслаў Стасенка 1999
14   Нап Павел Сасіноўскі 1985
17   Нап Аляксандр Емяльянаў   1995
  Нап Андрэй Дзівак 2000
  Нап Данііл Пятроўскі 2002
  Нап Канстанцін Стрэльскі 1999

Зноскі

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1994–95 Трэцяя — Б (Д3) 10 22 4 2 16 19–58 10
1995 Трэцяя — Б (Д3) 10 12 4 4 4 11–10 16
1996 Трэцяя — Б (Д3) 5 26 14 5 7 43–21 47
1997 Трэцяя — Б (Д3) 1 28 23 3 2 82–15 72 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
1998 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 63–27 60 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
1999 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 4 22 24–74 16 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2000 Першая (Д2) 8 30 13 5 12 40–39 44 1/32 фіналу
2001 Першая (Д2) 11 28 9 4 15 34–59 31 1/32 фіналу
2002 Першая (Д2) 16 30 2 3 25 17–100 9   Вылет у Другую лігу
2003 Другая (Д3) 8 22 8 2 12 32–46 26 1/16 фіналу
2004 Другая (Д3) 3 24 16 3 5 52–17 51 1/16 фіналу
2005 Другая (Д3) 6 26 13 4 9 46–45 43 1/32 фіналу
2006 Другая (Д3) 7 32 16 3 13 61–42 461 1/16 фіналу
2007 Другая (Д3) 11 30 8 6 16 36–49 30 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 13 30 9 6 15 40–51 33 1/16 фіналу
2009 Другая (Д3) 6 26 12 3 11 41–44 39 1/32 фіналу
2010 Другая (Д3) 8 34 15 5 14 51–64 50 1/16 фіналу
2011 Другая (Д3) 16 30 5 5 20 39–85 20 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 18 36 8 9 19 47–74 33 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 9 24 5 8 11 28–35 23 1/32 фіналу
2014 Другая — А (Д3) 6 22 9 4 9 28–29 31 1/64 фіналу
Матчы за 11 месца2 11 2 0 2 0 4–4 2
2015 Другая — А (Д3) 4 18 10 1 7 36–27 31 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 8 143 3 0 11 17–33 9
2016 Другая (Д3) 2 24 13 6 5 50–29 45 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2017 Першая (Д2) 15 30 6 7 17 30–62 25 1/32 фіналу   Вылет у Другую лігу
2018 Другая (Д3) 6 28 11 7 10 51–42 40 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 8 28 10 5 13 32–48 35 1/32 фіналу
2020 Другая (Д3) 1/32 фіналу
  • 1 З клуба зняты 5 ачкоў за няўплату заявачных унёскаў.
  • 2 Стыкавыя матчы супраць клуба «Тарпеда» (Мінск), які заняў 6 месца ў групе Б (1:1, 3:3 — перамога па большай колькасці гасцявых галоў).
  • 3 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 2—0—6, розніца мячоў 11—18.

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць