ФК Севілья

іспанскі футбольны клуб

«Севілья» (ісп.: Sevilla Fútbol Club S.A.D.) ― іспанскі футбольны клуб, гуляе ў найвышэйшай іспанскай лізе — Ла Лізе. Клуб быў заснаваны 25 студзеня 1890 года[1][2][3][4], гэта найстарэйшы клуб з Севільі і другі па ўсёй Андалусіі. Першую афіцыйную гульню каманда правяла толькі ў 1908 годзе, супраць «Рэкрэатыва» з Уэльвы. У 1924 годзе клуб заваяваў свой першы трафей ― Кубак Севільі. 1935 год стаў пераможным у Кубку Іспаніі, як і 1939 адразу пасля грамадзянскай вайны. Да таго часу як стаў праводзіцца чэмпіянат Іспаніі «Севілья» 17 разоў станавілася чэмпіёнам Андалусіі і двойчы Севільі.

Севілья
Escudo sevilla fc 1908.png
Мянушкі Севільцы (ісп.: Sevillistas)
Чырвона-белыя (ісп.: Los Rojiblancos)
Нервіёнцы (ісп.: Los Nervionenses)
Заснаваны 25 студзеня 1890
Горад
Стадыён Эстадыа Рамон Санчэс Пісхуан
Умяшчальнасць: 42 500
Прэзідэнт Хасэ Кастра Кармона
Галоўны трэнер
2021/22 4 месца
Сайт sevillafc.es(ісп.)(англ.)(фр.)(яп.)(кіт.)(ар.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Клуб знаходзіцца ва ўласнасці аматараў (размеркавана па акцыях). Пры клубе працуе знакамітая на ўсю краіну футбольная акадэмія, сярод яе выпускнікоў ёсць спартыўныя псіхолагі. Таксама шмат увагі робіцца на спартыўнае харчаванне і медыцыну. Пры клубе працуе мясцовая радыёстанцыя «Sevilla FC Radio», гэта першае футбольнае радыё ў Іспаніі, таксама ёсць тэлевізійны канал SFC TV.

ГісторыяПравіць

Футбольны клуб «Севілья» з’яўляецца гістарычна найлепшай камандай у Севільі. Ён быў утвораны ў 1890 годзе. Аднойчы станавіўся чэмпіёнам Іспаніі і пяць разоў уладальнікам Кубка Іспаніі.

Каманда апранае белую вопратку для хатніх гульняў і чырвоную для выязных. Заўзятары называюць каманду «Sevillistas». У сваіх шэрагах каманда мела такіх ігракоў, як: Дыега Марадона, Рынат Дасаеў, Дыега Сімеонэ, Роберт Прасінечкі, Бебету, Тоні Польстэр, Давар Шукер, Іван Самарана. Сярод знакамітых выхаванцаў клуба варта вылучыць Хасэ Антоніа Рэеса і Серхіа Рамаса.

Гістарычным супернікам клуба з’яўлялася каманда, якая таксама размяшчаецца ў горадзе — «Рэал Бетыс». Клуб мае з 1958 года рэзервовую каманду — «Севілья Атлетыка».

ДасягненніПравіць

СкладПравіць

Станам на люты 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Марка Дмітравіч 1992
2   Аб Гансала Мант’ель 1997
3   Аб Алекс Тэліс 1992
4   Аб Карым Рэкік 1994
5   ПА Лукас Акампас 1994
6   ПА Няманя Гудаль 1991
7   Нап Суса 1993
8   ПА Жаан Жардан 1994
9   Нап Хесус Карона 1993
10   ПА Іван Ракіціч 1988
12   Нап Рафа Мір 1997
13   Бр Ясін Буну 1991
Паз. Імя Нар.
14   Аб Тангі Ньянзу 2002
15   Нап Юсеф Эн-Несіры 1997
16   ПА Хесус Навас (капітан) 1985
17   ПА Эрык Ламела 1992
18   ПА Пап Гее 1999
19   Аб Маркас Акунья 1991
20   ПА Фернанду 1987
21   ПА Олівер Торэс 1994
22   Аб Лаік Бадэ 2000
23   Аб Маркан 1996
24   Нап Алехандра Гомес 1988
25   Нап Браян Хіль 2001

Зноскі

  1. The British Newspaper Archive. The British Newspaper Archive. Праверана October 5, 2012.
  2. The Courier. The Courier. Праверана February 7, 2013.
  3. Marca. Marca. Праверана October 9, 2012.
  4. Evening Times. Evening Times. Праверана October 11, 2012.

СпасылкіПравіць