ФК Слуцк

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Слуцкцукар)

«Слуцк»беларускі футбольны клуб з горада Слуцк, заснаваны ў 1998 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Слуцк
ФК Слуцк.png
Поўная назва ГА «Спартыўны футбольны клуб „Слуцк“»
Заснаваны 1998
Горад Слуцк, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 1896
Старшыня Віталь Бунас
Галоўны трэнер Аляксандр Гурыновіч
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2022 11 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

Клуб быў заснаваны ў 1998 годзе пад назвай «Слуцк», пазней стаў называцца «Слуцкцукар». Да 2007 гуляў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаў чэмпіёнам вобласці ў 2002 і 2007.

У 2008 «Слуцкцукар» заявіўся ў Другую лігу, а па выніках сезона 2010 атрымаў месца ў Першай лізе. Тады ж клуб вярнуў назву «Слуцк».

У Першай лізе на працягу двух сезонаў клуб займаў пятае месца.

2013 правіць

У сезоне 2013 каманда разглядалася як адзін з фаварытаў турніру, але не лічылася галоўным прэтэндэнтам на павышэнне. Пачатак турніру атрымаўся не вельмі добры: каманда пацярпела паражэнні ў трэцім і чацвёртым турах. У выніку доўгі час прыйшлося даганяць галоўных канкурэнтаў: «Гарадзею» і «Віцебск». Пасля перамогі ў 14-м туры над «Віцебскам» (4:1) «Слуцк» выйшаў на другі радок, а пасля 21-га тура перагнаў «Гарадзею» і ўзначаліў турнірную табліцу. Пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Віцебскам» (1:0) «Слуцк» стаў недасягальны для супернікаў і гарантаваў сабе выхад у Вышэйшую лігу.

2014 правіць

У сезоне 2014 каманда захавала асноўных ігракоў, узмацніўшыся пры гэтым шэрагам легіянераў. У выніку, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Пазней, трохі паправіўшы сваё становішча, «Слуцк» узняўся на дзявяты радок, з якога пасля падзелу Вышэйшай лігі на шасцёркі трапіў у другую шасцёрку. У ніжняй палове табліцы справы ў «Слуцка» пайшлі лепш, ён узняўся на восьмае месца, але няўдалы фініш дазволіў гродзенскаму «Нёману» перагнаць случан, пакінуўшы тых дзявятымі.

2015 правіць

Сезон 2015 каманда пачала няўдала, неўзабаве апынуўшыся на апошнім радку табліцы. У жніўні 2015 года быў адпраўлены ў адстаўку шматгадовы галоўны тренер каманды Юрый Крот. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера стаў ігрок каманды Вячаслаў Грыгараў. Пад яго кіраўніцтвам «Слуцк» здолеў паправіць сваё становішча, і сезон каманда скончыла на 11-м месцы з 14.

2016 правіць

У студзені 2016 года Грыгараў быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера каманды. Пачатак сезона атрымаўся няўдалым, каманда апынулася ў зоне вылету. У чэрвені клуб развітаўся з вопытнымі ігракамі і лідарамі каманды — Ігарам Варанковым, Яўгенам Лашанковым і Сяргеем Цвяцінскім. У ліпені замест іх прыйшлі новыя ігракі, аднак каманда працягвала знаходзіцца ўнізе табліцы. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. Фініш каманда здолела правясці паспяхова, заняўшы выніковае 12-е месца з 16.

2017 правіць

У студзені 2017 года новым галоўным трэнерам замест Грыгарава быў прызначаны Віталь Паўлаў. Слуцкі клуб паспяхова пачаў сезон, выйшаўшы ў паўфінал Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце ішоў сярод лідараў, скончыўшы першую палову чэмпіянату на чацвёртым месцы. Другая палова сезона атрымалася для «Слуцка» менш удалай, і каманда заняла выніковы сёмы радок.

2018 правіць

Сезон 2018 каманда зноў пачала ўпэўнена і хутка апынулася сярод лідараў. Першую палову сезона «Слуцк» скончыў на пятым месцы. Аднак, другая палова сезона атрымалася значна горшай. Слуцкая каманда саступіла ў апошніх дзевяці матчах, але папярэдніх поспехаў хапіла, каб атрымаць выніковы восьмы радок.

2019 правіць

Сезон 2019 «Слуцк» пачаў няўдала і апынуўся недалёка ад зоны вылету, аднак добрая гульня ў сярэдзіне сезона дазволіла падняцца ў сярэдзіну табліцы. Пазней шэраг няўдач зноў апусціў каманду, аднак перамога ў апошнім туры дазволіла заняць выніковае 11-е месца.

2020 правіць

Слуцкі клуб добра пачаў сезон 2020, пасля сямі тураў аднаасобна ўзначальваў турнірную табліцу, нягледзячы на скарачэнне фінансавання з-за змены кіраўніцтва асноўнага спонсара — Слуцкага цукрарафінаднага камбіната (дырэктар камбіната Мікалай Пруднік, які падтрымліваў клуб, быў арыштаваны пад так званай «цукровай справе»). Аднак пазней пайшлі паражэнні за паражэннямі, і «Слуцк» апусціўся ў ніжнюю палову табліцы, а ў канцы турніру вымушаны быў весці барацьбу за выжыванне. Яшчэ ў чэрвені, пасля першых няўдач, каманду пакінуў галоўны трэнер Віталь Паўлаў, выканаўцам абавязкаў трэнера застаўся яго памочнік Аляксандр Кончыц, а ў кастрычніку «Слуцк» узначаліў Аляксандр Бразевіч. Пад яго кіраўніцтвам каманда заняла выніковае 14-е месца, аднак у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе перайграла «Крумкачы» (2:0, 2:1) і засталася ў элітным дывізіёне.

2021 правіць

У пачатку сезона 2021 фан-рух «Слуцка» адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У 2021 годзе «Слуцк» знаходзіўся пераважна ў ніжняй частцы турнірнай табліцы, нярэдка быў блізкі да зоны вылету, аднак паспяховы фініш дазволіў заняць выніковы дзявяты радок.

2022 правіць

Слуцкі клуб няблага пачаў сезон, доўгі час знаходзіўся ў сярэдзіне табліцы, аднак летам вынікі пагоршыліся. У жніўні пасаду галоўнага трэнера пакінуў Аляксандр Бразевіч, на чале каманды ў якасці выканаўцы абавязкаў стаў яго памочнік Аляксандр Гурыновіч. Пад яго кіраўнітцвам становішча трохі выправілася, «Слуцк» завяршыў сезон на 11-м месцы.

Папярэднія назвы правіць

  • 1998—2003: «Слуцк»
  • 2004—2010: «Слуцкцукар»
  • з 2011: «Слуцк»

Дасягненні правіць

Цяперашні склад правіць

Станам на ліпень 2023 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Артур Маліеўскі (у арэндзе з «Нёмана») 2001
30   Бр Ілья Бранавец 1990
34   Бр Барыс Панкратаў 1982
5   Аб Іван Міхнюк 2003
12   Аб Мікіта Былінкін 1999
15   Аб Андрэй Рум 2002
16   Аб Ігар Заяц 1999
20   Аб Дзяніс Образаў (капітан) 1988
22   Аб Яўген Вялько 1997
25   Аб Юрый Астравух 1988
55   Аб Павел Грачышка 1989
3   ПА Уладзіслаў Кульчыцкі 2002
7   ПА Сяргей Пушнякоў 1993
8   ПА Сяргей Русак 1993
Паз. Імя Нар.
9   ПА Уладзіслаў Сычоў 2002
10   ПА Сяргей Глябко 1992
14   ПА Андрэй Салаўёў 2007
23   ПА Яраслаў Яроцкі 1996
26   ПА Канстанцін Котаў 1998
71   ПА Андрэй Крэнь 2003
74   ПА Міхаіл Сачкоўскі 2002
88   ПА Дзмітрый Плятнёў 1998
99   ПА Дзмітрый Гірс 1997
29   Нап Ілья Дубінец (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2004
31   Нап Арсеній Ачапоўскі 2002
33   Нап Кірыл Вяргейчык 1991
77   Нап Абдул Гафар Сірыма 1998

Рэзервовы склад правіць

Паз. Імя Нар.
  Бр Ілья Веліч 2002
  Бр Макісм Жабіцкі 2005
  Бр Ілья Мурушкін 2005
  Бр Данііл Пяроў 2002
  Аб Уладзіслаў Бяляеў 2003
  Аб Данііл Ганчарык 2005
  Аб Назар Квач 2006
  Аб Ігар Міхнавец 1998
  Аб Мацвей Папулін 2003
  Аб Вадзім Цалуйка 2005
  ПА Арцём Андрыеўскі 2004
  ПА Іван Буценас 2000
Паз. Імя Нар.
  ПА Мікіта Галавач 2004
  ПА Уладзіслаў Грамада 2002
  ПА Аляксандр Заяц 2004
  ПА Ілья Сцепанюк 2003
  ПА Іван Хадановіч 2005
  ПА Ілья Хацько 1999
  ПА Радзівон Шадура 2007
  ПА Мікіта Шытаў 2006
  Нап Аляксандр Арцемчык 2004
  Нап Максім Балецкі 2004
  Нап Глеб Лойка 2007
  Нап Дзяніс Шчатко 2005

Трэнерскі штаб правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2008 Другая (Д3) 5 30 15 6 9 53–37 51 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 4 26 14 3 9 49–37 45 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 2 34 25 6 3 79–30 81 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
2011 Першая (Д2) 5 30 13 10 7 44–33 49 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 5 28 15 7 6 59–27 52 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 1 30 19 9 2 54–19 66 1/8 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2014 Вышэйшая (Д1) 9 32 11 7 14 26–34 40 1/8 фіналу
2015 Вышэйшая (Д1) 11 26 6 7 13 26–30 25 Чвэрцьфінал
2016 Вышэйшая (Д1) 12 30 6 12 12 22–34 30 Паўфінал
2017 Вышэйшая (Д1) 7 30 12 8 10 30–34 44 Чвэрцьфінал
2018 Вышэйшая (Д1) 8 30 11 3 16 26–36 36 Чвэрцьфінал
2019 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 7 14 29–46 34 1/8 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 14 29[A] 8 3 18 31–55 27 1/8 фіналу
Пераходныя матчы[B] 2 2 0 0 4–1
2021 Вышэйшая (Д1) 9 30 9 8 13 36–44 35 1/8 фіналу
2022 Вышэйшая (Д1) 11 30 7 11 12 26–41 32 Чвэрцьфінал
2023 Вышэйшая (Д1) 1/8 фіналу
  1. Матч апошняга тура Вышэйшай лігі 2020 «Слуцк» — «Смалявічы» са згоды АБФФ так і не быў згуляны ў сувязі з успышкай COVID-19 у «Слуцку».
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (Мінск), трэцяй каманды Першай лігі 2020 (2:0, 2:1).

Галоўныя трэнеры правіць

Зноскі

  1. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  2. Главная команда (руск.). Афіцыйны сайт СФК «Слуцк»

Спасылкі правіць