ФК Спартак Масква
«Спартак» (руск.: Спартак Москва) — расійскі футбольны клуб з горада Масква. Заснаваны ў 1922 годзе. 12-разовы чэмпіён СССР, 10-разовы чэмпіён Расіі, 10-разовы ўладальнік Кубка СССР, чатырохразовы ўладальнік Кубка Расіі, уладальнік Суперкубка Расіі.
Спартак Масква | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | ОАО «Футбольный клуб „Спартак-Москва“» | |||
Мянушкі | чырвона-белыя, «мяса» | |||
Заснаваны | 18 красавіка 1922 | |||
Горад | Масква, Расія | |||
Стадыён |
Адкрыццё Арэна Умяшчальнасць: 45 000 |
|||
Уладальнік | Лукойл | |||
Прэзідэнт | Яўген Мялежыкаў | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 3 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Гісторыя
правіць1922—1935
правіцьПапярэднік «Спартака» МГС быў заснаваны 18 красавіка 1922 года спартсменамі з маскоўскага раёна Чырвоная Прэсня, паводле прапановы Івана Арцем’ева[2]. Група энтузіястаў, з Арцем’евым на чале, атрымала дазвол на злом некалькіх закінутых дамоў у раёне Прэсненскай заставы для наступнага будаўніцтва стадыёну. У 1922 годзе ўжо былі гатовыя трыбуны, агароджы, распранальні і само поле. Паралельна адбылася рэарганізацыя двух фізкультурных калектываў: «Рускага гімнастычнага таварыства» і «Таварыства фізічнага выхавання» Прэсненскага футбола, то бок, іх пераўтварылі ў «Маскоўскі гурток спорту» (МГС). Тады ж у каманду прыйшлі браты Старасціны (Мікалай, Аляксандр, Андрэй і Пётр), з якімі звязана вялізная частка гісторыі «Спартака». Назва будучай каманды выклікала бурныя спрэчкі, і ў рэшце рэшт спыніліся на кампрамісным варыянце — «Маскоўскі гурток спорту Чырвонапрэсненскага раёна» («МГС»), але ўжо праз год клуб быў перайменаваны ў «Чырвоную Прэсню», як і прапаноўвалася першапачаткова Арцем’евым. Да 1935 года каманда выступала пад назвамі «Чырвоная Прэсня», «Харчавік» і «Промкааперацыя».
Папярэднікі «Спартака» выступалі ў чэмпіянаце Масквы — першы год у класе «Б», але заняўшы першае месца як у вясновым, гэтак і восеньскім турнірах, каманда патрапіла ў клас «А», спаборніцтва ў якім адразу ж выйграла. Усяго ў 1923—1935 гадах каманда чатыры разы перамагала ў першынстве Масквы, і пяць разоў станавілася першай у «клубным заліку» — комплексным паказчыку, які ўлічваў акрамя вынікаў гульняў яшчэ і выступленні малодшых каманд, статыстычныя паказчыкі, гульнявую дысцыпліну і агульную працу спартыўнай секцыі.
19 красавіка 1935 года Камітэт па фізічнай культуры i спорце пры Савеце Міністраў СССР зацвердзіў Статут новага таварыства «Спартак».
Візітоўка
правіцьЭмблема клуба
правіцьЭмблемай таварыства «Спартак» з моманту яго стварэння ў 1935 годзе быў прыдуманы Н. П. Старасціным чырвоны ромб з белай акантоўкай і літарай «С» ў цэнтры, праз якую праходзіць белая паласа.
Форма
правіцьТрадыцыйныя колеры «Спартака» — чырвоны і белы, класічная размалёўка формы ўяўляе сабой чырвоныя футболкі з белай папярочнай паласой на грудзях, белыя трусы, чырвоныя гетры з белай паласой. Адсюль ідзе мянушка каманды — «чырвона-белыя». Упершыню каманда выйшла на поле ў чырвоных майках з белай папярочнай паласой вясной 1934 года.
Хатняя форма
правіцьГасцявая форма
правіцьСклад
правіцьСтанам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
правіць- ↑ https://www.transfermarkt.com/spartak-moskau/mitarbeiterhistorie/verein/232
- ↑ Нисенбойм Э., Расинский В. Спартак Москва. Официальная история 1922—2002. — Москва: МС Медиа, 2002. — С. 10-14. — 870 с. — ISBN 5-902215-01-3
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Спартак Масква
- Афіцыйны сайт Архівавана 2 лютага 2011.