ФК Старыя Дарогі

беларускі футбольны клуб

«Старыя Дарогі»беларускі футбольны клуб з горада Старыя Дарогі, заснаваны ў 1986 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Старыя Дарогі
ФК Старыя Дарогі.gif
Заснаваны 1986
Горад Старыя Дарогі, Беларусь
Галоўны трэнер Аляксей Шчэрба
Чэмпіянат Другая ліга
2023 8 месца ў дывізіёне Мінскай вобласці

Гісторыя правіць

Клуб заснаваны ў 1986 годзе, гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату БССР. У 1992 годзе трапіў у Першую лігу чэмпіянату Беларусі. Пасля справы клуба пайшлі горш: у 1994 годзе клуб апынуўся ў Другой лізе, а ў 1997 годзе вылецеў у Трэцюю лігу.

З 2003 года клуб гуляў на аматарскім узроўні ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Старыя Дарогі» зноў далучыліся да Другой лігі.

Папярэднія назвы правіць

  • 1986: «Вымпел»
  • 1987—1999: «Будаўнік»
  • 2000—2001: «Старыя Дарогі»
  • 2002: СФК
  • з 2002: «Старыя Дарогі»

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 14 15 4 2 9 14–22 10 Чвэрцьфінал
1992/93 Першая (Д1) 14 32 7 9 16 21–42 23 1/8 фіналу
1993/94 Першая (Д1) 16 30 3 7 20 13–53 13 Чвэрцьфінал   Вылет у Другую лігу
1994/95 Другая (Д2) 6 30 14 6 10 44–32 34 Чвэрцьфінал
1995 Другая (Д2) 13 14 3 3 8 12–26 12 1/16 фіналу
1996 Другая (Д2) 13 24 0 0 24 6–97 0 1/16 фіналу
1997 Другая (Д2) 16 30 0 5 25 14–81 5 1/16 фіналу   Вылет у Трэцюю лігу
1998 Другая — Б (Д3) 12 30 8 5 17 27–48 29 Змена назваў ліг
1999 Другая — А (Д3) 9 24 7 3 14 23–46 24
2000 Другая — А (Д3) 6 22 10 2 10 30–32 32 1/32 фіналу
2001 Другая (Д3) 16 34 11 7 16 48–49 40 1/32 фіналу
2002 Другая (Д3) 13 24 2 2 20 12–70 8
2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) 8 20 4 5 11 25–40 17 1/64 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 15 1 1 0 0 3–0
2022 Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3) 4 14 6 5 3 31–29 23 1/32 фіналу
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) 8 2 0 0 2 2–8
2023 Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3) 4 14 4 5 5 19–35 17 1/128 фіналу
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) 8 2 0 0 2 0–4