ФК Стэнлес Пінск
«Стэнлес» — беларускі футбольны клуб з горада Пінск. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Стэнлес Пінск | |
---|---|
![]() | |
Горад | Пінск, Беларусь |
Стадыён | Акадэмія футбола |
Галоўны трэнер | Андрэй Лясюк |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2022 | 6 месца |
Сайт | fc.stanles.by (руск.) |
Гісторыя Правіць
Каманда з’явілася ў 2017 годзе, калі кіраўніцтва пінскай СДЮШАР-3 вырашыла заявіць каманду для ўдзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда стала праводзіць хатнія матчы на базе пінскай Акадэміі футбола, якая была адкрыта ў 2014 годзе. Выступаючы маладымі ігракамі ў дэбютным сезоне, СДЮШАР-3 атрымала толькі тры перамогі і заняла апошняе 14-е месца ў табліцы.
У лютым 2018 года стала вядома, што СДЮШАР-3, хутчэй за ўсё, не заявіцца ў Другую лігу на сезон 2018[1], і ў красавіку каманда не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру[2].
У лютым 2019 года стала вядома, што ў Другую лігу ў сезоне 2019 збіраецца заявіцца аб’яднаная каманда СДЮШАР-3 і аматарскай каманды «Савушкін»[3]. У выніку, аднак, каманда далучылася да Другой лігі пад назвай «ДЮСШ-3-Стэнлес». Акрамя маладых выхаванцаў ДЮСШ, склад каманды таксама папоўніў шэраг вопытных ігракоў. Каманда здолела замацавацца ў верхняй палове табліцы і скончыла сезон 2019 на шостым месцы.
У пачатку 2020 года каманда змяніла назву на «Стэнлес»[4]. Захаваўшы асноўных ігракоў, «Стэнлес» доўга змагаўся за высокія месцы, у выніку са сваёй групы выйшаў у фінальны этап, але там заняў апошняе шостае месца. У пачатку 2021 года, нягледзячы на магчымасць павышэння ў Першую лігу, каманда засталася ў Другой лізе. У сезоне 2021 «Стэнлес» разглядаўся як адзін з фаварытаў, але заняў шостае месца. Нягледзячы на магчымасць пасля адмовы іншых каманд заявіцца ў Першую лігу, пінскі клуб вырашыў застацца ў Другой лізе, дзе ў 2022 годзе зноў апынуўся шостым.
Папярэднія назвы Правіць
- 2017 — СДЮШАР-3
- 2019 — «ДЮСШ-3-Стэнлес»
- з 2020 — «Стэнлес»
Эмблемы Правіць
- Гісторыя эмблем «Стэнлеса»
-
Эмблема СДЮШАР-3 да 2018 года
-
Эмблема «ДЮСШ-3-Стэнлес» у 2019 годзе
-
Эмблема «Стэнлеса» з 2020 года
Цяперашні склад Правіць
Станам на жнівень 2023 года.
|
|
Статыстыка выступленняў Правіць
Чэмпіянат і Кубак Беларусі Правіць
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2017 | Другая (Д3) | 14 | 26 | 3 | 0 | 23 | 21–101 | 9 | 1/32 фіналу | |
2019 | Другая (Д3) | 6 | 28 | 14 | 4 | 10 | 51–47 | 46 | 1/64 фіналу | |
2020 | Другая — А (Д3) | 3 | 20 | 13 | 4 | 3 | 61–24 | 43 | 1/32 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап (Д3) | 6 | 10[A] | 1 | 3 | 6 | 9–18 | 6 | |||
2021 | Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3) | 1 | 14 | 12 | 2 | 0 | 78–7 | 38 | 1/16 фіналу | |
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) | 2 | 6 | 2 | 3 | 1 | 8–7 | 9 | Выхад у плэй-оф Другой лігі | ||
Другая — плэй-оф (Д3) | 6 | 7 | 2 | 2 | 3 | 15–13 | ||||
2022 | Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3) | 1 | 12 | 12 | 0 | 0 | 93–10 | 36 | 1/16 фіналу | |
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) | 2 | 10 | 8 | 0 | 2 | 36–12 | 24 | Выхад у плэй-оф Другой лігі | ||
Другая — плэй-оф (Д3) | 6 | 7 | 1 | 3 | 3 | 21–12 | ||||
2023 | Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3) | 1/128 фіналу |
- ↑ Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 1—0—5, розніца мячоў 4—12.
Галоўныя трэнеры Правіць
- Віктар Дарашэнка (2017)
- Уладзімір Тыльковіч (2019)
- Віктар Дарашэнка (2020 — красавік 2021)
- Андрэй Казарын (красавік — снежань 2021)
- Сяргей Напяркоўскі (студзень — ліпень 2022)
- Ігар Курган (в. а. у ліпені — жніўні 2022)
- Андрэй Лясюк (са жніўня 2022)