ФК Суонсі Сіці

валійскі футбольны клуб

«Суонсі Сіці» (вал.: Clwb Pêl-droed Dinas Abertawe, англ.: Swansea City) — валійскі прафесійны футбольны клуб з горада Суонсі ва Уэльсе. Утвораны ў 1912 годзе, да Футбольнай лізе далучаны ў 1920 годзе, і з тых часоў з’яўляецца яе нязменным удзельнікам. На сённяшні час выступае ў Чэмпіёншыпе, другім па значнасці футбольным турніры Англіі. 10-разовы пераможца Кубка Уэльса. Паўфіналіст Кубка Англіі ў 1926 і 1964 гадах. Клуб браў удзел у старым першым дывізіёне футбольнай лігі ў 19811983 гадах; ў свой першы сезон фінішаваў на 6-м месцы. З 2005 года хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Ліберці Стэдыум», які дзеліць з рэгбійным клубам Оспрэйс рэгбі-юніён. Да 2005 года хатняй арэнай клуба быў стадыён «Ветч Філд».

Суонсі Сіці
Поўная назва Swansea City Association Football Club
Мянушкі лебядзі
Заснаваны 1912
Горад Суонсі
Стадыён Ліберці Стэдыум
Умяшчальнасць: 21 088
Уладальнік Джэйсан Леўен[d]
Прэзідэнт Трэвар Бірч[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2018/19 10 месца
Сайт swanseacity.com(англ.) 
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Колерамі клуба ёсць сіне-чорна-белыя. «Суонсі» і яго заўзятары неафіцыйна вядомыя як «Джэкс». Адно з тлумачэнняў гэтай мянушкі складаецца ў тым, што на працягу XVII стагоддзя маракоў з Суонсі паважалі і любы марак з Суонсі мог далучыцца да каманды, грунтуючыся проста на рэпутацыі горада добрых маракоў. Іншыя, аднак, мяркуюць, што каманду празвалі ў гонар знакамітай выратавальнай сабакі Суонсі Джэк.

У 2011 годзе ў матчы плэй-оф за права выхаду ў Прэм’ер-лігу «Суонсі» абыграў «Рэдынг» з лікам 4:2. У элітным англійскі дывізіёне клуб выступаў да 2018 года.

ГісторыяПравіць

Раннія гадыПравіць

Тэрыторыя вакол Суонсі традыцыйна лічылася вобласцю рэгбі, і, нягледзячы на ​​папярэднія спробы футбольнага клуба «Суонсі Віла», не было ніякіх прыкметных футбольных клубаў да стварэння клуба «Суонсі Сіці» улетку 1912 года. Іааны, прытрымліваючыся прыкладу многіх іншых клубаў Паўднёвага Уэльса, далучыліся да другога дывізіёна Паўднёвай Лігі на наступны сезон. Дж. Торп з'яўляўся першым старшынёй клуба. Свой першы прафесійны матч клуб правёў 7 верасня 1912 года супраць іншага валійскага клуба — «Кардыф Сіці». Гульня скончылася ўнічыю з лікам 1:1. На працягу гэтага першага сезону клуб дамогся перамогі ў Кубку Уэльса, а на наступны сезоне клуб дасягнуў першага раўнда Кубка Англіі. «Блэкберн Роверс» стаў першым супернікам футбалістаў з Суонсі, які прыехаў на «Ветч Філд» у гульні на Кубак Англіі сезону 1914/15. На той момант «Блэкберн Роверс» быў чэмпіёнам Англіі, але гэта не стала перашкодай на шляху клуба, які атрымаў перамогу з лікам 1:0. Адзіны мяч у браму гасцявой камангды правёў Бена Бейнон[1]. У наступным раўндзе клуб сустракаўся з іншым прадстаўніком Футбольнай лігі«Тотэнхэм Хотспурам», з якім згуляў спачатку ўнічыю, але ў другім матчы атрымаў паражэнне.

Пасля Першай сусветнай вайны кіраўніцтва Паўднёвай лігі адмовілася ад правядзення другога дывізіёна, і многія клубамі былі скасаваны з-за фінансавых цяжкасцей, але «Суонсі Таўн» апынуўся ў першым дывізіёне. Усяго праз чатыры сезоны ў Паўднёвай лізе, клуб стаў аднім з заснавальнікам новага Трэцяга дывізіёна Футбольнай лігі ў 1920 годзе.

СкладПравіць

Станам на студзень 2020 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
2   Аб Марк Гэі 2000
4   Аб Джо Родан 1997
5   Аб Майк ван дэр Хорн 1992
6   ПА Джэй Фалтан 1994
8   ПА Мэт Граймс   1995
10   ПА Берсант Цэліна 1996
12   ПА Натан Даер 1987
15   ПА Уэйн Раўтледж 1985
18   Нап Альдо Калулу 1996
19   Нап Рыян Брустэр 2000
20   Аб Бен Уілмат 1999
21   ПА Ян Дханда 1998
Пазіцыя Імя Год нараджэння
22   Нап Андрэ Аю 1989
23   Аб Конар Робертс 1995
24   Аб Джэйк Бідуэл 1993
25   Бр Эрвін Мюлдэр 1989
26   Аб Кайл Нотан 1988
27   Бр Фрэдзі Вудман 1997
28   ПА Джордж Баерс 1996
30   Аб Тывандж Рушэша 2002
32   Нап Ліям Кален 1999
33   ПА Конар Галахер 2000
41   Нап Джордан Гарык 1998
44   Аб Бен Кабанга 2000

Зноскі

  1. Jenkins, John M.; et al. (1991). Who’s Who of Welsh International Rugby Players. Wrexham: Bridge Books. p. 20. ISBN 978-1-872424-10-1.

СпасылкіПравіць