ФК Тарпеда-БелАЗ
«Тарпеда-БелАЗ» — беларускі футбольны клуб з горада Жодзіна, заснаваны ў 1961 годзе. З 1992 года ўдзельнічае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 1994—2001 гадоў). Уладальнік Кубка Беларусі (2016, 2023).
Тарпеда-БелАЗ | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | ТАА «Футбольны клуб „Тарпеда-БелАЗ“» | ||
Заснаваны | 1961 | ||
Горад | Жодзіна, Беларусь | ||
Стадыён |
«Тарпеда» Умяшчальнасць: 6500 |
||
Дырэктар | Аляксандр Пугач | ||
Галоўны трэнер | Дзмітрый Молаш | ||
Чэмпіянат | Вышэйшая ліга | ||
2023 | 3 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
Гісторыя
правіцьКаманда была заснавана ў 1961 годзе, на базе Беларускага аўтамабільнага завода. Першапачаткова мела назву «Ракета». Першы матч у гісторыі футбольны клуб з Жодзіна правёў 6 мая 1962 года. У Мінску аўтазаводцам супрацьстаяла моцная каманда «Гвардзеец». Сустрэча праходзіла ў роўнай барацьбе, аднак перамогу атрымалі гаспадары — 3:2. Менавіта гэты паядынак і стаў адпраўной кропкай у гісторыі каманды.
Адраджэнне калектыву звязана з імем Якава Шапіры, трэнера, які вывеў «аўтабудаўнікоў» у вышэйшы дывізіён у 2001 годзе.
У 2012 годзе клуб заняў апошняе месца ў Вышэйшай лізе і атрымаў права на стыкавыя матчы з «Гарадзеяй», што заняла другое месца ў Першай лізе. У першым матчы «Тарпеда» саступіла з лікам 0:1, але ў другім здолела ўзяць рэванш — 4:0 — і захавала месца ў эліце.
У верасні 2019 года галоўным трэнерам жодзінскай каманды стаў Юрый Пунтус, які ў 2020 годзе здолеў прывесці клуб да яго першых у гісторыі бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі.
2021 год
правіцьУ пачатку 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].
У кваліфікацыі Лігі канферэнцый УЕФА 2020/2021 клуб сустракаўся з дацкім «Капенгагенам». З-за міжнародных санкцый і паветранай блакады «Тарпеда-БелАЗ» вымушаны быў правесці хатнюю гульню па-за межамі Беларусі. Першапачаткова разглядаўся варыянт з тульскім стадыёнам «Арсенал», аднак жодзінцам адмовілі, з-за чаго хатняя гульня прайшла на стадыёне «Цэнтральны» ў горадзе Казань, дзе каманда прайграла з лікам 0:5.
Сезон у чэмпіянаце Беларусі атрымаўся няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. У ліпені 2021 года Пунтус пакінуў пасаду галоўнага трэнера, якую заняў яго памочнік Сяргей Зяневіч. Трохі палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, жодзінская каманда фінішавала на восьмым месцы.
2022 год
правіцьСезон 2022 жодзінская каманда пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Дзмітрыя Молаша. Страт чэмпіянату атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела паражэнні ў першых трох матчах, але неўзабаве выправіла становішча і апынулася ў сярэдзіне табліцы. Добрая гульня ў другой палове сезона дазваляла змагацца за болей высокія месцы, аднак няўпэўнены фініш пакінуў жодзінцаў на восьмым радку.
2023 год
правіцьУ 2023 годзе «Тарпеда-БелАЗ» добра пачало чэмпіянат, хутка апынуўшыся сярод лідараў у табліцы. 28 мая 2023 года клуб у другі раз здабыў Кубак Беларусі, перайграўшы ў фінале барысаўскі БАТЭ (2:0). Дзякуючы гэтаму жодзінцы атрымалі месца ў Лізе канферэнцый УЕФА, дзе аднак адразу саступілі кіпрскаму АЕКу і выбылі з далейшага розыгрышу. У чэмпіянаце з-за шматлікіх нічыіх «Тарпеда-БелАЗ» хутка перастала прэтэндаваць на чэмпіёнства, аднак працягвала прэтэндаваць на бронзавыя медалі і ў выніку фінішавала на трэцім месцы, другі раз у гісторыі заваяваўшы медалі айчыннага чэмпіянату.
Папярэднія назвы
правіць- 1961—1967: «Ракета»
- 1967—1969: «Аўтазаводзец»
- 1969—1988: «Тарпеда»
- 1989—1992: БелАЗ
- 1992—2010: «Тарпеда»
- з 2011: «Тарпеда-БелАЗ»
Дасягненні
правіцьБССР
правіць- Чэмпіён БССР (4): 1970, 1971, 1980, 1981
- Срэбраны прызёр чэмпіянату БССР (2): 1972, 1985
- Бронзавы чэмпіянату БССР (2): 1975, 1982
- Уладальнік Кубка БССР (8): 1969, 1971, 1972, 1977, 1978, 1981, 1982, 1983
Рэспубліка Беларусь
правіць- Бронзавы чэмпіянату Беларусі (2): 2020, 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2016, 2023
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2001
- Самая буйная перамога — 7:1 («Смаргонь», 2021).
- Самая буйная параза — 1:8 («Дынама» Мінск, 1992; «Беларусь» Мінск, 1992/93).
Цяперашні склад
правіцьСтанам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].
|
|
Ігракі ў арэндзе
правіць
|
Трэнерскі штаб
правіць- Дзмітрый Молаш (нар. 1981) — галоўны трэнер
- Віталь Казанцаў (нар. 1981) — старшы трэнер
- Юрый Каламыц (нар. 1979) — трэнер
- Ніка Нікалаеня (нар. 1989) — трэнер
- Сяргей Верамко (нар. 1982) — трэнер брамнікаў
«Тарпеда-БелАЗ-2»
правіцьУ сезоне 2024 рэзервовая каманда пад назвай «Тарпеда-БелАЗ-2» выступае ў Першай лізе[3].
|
|
Трэнерскі штаб «Тарпеда-БелАЗ-2»
правіць- Валянцін Міхееў (нар. 1979) — галоўны трэнер
- Аляксандр Гранькоў (нар. 1978) — трэнер
- Дзяніс Каролік (нар. 1979) — трэнер
- Аляксандр Чаркас (нар. 1989) — трэнер брамнікаў
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Першая (Д1) | 13 | 15 | 5 | 0 | 10 | 13–31 | 10 | 1/16 фіналу | |
1992/93 | Першая (Д1) | 17 | 32 | 2 | 4 | 26 | 17–68 | 8 | 1/8 фіналу | Вылет у Другую лігу |
1993/94 | Другая (Д2) | 8 | 28 | 8 | 10 | 10 | 24–29 | 26 | 1/8 фіналу | |
1994/95 | Другая (Д2) | 10 | 30 | 11 | 6 | 13 | 37–35 | 28 | 1/16 фіналу | |
1995 | Другая (Д2) | 11 | 14 | 3 | 6 | 5 | 13–15 | 15 | 1/16 фіналу | |
1996 | Другая (Д2) | 7 | 24 | 8 | 9 | 7 | 24–20 | 33 | 1/16 фіналу | |
1997 | Другая (Д2) | 5 | 30 | 14 | 8 | 8 | 37–25 | 50 | 1/16 фіналу | |
1998 | Першая (Д2) | 5 | 30 | 15 | 10 | 5 | 58–31 | 55 | 1/16 фіналу | Змена назваў ліг |
1999 | Першая (Д2) | 7 | 30 | 11 | 11 | 8 | 55–43 | 44 | 1/16 фіналу | |
2000 | Першая (Д2) | 7 | 30 | 13 | 6 | 11 | 44–36 | 45 | 1/16 фіналу | |
2001 | Першая (Д2) | 1 | 28 | 21 | 3 | 4 | 56–13 | 66 | 1/16 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2002 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 26 | 13 | 4 | 9 | 38–27 | 43 | 1/8 фіналу | |
2003 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 30 | 13 | 10 | 7 | 44–25 | 49 | 1/8 фіналу | |
2004 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 30 | 19 | 2 | 9 | 57–28 | 59 | 1/16 фіналу | |
2005 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 26 | 14 | 5 | 7 | 40–25 | 47 | 1/8 фіналу | |
2006 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 26 | 7 | 9 | 10 | 21–27 | 30 | Чвэрцьфінал | |
2007 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 26 | 11 | 10 | 5 | 28–21 | 43 | 1/16 фіналу | |
2008 | Вышэйшая (Д1) | 13 | 30 | 7 | 10 | 13 | 25–36 | 31 | 1/8 фіналу | |
2009 | Вышэйшая (Д1) | 8 | 26 | 10 | 7 | 9 | 31–22 | 37 | Фіналіст | |
2010 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 33 | 7 | 7 | 19 | 33–58 | 28 | 1/16 фіналу | |
Пераходныя матчы[A] | 2 | 1 | 1 | 0 | 3–1 | |||||
2011 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 33 | 9 | 14 | 10 | 37–41 | 41 | 1/16 фіналу | |
2012 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 30 | 5 | 9 | 16 | 17–39 | 24 | Паўфінал | |
Пераходныя матчы[B] | 2 | 1 | 0 | 1 | 4–1 | |||||
2013 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 32 | 12 | 6 | 14 | 33–38 | 42 | 1/8 фіналу | |
2014 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 32 | 13 | 11 | 8 | 38–30 | 50 | 1/16 фіналу | |
2015 | Вышэйшая (Д1) | 7 | 26 | 10 | 6 | 10 | 31–29 | 36 | Уладальнік | |
2016 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 30 | 13 | 9 | 8 | 47–33 | 48 | Чвэрцьфінал | |
2017 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 30 | 14 | 9 | 7 | 43–27 | 51 | 1/8 фіналу | |
2018 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 30 | 16 | 7 | 7 | 36–18 | 55 | 1/8 фіналу | |
2019 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 30 | 13 | 6 | 11 | 41–36 | 45 | Чвэрцьфінал | |
2020 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 30 | 16 | 8 | 6 | 55–37 | 56 | Паўфінал | |
2021 | Вышэйшая (Д1) | 8 | 30 | 10 | 6 | 14 | 38–43 | 36 | Чвэрцьфінал | |
2022 | Вышэйшая (Д1) | 8 | 30 | 11 | 10 | 9 | 35–32 | 43 | Уладальнік | |
2023 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 28 | 12 | 13 | 3 | 33–18 | 49 | Паўфінал |
- ↑ Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць СКВІЧа, другой каманды Першай лігі 2010.
- ↑ Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Гарадзеі», другой каманды Першай лігі 2012.
Еўракубкі
правіцьДэбют клуба ў еўракубках адбыўся 1 ліпеня 2010 года: у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА 2010/11 жодзінцы (якія трапілі ў турнір у як фіналісты Кубка) упэўнена перамаглі ісландскі «Фюлкір», але ў другім саступілі клубу ОФК з Сербіі.
Сезон | Кубак | Раўнд | Клуб | Першыя матчы | Матчы ў адказ | Вынік | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2010/2011 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Фюлкір (Рэйк’явік) | 3:0 (Х) | 3:1 (Г) | 6:1 | ||
2 к/р | ОФК (Бялград) | 2:2 (Г) | 0:1 (Х) | 2:3 | ||||
2015/2016 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Кукесі | 0:2 (Г) | 0:0 (Х) | 0:2 | ||
2016/2017 | Ліга Еўропы | 2 к/р | Дэбрэцэн | 2:1 (Г) | 1:0 (Х) | 3:1 | ||
3 к/р | Рапід (Вена) | 0:0 (Х) | 0:3 (Г) | 0:3 | ||||
2020/2021 | Ліга канферэнцый | 2 к/р | Капенгаген | 1:4 (Г) | 0:5 (Х) | 1:9 | ||
2023/2024 | Ліга канферэнцый | 2 к/р | АЕК (Ларнака) | 2:3 (Х) | 1:1 (Г) | 3:4 |
Галоўныя трэнеры
правіць- Алег Волах (1973—1976)
- Міхаіл Андружэйчык (1993—1994)[4]
- Пётр Міхееў (да 1999)
- Якаў Шапіра (2001 — ліпень 2004)
- Юрый Малееў (ліпень 2004 — ліпень 2006)
- Уладзімір Журавель (в. а. у ліпені — лістападзе 2006)
- Алег Кубараў (лістапад 2006 — снежань 2009)
- Аляксандр Бразевіч (студзень — ліпень 2010)
- Сяргей Гурэнка (ліпень 2010 — май 2012)
- Вадзім Бразоўскі (в. а. у маі — ліпені 2012; ліпень — лістапад 2012)
- Ігар Крывушэнка (лістапад 2012 — ліпень 2017)
- Алег Кубараў (ліпень 2017 — снежань 2018)
- Вадзім Скрыпчанка (студзень — верасень 2019)
- Сяргей Зяневіч (в.а. у верасні 2019)
- Юрый Пунтус (верасень 2019 — ліпень 2021)
- Сяргей Зяневіч (ліпень — снежань 2021)
- Дзмітрый Молаш (са снежня 2021)
Крыніцы
правіць- ↑ Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
- ↑ Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Тарпеда-БелАЗ». Праверана 28 сакавіка 2024.
- ↑ От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ Футбол. На 85-м году жизни умер заслуженный тренер Беларуси Михаил Андружейчик (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 2 чэрвеня 2022.