«Тулуза» (фр.: Toulouse Football Club) — французскі футбольны клуб з горада Тулуза. Клуб быў заснаваны ў 1937 годзе, але сваё месца ў чэмпіянаце клуб аддаў іншаму клубу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе. Аднак у 1970 годзе клуб быў адроджаны, паўстаўшы на базе двух мясцовых клубаў. «Тулуза» праводзіць свае свае хатнія матчы на Муніцыпальным стадыёне, які размешчаны ў межах горада.

Тулуза
Поўная назва Toulouse Football Club
Заснаваны 1970
Горад Тулуза, Францыя
Стадыён Муніцыпальны стадыён
Умяшчальнасць: 33 150
Прэзідэнт Аліўе Садран[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 1
2018/19 16 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Тулуза» знаходзіцца ва ўладанні французскага бізнесмена Аліўе Садрана, які выкупіў клуб пасля яго банкруцтва ў 2001 годзе, у выніку якога «Тулуза» была пераведзена ў Нацыянальны чэмпіянат. «Тулуза» паслужыла трамплінам у больш моцныя клубы для такіх ігракоў, як Фаб’ен Бартэз, Седрык Карасо, Ашыль Эмана, Жэрэмі Мацьё і Андрэ-П’ер Жыньяк. Бартэз зарэкамендаваў сябе выступамі ў клубе, перад тым як пераехаў у «Манака» і «Манчэстэр Юнайтэд», дзе атрымаў некалькі трафеяў. У 1998 годзе Фаб’ен быў прадстаўніком клуба ў нацыянальнай зборнай Францыі на хатнім чэмпіянаце свету, дзе тая дабілася перамогі.

ГісторыяПравіць

 
Заўзятары «Тулузы»

Папярэднік сучаснага клуба «Тулуза» быў заснаваны ў 1937 годзе, але прадаў сваіх ігракоў і месца ў чэмпіянаце іншаму клубу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе.

Аднак праз некаторы час асацыяцыя была зноў рэфундавана як Union Sportive Toulouse 25 мая 1970 года, ўзяўшы да сябе каманды юніёраў Гасконі і клуба ACE Mermoz-Bonnefoy для таго, каб стварыць трывалую базу ігракоў. Чэмпіянат новая каманда пачала ў другім французскім дывізіёне ў сезоне 1970/71, гуляючы ў чырвона-белай колерах. У 1977 годзе клуб абвясціў пра сваё непасрэднае датычанне да старога першапачатковага клуба і змяніў колеры клуба на гістарычныя фіялетавы і белы. Каманда хутка палепшыла вынікі і ў 1982 годзе атрымала павышэнне ў Лігу 1, пасля чаго ў хуткім часе прабілася да выступаў у кваліфікацыі для ўдзелу ў Кубку УЕФА ў 1984 годзе. Іхным лепшым вынікам на сённяшні дзень з’яўляюцца трэцяе выніковае месца ў чэмпіянаце Францыі сезону 1986/87 і добрыя выступы на наступны год у спаборніцтвах на Кубак УЕФА, калі каманды атрымала добразапамінальную перамогу па пенальці над клубам «Напалі», у якім гуляў на той час Дыега Марадона.

СтадыёнПравіць

Свае хатнія матчы клуб праводзіць на Муніцыпальным стадыёне, які быў пабудаваны ў 1937 годзе. Пляцоўка здольна змясціць 33 150 гледача. У 1998 годзе на стадыёне праходзілі матчы чэмпіянату свету.

СкладПравіць

Станам на студзень 2020 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Маўра Гойкаэчэа 1988
2   Аб Келвін Аміян 1998
3   Аб Гэн Сёдзі 1992
4   Аб Рубен Габрыэльсен 1992
5   Аб Стэвен Марэйра 1994
7   ПА Макс Градэль   1987
9   Нап Яя Санаго 1993
10   Нап Ааран Лея Ісека 1997
11   ПА Кентэн Буасгар 1997
12   Аб Ісіяга Сіла 1994
13   Аб Мацьё Гансалвіш 2001
14   ПА Мацьё Дасеві 1988
15   Аб Нікаля Ізіма-Мірэн 1991
17   ПА Ібраім Сангарэ 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
18   Аб Агустын Рохель 1997
19   Аб Бафадэ Дыякітэ 2001
20   Нап Эфтыміс Кулурыс 1996
21   ПА Вільям Венкёр 1988
23   Аб Муса Дыяра 2000
25   Нап Веслі Саід 1995
26   ПА Каліду Сідзібэ 1999
27   ПА Жан-Віктор Макенго 1998
29   ПА Натан Нгуму 2000
30   Бр Баптыст Рэйнэ 1990
31   ПА Амін Адлі 2000
34   ПА Куадыё Канэ 2001
  Бр Лаўрэ Калініч 1990

СпасылкіПравіць