ФК Урал Екацярынбург
«Урал» (руск.: Футбольный клуб Урал Екатеринбург) — расійскі футбольны клуб з горада Екацярынбург, які выступае ў Прэм’ер-лізе.
Урал Екацярынбург | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | руск.: Футбольный клуб Урал Екатеринбург | |||
Заснаваны | 1 верасня 1930 | |||
Горад | Екацярынбург, Расія | |||
Стадыён |
Екацярынбург Арэна Умяшчальнасць: 35 000 |
|||
Уладальнік | Свярдлоўская вобласць | |||
Прэзідэнт | Рыгор Іваноў[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 11 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Гісторыя
правіцьДатай заснавання клуба лічыцца 1930 год, аднак згодна з публікацыямі «Уральскага рабочага» вынікае, што ўралмашбудаўнікі стварылі першую футбольную каманду яшчэ ў 1927 годзе, калі толькі ўзводзіліся корпусы будучага завода. Тады ж каманда дэбютавала ў восеньскім першынстве Свярдлоўска пад назвай «Машынабудаўнік». Дэбют каманды ў турнірах СССР адбыўся на Кубку СССР па футболе 1938. Тады клуб вылецеў на стадыі 1/128 фіналу, атрымаўшы паразу паводле сумы двух матчаў краснаўральскай камандзе «Калярмет». Дэбют у чэмпіянаце СССР датуецца 1947 годам. У гэтым сезоне свярдлоўскі клуб «Авангард» заняў у другой групе 9 месца з 10 магчымых. Каманда працягвала ўдзельнічаць у другой групе чэмпіянату СССР, прапусціўшы з прычыны рэзкага скарачэння колькасці каманд у розыгрышы сезоны 1950, 1951 і 1952 гадоў.
У сезоне 1953 года адбылося вяртанне клуба ў першынство краіны. Пачынаючы з гэтага часу, каманда пачала прагрэсаваць і з кожным сезонам набліжацца да найвышэйшай прыступкі лігі. У 1959 годзе «Машынабудаўнік» заняў другое месца ў 6 зоне класа «Б». Праз два гады ён атрымаў канчатковую назву «Вралмаш» і паўтарыў поспех, а ў сезоне 1962 года каманда заняла першае месца ў сваёй зоне. У фінале «Уралмаш» заняў трэцяе месца, што не дазволіла клубу прайсці на павышэнне ў класе. Аднак у 1963 годзе Федэрацыя футбола СССР прыняла рашэнне павялічыць лік каманд класа «А» да 38, падзяліўшы клас на дзве групы. Дадзенае рашэнне спрыяла выхаду клуба ў другую групу класа «А». У другой групе класа «А» каманда правяла шэсць сезонаў, завяршыўшы сезон 1968 года на першым месцы.
Сезон 1969 года клуб правёў у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР, аднак, заняўшы апошні радок, зноў вярнуўся ў дывізіён ніжэй. Гэта быў першы і апошні ўдзел свярдлоўскага клуба ў элітным савецкім футбольным дывізіёне. У далейшым клуб выступаў у другім і трэцім дывізіёнах савецкага першынства. У 1976 годзе быў зафіксаваны адзін з рэкордаў выніковасці ў гісторыі «Уралмаша». У рамках другой лігі СССР чыцінскі «Лакаматыў» прыехаў у Свярдлоўск, маючы ў сваім складзе толькі 10 футбалістаў. Матч скончыўся перамогай футбалістаў Свярдлоўска з лікам 9:0.
Пасля распаду СССР клубу выдалася магчымасць выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі. У ёй «Уралмаш» правёў пяць сезонаў з 1992 па 1996 гады, а найлепшым дасягненнем за гэты час было восьмае месца ў 1993 і 1995 гадах. У 1996 годзе клуб страціў магчымасць выступаць у эліце і апусціўся ў першую лігу. На наступны сезон клуб апусціўся яшчэ ніжэй — у другую лігу.
Галоўныя трэнеры
правіць- Аляксандр Тарханаў (2013—2015)
- Віктар Ганчарэнка (2015)
- Вадзім Скрыпчанка (2015—2016)
- Аляксандр Тарханаў (2016—2018)
- Дзмітрый Парфёнаў (2018—2020)
- Юрый Мацвееў (2020—2021)
- Ігар Шалімаў (2021—2022)
- Віктар Ганчарэнка (з 2022 года)
Склад
правіцьСтанам на люты 2024 года.
|
|
Па рашэнні кіраўніцтва «Урала» гульнявы нумар 23, пад якім гуляў нападнік Пётр Хрустоўскі, які загінуў 5 ліпеня 2003 года ў аўтакатастрофе, назаўсёды застанецца замацаваным за ім.