ФК Уіган Атлетык

англійскі футбольны клуб

«Уі́ган Атле́тык» (англ.: Wigan Athletic Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Уіган (Вялікі Манчэстэр). На цяперашні момант клуб з’яўляецца адным з самых маладых у лізе — яго гісторыя налічвае ўсяго крыху больш за 80 гадоў[1].

Уіган Атлетык
Поўная назва Wigan Athletic Football Club
Мянушкі Latics
Заснаваны 1932
Горад Уіган, Англія
Стадыён DW Стэдыум
Умяшчальнасць: 25 138
Уладальнік Дэйв Уілан[d]
Прэзідэнт Дэвід Шарп
Галоўны трэнер Пол Кук
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2018/19 18 месца
Сайт wiganathletic.com(англ.) 
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Уіган» праводзіць свае хатнія матчы на стадыне «DW Стэдыум» з 1999 года, падзяляючы стадыён з рэгбійным клубам «Уіган Уарыярз»[2]. Да 1999 года свае матчы клуб праводзіў на стадыёне «Спрынгфілд Парк»[3]. Мянушкай клуба з’яўляецца «Латыкс» (англ.: Latics), атрыманая ад скарачэння слова «Атлетыкс».

ГісторыяПравіць

Першыя гадыПравіць

«Уіган Атлетык» быў заснаваны ў 1932 годзе і на сённяшні дзень з’яўляецца адной з самых маладых каманд, якія калі-небудзь выступалі ў англійскай Прэм’ер-лізе. Да пачатку 1930-х гадоў горад Уіган славіўся толькі сваімі рэгбійнымі дасягненнямі, дзякуючы мясцовай камандзе «Уіган Уарыярз». Сфарміраваць футбольны клуб атрымалася толькі пасля шасці няўдач, да гэтага распалася пяць футбольных каманд, як «Уіган Каўнці», «Уіган Юнайтэд», «Уіган Таўн», «Уіган Роверс» і «Уіган Бора». У выніку менавіта шостая спроба аказалася самай доўгатэрміновай.

«Спрынгфілд Парк», былы стадыён каманды «Уіган Бора», у выніку стаў хатняй арэнай «Уіган Атлетыка» і неўзабаве пасля гэтага клуб быў залічаны ў лігу графства Чэшыр (Паўночна-заходняя мясцовая футбольная ліга). У сваёй ранняй гісторыі «Уіган Атлетык» дамогся свайго самага значнага поспеху ў Кубку Англіі. У сезоне 1934/35 клуб перамог «Карлайл Юнайтэд» з лікам 6:1, усталяваўшы рэкорд Кубка Англіі — самы буйны лік пры перамозе аматарскай каманды над прафесійнай, аднак пазней гэты рэкорд быў паўтораны ў 1955 годзе «Бостанам Юнайтэд» і ў 1957 годзе «Херэфардам Юнайтэд». У 1945 годзе «Уіган Атлетык» прабіўся ў лігу Ланкашырскай камбінацыі.

ДасягненніПравіць

СкладПравіць

Станам на 25 студзеня 2015 года

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Скот Карсан 1985
3   Аб Эндру Тэйлар 1986
5   Аб Гэры Колдуэл 1982
6   Аб Томас Рогнэ 1990
7   ПА Крыс Мак-Кен 1987
10   Нап Білі Мак-Кей 1988
11   ПА Джэймс Мак-Клейн 1989
13   Бр Лі Нікалс 1992
14   ПА Эмір Х'юз 1993
16   ПА Кім Бо-Гён 1989
17   Аб Эмерсан Бойс   1979
18   ПА Шэі Оджа (ар. Ліверпул)
19   ПА Дон Каўі 1983
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20   Аб Гаэтан Бонг 1988
21   Аб Крыс Герд (ар. Астан Віла) 1989
22   Аб Ааран Тэйлар-Сінклер 1991
24   Аб Джэймс Перч 1985
25   Аб Леан Барнет 1985
26   Бр Алі аль-Хабсі 1981
27   Аб Ліям Рыджуэл (ар. Портленд) 1984
28   Аб Джэйсан Пірс 1987
30   Аб Роб К'ернан 1991
32   Нап Марк-Антуан Фартунэ 1981
33   Нап Марцін Уэгхарн 1990
36   ПА Вільям Квіст 1985
42   Нап Грант Холт 1981

Зноскі

СпасылкіПравіць