ФК Фулхэм

англійскі футбольны клуб

«Фу́лхэм» (англ.: Fulham F.C.) — англійскі футбольны клуб з Лондана. Названы па імені лонданскага раёна Фулхэм, які размяшчаецца ў паўднёва-захадняй частцы Лондана. Клуб быў заснаваны ў 1879 годзе.

Фулхэм
Лагатып
Поўная назва Fulham Football Club
Мянушкі Дачнікі, Белыя
(The Cottagers, The Whites)
Заснаваны 1879
Горад Лондан, Англія
Стадыён Крэйвен Котэдж
Умяшчальнасць: 25 700
Уладальнік Шагід Хан[d]
Прэзідэнт Шагід Хан[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2020/21 18 месца ў Прэм’ер-лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Клуб правёў 24 сезоны ў вышэйшым дывізіёне англійскага футбола, большасць з якіх прыпадае на 1960-я і 2000-я гады. Апошнія поспехі звязаны са старшынёй клуба Махамедам аль-Фаедам, пасля таго, як клуб падняўся з чацвёртага дывізіёна ў 1990-х гадах. «Фулхэм» ніколі не перамагаў у нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах, але ўдзельнічаў у двух фіналах. У 1975 годзе клуб аспрэчваў перамогу ў фінале Кубка Англіі адзіны раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы паражэнне з лікам 2:0 ад «Вест Хэм Юнайтэд». У 2010 годзе «Фулхэм» дасягнуў фіналу Лігі Еўропы, але там атрымаў паражэнне ад іспанскага клуба «Атлетыка» з Мадрыда з лікам 2:1 у дадатковы час[1].

За клуб у розныя часы выступалі вядомыя ігракі, як Джоні Хейнс, Джордж Коэн, Бобі Робсан, Родні Марш і Элан Малеры. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Крэйвен Котэдж», які размяшчаецца на беразе ракі Тэмзы. Пляцоўка з’яўляецца хатняй арэнай клуба з 1896 года. Трэнеровачная база клуба знаходзіцца побач з Матспурскім паркам, дзе таксама размяшчаецца і клубная акадэмія.

ГісторыяПравіць

Канец 19 стагоддзяПравіць

У пачатку сваёй гісторыі «Фулхэм», як многія іншыя каманды тых гадоў, быў вымушаны здымаць для гульняў чужыя палі, бо не мог забяспечыць сябе ўласным стадыёнам. Свая арэна, якая атрымала назву «Крэйвен Котэдж», з’явілася ў клуба ў 1894 годзе, аднак як паўнавартасны стадыён яна была дабудавана толькі да 1896 года. У тым жа 1896 годзе «дачнікі» (мянушка клуба сярод заўзятараў) атрымалі статус прафесійнай каманды і пачалі выступаць у другім дывізіёне Лонданскай лігі. У наступным сезоне клуб заявіў пра сябе ўжо ў спаборніцтвах Паўднёвай лігі.

20 стагоддзеПравіць

Першым сур’ёзным поспехам клуба прынята лічыць трапленне «Фулхэма» у паўфінал Кубка Англіі ў сезоне 1907/08. Паступова каманда перабралася з Трэцяга ў Другой дывізіён, а потым здолела выйсці ў першы. На працягу першай паловы XX стагоддзя «Фулхэм» не дасягаў якіх-небудзь вышынь, застаючыся тыповым серадняком, часта змагаючыся за выжыванне. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў у складзе «дачнікаў» рэгулярна з’яўляліся таленавітыя ігракі, як Джоні Хейнс, сэр Бобі Робсан, Элан Малеры і многія іншыя. Аднак у Першым дывізіёне (вышэйшай англійскай лізе на той момант), які пасля стаў Прэм’ер-лігай, «Фулхэм» выступаў не вельмі ўдала, застаючыся ў сярэдзіне табліцы і перыядычна вылятаючы з эліты.

У канцы 1960-х гадах у клуба пачаўся заняпад. У 1968 годзе «Фулхэм» пакінуў эліту англійскага футбола на доўгія 33 гады. На працягу гэтага перыяду «дачнікі» вагаліся паміж другім і трэцім дывізіёнамі, часам трапляючы ў кубкавыя спаборніцтвы. У 1975 годзе клуб дабіўся найвышэйшага дасягнення ў сваёй кубкавай гісторыі: «дачнікі» дайшлі да фіналу Кубка Англіі, дзе прайгралі «Вест Хэму Юнайтэд» з лікам 2:0.

СкладПравіць

Станам на жнівень 2021 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Марак Радак 1996
2   Аб Кені Тэтэ 1995
3   Аб Майкл Гектар 1992
4   Аб Дэніс Адаі 1988
5   Аб Тэрэнс Кангало 1994
6   ПА Гарысан Рыд 1995
7   ПА Нескен Кебано 1992
8   ПА Гары Уілсан 1997
9   Нап Аляксандар Мітравіч 1994
10   ПА Том Кэрні   1990
11   Нап Антані Накар 1991
13   Аб Тым Рым 1987
14   Нап Бобі Дэкардова-Рыд 1993
16   Аб Тасін Адарабіёя 1997
17   Нап Іван Кавалейру 1993
Пазіцыя Імя Год нараджэння
19   Нап Радрыгу Муніз 2001
21   Бр Паўла Гасаніга 1992
22   Аб Сайрус Крысці 1992
23   Аб Джо Браян 1993
24   ПА Жан Серы 1991
25   ПА Джошуа Анама 1997
26   Аб Элфі Моўсан 1994
28   ПА Фабіу Карвалью 2002
31   Бр Фабры 1987
33   Аб Энтані Робінсан 1997
35   ПА Тайрэс Франсуа 2000
43   Аб Стывен Сесеньён 2000
  ПА Дамінгуш Кіна 1999
  ПА Натаніэл Чалоба 1994

Зноскі

СпасылкіПравіць