ФК Энергетык-БДАТУ
«Энергетык-БДАТУ» — беларускі футбольны клуб з горада Мінска. З 2017 года выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Энергетык-БДАТУ Мінск | |
---|---|
Заснаваны | 1 красавіка 2011 |
Горад | Мінск, Беларусь |
Стадыён | БДАТУ |
Галоўны трэнер | Артур Марцінчык |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2023 | 9 месца ў Мінскім дывізіёне |
Гісторыя
правіцьКаманда «Энергазбыт» з’явілася ў 2011 годзе дзякуючы аднайменнаму прадпрыемству і першапачаткова выступала ў аматарскім чэмпіянаце Мінска[1]. У 2015 і 2016 гадах «Энергазбыт» станавіўся чэмпіёнам Мінска. У пачатку 2017 года стала вядома, што «Энергазбыт» папоўніць склад Другой лігі чэмпіянату Беларусі[2], сезон 2017 каманда пачала пад новай назвай «Энергетык-БДАТУ». У дэбютным сезоне сталічная каманда заняла 10-е месца з 14, акрамя таго стала пераможцам Рэгіянальнага Кубка Беларусі, адолеўшы ў фінале 29 кастрычніка клуб «Івацэвічы» (2:1).
У сезоне 2018 каманда працягвала ўдзельнічаць у Другой лізе, дзе доўгі час была ўнізе табліцы, і, толькі часова палепшыўшы сітуацыю, скончыла сезон на 13-м месцы з 15. У кастрычніку 2018 годзе «Энергетык-БДАТУ» ўдзельнічаў у адборачным раўндзе Кубка рэгіёнаў УЕФА, дзе тройчы прайграў: камандам Заходняга рэгіёна Балгарыі (1:3), Стамбула (0:3) і Паўднёвага Уэльса (1:3). У сезоне 2019 «Энергетык-БДАТУ» зноў знаходзіўся пераважна ўнізе табліцы Другой лігі і паўторна стаў 13-м.
У 2020 годзе «Энергетык-БДАТУ» стаў перадапошнім у сваёй групе ў Другой лізе, а ў сезоне 2021 у Мінскім дывізіёне пэўны час змагаўся за выхад у плэй-оф Другой лігі, але фінішаваў чацвёртым. У 2022 годзе ў дывізіёне горада Мінска каманда не была сярод фаварытаў і скончыла сезон у сярэдзіне табліцы, на 6-м месцы з 9.
Папярэднія назвы
правіць- «Энергазбыт» (2011—2016)
- «Энергетык-БДАТУ» (з 2017)
Эмблемы
правіць-
да 2018 года
-
з 2019 года
Дасягненні
правіць- Найлепшае дасягненне ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі — 10 месца (2017)
- Чэмпіён Мінска (2): 2015, 2016
- Уладальнік Рэгіянальнага Кубка Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2011 | Чэмпіянат Мінска (Д4) | 5 | ||||||||
2012 | Чэмпіянат Мінска (Д4) | 4 | ||||||||
2013 | Чэмпіянат Мінска (Д4) | 3 | 22 | 13 | 5 | 4 | 56–31 | 44 | ||
2014 | Чэмпіянат Мінска ў 2014 годзе не праводзіўся | 1/64 фіналу | ||||||||
2015 | Чэмпіянат Мінска (Д4) | 1 | ||||||||
2016 | Чэмпіянат Мінска (Д4) | 1 | ||||||||
2017 | Другая (Д3) | 10 | 26 | 8 | 5 | 13 | 41–59 | 29 | 1/32 фіналу | |
2018 | Другая (Д3) | 13 | 28 | 7 | 4 | 17 | 40–63 | 25 | 1/16 фіналу | |
2019 | Другая (Д3) | 13 | 28 | 7 | 2 | 19 | 34–81 | 23 | 1/64 фіналу | |
2020 | Другая — Група B (Д3) | 10 | 20 | 2 | 3 | 15 | 28–59 | 9 | 1/32 фіналу | |
Матчы за 19 месца | 20 | 2 | 1 | 0 | 1 | 3–4 | ||||
2021 | Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) | 4 | 20 | 11 | 3 | 6 | 59–34 | 36 | 1/128 фіналу | |
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) | 8 | 1 | 0 | 0 | 1 | 2–5 | ||||
2022 | Другая — Мінскі дывізіён (Д3) | 6 | 16 | 5 | 3 | 8 | 32–35 | 18 | 1/128 фіналу | |
2023 | Другая — Мінскі дывізіён (Д3) | 9 | 16 | 2 | 1 | 13 | 16–63 | 7 | 1/128 фіналу |
Крыніцы
правіць- ↑ Начальник «Энергетика-БГАТУ»: «Практически все футболисты команды – сотрудники «Энергосбыта» (руск.). by.tribuna.com (26 красавіка 2017).
- ↑ Новичком второй лиги станет минская команда «Энергосбыт» (руск.). by.tribuna.com (8 лютага 2017).
Спасылкі
правіць- Старонка «УКантакце» Архівавана 3 студзеня 2020.