Фабіян (Папа Рымскі)

Папа Рымскі
(Пасля перасылкі з Фабіян, Папа Рымскі)

Фабіян (лац.: Fabianus; таксама Фавій; каля 200 — 20 студзеня 250) — 20-ты Папа Рымскі10 студзеня 236 па 20 студзеня 250), святы мучанік. Родам рымлянін. Быў спачатку сельскім святаром; заняў епіскапскую кафедру пасля мучаніцкай смерці св. Антэра. Ствараў над труной мучанікаў храмы і ладзіў малітоўныя месцы над пячорамі, дзе хаваліся вернікі падчас ганенняў. Звярнуў многіх да Хрыста; існуе паданне, што ён хрысціў імператара Філіпа Аравіцяніна (244—249), звернутага да Хрыста сенатарам Понціем.

Фабіян
лац.: Fabianus
Фабіян
Папа Фабіян (Джавані дзі Паала, сярэдзіна XV стагоддзя).
20-ы Папа Рымскі
10 студзеня 236 — 20 студзеня 250
Папярэднік Антэр, Папа Рымскі
Пераемнік Карнелій
Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне 200
Смерць 20 студзеня 250
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фавій пацярпеў пры Дэцыі, быўшы пасечаны мячом. Мошчы яго спачываюць у Рыме, у царкве св. Пракседы.

Зноскі

Спасылкі правіць