Фабіян Гіляравіч Шантыр

Фабіян Гіляравіч Шантыр (23 студзеня (4 лютага) 1887, Слуцк — 29 мая 1920, Навазыбкаў) — беларускі публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Меў адносіны з Зоськай Верас і з ёю агульнага сына Антона.

Фабіян Гіляравіч Шантыр
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Фабіян Гіляравіч Шантыр
Дата нараджэння 4 лютага 1887(1887-02-04) ці 1887[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1920(1920-05-29) ці 1920[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Зоська Верас
Дзеці Антон Шантыр
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык, паэт
Гады творчасці 1909-1917
Жанр апавяданні
Мова твораў руская, беларуская
Дэбют 1909
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і муляра ў Слуцк, паводле іншых даных, у Капылі[2][3]. У снежні 1905 года ён быў арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях у горадзе Старобін і зняволены ў Слуцкай турме (1905—1907)[2]. У 1909 жыў у Слуцку; з 1910 у Капылі. Працаваў мулярам, адвакатам, настаўнікам.

У 1914 мабілізаваны ў войска[2], служыў наглядчыкам палявога шпіталя ў Бабруйску. У 1916—1917 удзельнічаў у рабоце клуба «Беларуская хатка», куды прыязджаў з Бабруйска.

У 1917 стаў адным з лідараў левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады. На З’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый (Мінск, 25—27.3.1917) абраны ў БНК; у ліпені 1917 — у Цэнтральную раду беларускіх арганізацый і партый. Удзельнічаў у 1-м Усебеларускім з’ездзе (снежань 1917)[2]. На пераломе красавіка і мая 1918 года, у выніку расколу ў БСГ увайшоў у склад кіраўніцтва Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў[4].

З 1918 года ў Чырвонай Арміі[2], супрацоўнік Слуцкага павятовага ваеннага камісарыята, загадчык Смаленскага аддзялення Белнацкама. Адзін з аўтараў зборніка «Зажынкі» (Масква, 1918). У тым жа годзе арыштаваны. У 1918 годзе ён знаходзіўся ў Бабруйску. Служыў наглядчыкам палявога шпіталя ў Бабруйскай крэпасці. Падчас працы ў крэпасці яго наведвала Зоська Верас[5][6][7].

У пачатку 1919 камісар па нацыянальных справах Часовага ўрада БССР. Пасля — супрацоўнік Мінскага губернскага ваеннага камісарыята і Асобай харчовай камісіі Заходняга фронту. Удзельнічаў у выданні газеты «Савецкая Беларусь». У 1920 годзе пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту супраць тэрытарыяльнага падзелу БССР.

У лютым 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Неўзабаве арыштаваны і 29 мая 1920 года расстраляны[3]. Гісторык Віталь Скалабан расказвае аб гэтым наступнае:[8]

 

Расстралялі яго за тое, што ён нібыта прыпісаў сабе партыйны стаж і не мог даказаць, што сядзеў у царскай турме ў 1905 годзе. І за дыскрэдытацыю савецкай улады. Але, па сутнасці, за тое, што ён — некіравальны беларускі дзеяч.

 

Творчасць

правіць

Друкавацца пачаў у газеце «Наша ніва», дзе ў 1909—1912 змяшчаў празаічныя абразкі-імпрэсіі[2]; там жа апублікаваў некалькі паэтычных твораў. Змяшчаў вершы і публіцыстычныя артыкулы ў газету «Дзянніца». Аўтар апавяданняў «Захар» (1909), «Ночь», «Смерть убогого», «Под шум леса» (усё ў 1910), «Святой боже» (1917). Пераклаў на беларускую мову палітычную брашуру В. Лібкнехта  (руск.) «Пауки и мухи»[2].

Прозвішча, псеўданімы і крыптанімы

правіць

Паблізу Слуцка, адкуль Ф. Шантыр, вядомая вёска Шантароўшчына. Прозвішча Шантар вядомае з-пад Мёраў, недалёка ад якіх і Шантырава з такім жа пераходам -тар- > -тыр- у выніку ўплыву націску. Вядомае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Šan-taras, ад якога гэтыя прозвішчы і тапонімы.

Выкарыстоўваў псеўданімы: Н.Светлов; А.Хмара; крыптанімы: Ф. Ш.; Ф.Ш-р; Фабіян Шан-р; Ш. Ф..

У культуры

правіць

Людміла Рублеўская сумесна з гісторыкам Віталём Скалабанам напісала паэму «Людвіка і Фабіян», прысвечаную каханню Людвікі Сівіцкай (Зоські Верас) і Фабіяна Шантыра[10][11].

Зноскі

правіць
  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б в г д е ё т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. а б Ant.Adamovič. Opposition to Sovietization… N. Y., 1958, pp. 191—192; BSSR, Karotkaja Enc., vol. 5, 1981, p. 660; Baćkaŭščyna, Munich, no. 433, November 7, 1958.
  4. Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918—1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 300. ISBN 978-83-231-2484-9
  5. 05.01.2011 На острие истории(недаступная спасылка) (руск.)
  6. Уладзімір Содаль. Фабіян! Фабіян!..
  7. ШАНТЫР Фабіян
  8. sb.by
  9. Патрэбнасць нацыянальнага жыццядля беларусаў і самаадзначэння народа(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  10. Советская Белоруссия № 52 (23443). Вторник, 23 марта 2010 года(недаступная спасылка)
  11. Ад архіўнага дакумента — да мастацкага твора(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць