Фабіян Казімір Борх

генерал літоўскай артылерыі

Фабіян Казімір Борх (польск.: Fabian Teofil Kazimierz Borch; ? — да 24 чэрвеня 1710) — вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Фабіян Казімір Борх
Герб «Тры каўкі»[d]
Герб «Тры каўкі»[d]
12-ы генерал літоўскай артылерыі
22 красавіка 1710 — 1710
Папярэднік Крыштаф Сяніцкі
Пераемнік Багуслаў Эрнэст Дэнгаф
Смерць не раней за 22 красавіка 1710 і не пазней за 24 чэрвеня 1710
Род Борхі
Бацька Гедэон Ян Борх[d]
Маці Гальшка з Плятэраў[d]
Званне генерал-лейтэнант

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Нарадзіўся ў сям’і палкоўніка Гедэона Яна, старасты люцынскага.

Генерал-ад’ютант кароннага войска, генерал-лейтэнант. У пачатку Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў пасланы каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам II з місіяй да цара Пятра I, у бітве ўзяты ў палон шведамі і 7 гадоў зняволены ў Рызе. Вызвалены па просьбе Станіслава Ляшчынскага. У 1710 годзе генерал артылерыі літоўскай.

Зноскі

Літаратура правіць