Адкрыць галоўнае меню

Фабіян Саковіч

Фабіян Саковіч (польск.: Sakowicz; 6 лістапада 1742 — 1787(?)) — польскамоўны паэт, перакладчык, педагог і каталіцкі сьвятар.

Фабіян Саковіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 6 лістапада 1742(1742-11-06)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1787
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, перакладчык, педагог

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Вучыўся ў Віцебскім і Нясвіжскім езуіцкіх калегіумах, працаваў выкладчыкам у Нясвіжы. З 1766 года жыў у Варшаве, у 1772—1777 гг. супрацоўнічаў з часопісам «Прыемныя і карысныя забавы» (польск.: «Zabawy przyjemne i pożyteczne»), дзе публікаваў большасць сваіх вершаў.

З 1777 года жыў у маёнтку Адама Нарушэвіча Павець каля Пінска і дапамагаў яму перапісваць тэксты для «Гісторыі…». У 1778 годзе пераехаў у мястэчка Чарнаўчыцы Берасьцейскага павету.

Пераклаў на польскую мову «Песні» Гарацыя.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Календарыюм // «Czasopis», № 11/2002;
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9 500 экз.