Фаварытка (фільм, 2018)

«Фаварытка» (англ.: The Favourite) — гістарычны фільм рэжысёра Ёргаса Ланцімаса паводле сцэнарыя Дэбары Дэвіс і Тоні Макнамары. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Алівія Колман, Эма Стоўн і Рэйчэл Вайс. Міжнародная прэм’ера фільма адбылася 30 жніўня 2018 года ў межах конкурснай праграмы 75-га міжнароднага Венецыянскага кінафестывалю[6]. У ЗША фільм выйшаў у пракат 23 лістапада 2018 года. Прэм’ера ў Беларусі адбылася 31 студзеня 2019 года[7].

ФаварыткаM:
брыт. англ.: The Favourite
Жанр біяграфічны фільм, драматычны фільм і гомаэратызм у кіно[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Element Pictures[d] і Film4 Productions[d]
Працягласць 120 хв.
Краіна
Мова англійская[1]
Год 30 жніўня 2018[2]
IMDb ID 5083738
Афіцыйны сайт(англ.) 

22 студзеня 2019 года фільм быў намініраваны на прэмію Оскар адразу ў 10 катэгорыях, у тым ліку за найлепшы фільм[8], але насуперак чаканням перамог толькі ў адной намінацыі — «Найлепшая актрыса першага плана», узнагароду атрымала Алівія Колман.

АнатацыяПравіць

Пачатак XVIII стагоддзя. Ідзе вайна Англіі з Францыяй. Тым не менш жыццё ў каралеўстве працягваецца. Трон займае хваравітая каралева Ганна, а кіраўніцтва краінай бярэ на сябе яе блізкая сяброўка ледзі Сара. Калі пры двары з’яўляецца новая служанка Эбігейл, Сара трапляе пад яе чароўнасць і бярэ дзяўчыну пад сваё крыло. Для Эбігейл гэта шанец вярнуцца да сваіх арыстакратычных каранёў. Як толькі Сара стамляецца вырашаць пытанні вайны і міру, Эбігейл становіцца найлепшай памочніцай каралевы ў гэтых справах. Набіраючае моц сяброўства з Ганнай дае новай фаварытцы магчымасць рэалізаваць свае амбіцыі. І лепш не ўставаць у яе на шляху![7]

Акцёрскі складПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 (unspecified title) Праверана 20 сакавіка 2021.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 europeanfilmawards.eu Праверана 13 лютага 2022.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 https://web.archive.org/web/20200228213623/https://www.europeanfilmacademy.org/Winners-2019.899.0.html Праверана 28 лютага 2020.
  5. 5,0 5,1 https://web.archive.org/web/20200301182330/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/the-favourite.13109 Праверана 1 сакавіка 2020.
  6. Венеция-2018: в основной программе получила показ «Фаворитка» Йоргоса Лантимоса
  7. 7,0 7,1 Александра Гавриченко.. Фильм, от которого вам станет плохо. И еще 7 премьер января в минских кинотеатрах(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (2 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2019. Праверана 1 сакавіка 2019.
  8. OSCAR NOMINATIONS 2019: SEE FULL LIST OF NOMINEES.

СпасылкіПравіць