Фазавая скорасць
Фа́завая ско́расць — фізічная велічыня, якая характарызуе перамяшчэнне пастаяннай фазы гарманічнай хвалі ў прасторы.
Вызначаецца суадносінамі
дзе f — частата ваганняў, λ — даўжыня хвалі, ω=2πf — цыклічная частата, k=2πλ — хвалевы лік.
Пры распаўсюджванні хваль у асяроддзі фазавая скорасць залежыць ад частаты ваганняў (гл. дысперсія хваль), што скажае форму сігналаў канечнай працягласці (гл. салітон).
Адзінка фазавай скорасці ў СІ — метр за секунду.
Фазавая скорасць можа перавышаць скорасць святла ў вакууме, і нярэдка яе пераўзыходзіць. Гэта ніяк не супярэчыць вядомаму прынцыпу максімальнасці скорасці святла, неабходнасць якога ўзнікае, каб адначасова выконваліся прынцып прычыннасці (каб не ўзнікала прычынных парадоксаў) і прынцып адноснасці (лорэнц-каварыянтнасць). Справа ў тым, што гэтыя прынцыпы накладваюць абмежаванне толькі на скорасць распаўсюджвання такіх фізічных аб’ектаў, з дапамогай якіх можна перадаць інфармацыю. А фазавая скорасць не адносіцца да скарасцей такіх аб’ектаў. Чыста манахраматычная (сінусоідная) хваля бясконцая ў прасторы і ў часе, не можа ніяк змяніцца, каб перадаць інфармацыю (калі мы прамадуліруем хвалю, яна перастане быць манахраматычнай, а скорасць распаўсюджвання мадуляцыі — не супадае з фазавай скорасцю, звычайна супадаючы са скорасцю групавой для амаль манахраматычных хваль).
Літаратура
правіць- Фазавая скорасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 304. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).