Факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя БМАПА

Факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя ВДМУ — структурнае падраздзяленне Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя
Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
Дэкан Эдуард Антонавіч Вальчук і Аляксей Мікалаевіч Чуканаў
Месцазнаходжанне  Беларусь, Мінск

Апісанне

правіць

Да 1998 года факультэт быў прадстаўлены асобнымі курсамі і кафедрамі, аб’яднанымі паняццем «сацыяльная медыцына», адносячыся ў розныя перыяды да навучальнага аддзела, да тэрапеўтычнага, санітарна-гігіенічнага і фармацэўтычнага факультэтаў. Зыходзячы з неабходнасці прафесійнай падрыхтоўкі ў галіне кіравання аховай здароўя, эканомікі і арганізацыі медыцынскай дапамогі, у 1998 годзе быў утвораны факультэт сацыяльнай медыцыны і кіравання аховай здароўя. Першым дэканам стаў доктар медыцынскіх навук, прафесар Э. А. Вальчук.

У 2004 годзе факультэт сацыяльнай медыцыны і кіравання аховай здароўя пераўтвораны ў факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці кафедр факультэта з’яўляюцца падрыхтоўка кіраўніцкіх кадраў для ўстаноў аховы здароўя рэспублікі, у тым ліку па фармацыі, падрыхтоўка спецыялістаў прафілактычнай медыцыны і ўрачоў агульнай практыкі, урачоў-дыягност. Вядзецца таксама падрыхтоўка спецыялістаў у галіне эканомікі аховы здароўя. Кафедрамі факультэта вядзецца навучанне і на пазабюджэтнай аснове.

На кафедрах факультэта сфарміраваны і дзейнічаюць 3 навукова-педагагічныя школы: у галіне прамянёвай дыягностыкі, у галіне клінічнай лабараторнай дыягностыкі, у галіне грамадскага здароўя і аховы здароўя.

Дэканы

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць