Факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі БДЭУ
Факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт | |
![]() | |
Заснаваны | 1933 |
Дэкан | Аляксандр Іванавіч Ярчак |
Адрас | Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Свярдлова, 7 |
fcti.by/by/ |
Гісторыя
правіцьФакультэт створаны 16 чэрвеня 1933 года. У 1951 годзе былі ўтвораны 2 факультэты — планава-эканамічны і гандлёва-фінансавы. У 1953—1954 гадах гандлёва-фінансавы факультэт быў падзелены на ўлікова-фінансавы і гандлёва-эканамічны. У 1968 годзе быў створаны завочны гандлёва-эканамічны факультэт. У 1983 годзе на базе гандлёва-эканамічнага факультэта з’явіліся гандлёва-таваразнаўчы і гандлёва-эканамічны факультэты. У 1992 годзе іх аб’ядналі пад назвай «Камерцыйны факультэт». У склад камерцыйнага факультэта цалкам увайшоў завочны ТЭФ.
У 2000 годзе факультэт пераназваны ў факультэт эканомікі і кіравання гандлем.
30 чэрвеня 2016 года ў рамках аб’яднання факультэтаў эканомікі і кіравання гандлем і Вышэйшай школы турызму быў утвораны факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі.
Кафедры
правіць- камерцыйнай дзейнасці і рынку нерухомасці
- таваразнаўства і экспертыза тавараў
- фізікахіміі матэрыялаў і вытворчых тэхналогій
- эканомікі і кіравання турыстычнай індустрыяй
- эканомікі гандлю і паслуг
Спецыяльнасці
правіць- Таваразнаўства і экспертыза тавараў
- Камерцыйная дзейнасць
- Эканоміка і кіраванне турысцкай індустрыяй
- Таваразнаўства і гандлёвае прадпрымальніцтва
- Эканоміка і кіраванне на рынку нерухомасці
Дэканы
правіць- А. П. Ахрэмчык (1933—1944),
- Іван Фёдаравіч Крук (1944—1967),
- Аляксей Дзмітрыевіч Міцюкоў (1967—1970),
- Раман Міхайлавіч Карсека (1970—1977),
- Мікалай Міхайлавіч Ільін (1979—1991),
- У. М. Платонаў (1991—2007),
- А. І. Ярцава (2007—2014),
- Сяргей Іванавіч Скрыба (2007—2014),
- Аляксандр Іванавіч Ярчак (з 2014).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт факультэта Архівавана 31 студзеня 2023.