Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР
Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР (ФКСІС БДУІР) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі | |
Заснаваны | 1980 |
Дэкан | Сяргей Мікалаевіч Несцярэнкаў |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | Мінск, Вуліца Гікалы, 9 |
fksis.bsuir.by |
Гісторыя
правіцьГісторыя факультэта пачынаецца з 1964 года, з факультэта аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі, які быў створаны разам з Мінскім радыётэхнічным інстытутам і які з’яўляўся папярэднікам сучаснага ФКСІС. У 1980 годзе факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі быў рэарганізаваны і падзелены на два факультэты — факультэт вылічальнай тэхнікі і факультэт аўтаматызацыі кіравання. У 1995 годзе факультэт вылічальнай тэхнікі быў перайменаваны ў факультэт камп’ютарных сістэм і сетак.[1]
Падзеі 2020 года
правіцьПасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты ўніверсітэта падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[2].
Дэкан факультэта камп’ютарных сістэм і сетак Марына Лукашэвіч адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву на звальненне па ўласным жаданні[3].
Склад факультэта
правіцьФакультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
- Вышэйшай матэматыкі
- Інфарматыкі
- Праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій
- Электронных вылічальных машын
- Электронных вылічальных сродкаў
- Фізікі
- Філасофіі
Дэканы
правіць- Аляксандр Яфімавіч Ляўсенка (1980–1982)
- Марына Міхайлаўна Лукашэвіч (?-2020)
- Наталля Баброва (2020—2022)
- Сяргей Мікалаевіч Несцярэнкаў (з 2022)