Факультэт матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій ВДУ імя П. М. Машэрава
Факультэт матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Факультэт матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій ВДУ імя П. М. Машэрава | |
---|---|
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава | |
Заснаваны | 1976 |
Дэкан | Алена Мікалаеўна Залеская |
Адрас | 210038, г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 33 |
fmiit.vsu.by |
Апісанне
правіцьСамастойна факультэт працуе з 1976 года пасля падзелу фізмата на фізічны і факультэт матэматыкi і iнфармацыйных тэхналогій.
Факультэт супрацоўнічае з Маскоўскім, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўнымі ўніверсітэтамі, Інстытутамі матэматыкі НАН Украіны і Беларусі, а таксама з універсітэтамі Кітая, Францыі, Іспаніі, Польшчы, Паўднёвай Карэі, Германіі, Венгрыі, Чэхіі і інш[1].
Кафедры
правіць- Кафедра інжынернай фізікі
- Кафедра прыкладнога і сістэмнага праграмавання
- Кафедра інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій
- Кафедра геаметрыі і матэматычнага аналізу
- Кафедра алгебры і методыкі выкладання матэматыкі
Спецыяльнасці
правіцьФакультэт рыхтуе спецыялістаў па двух асноўных напрамках: прыродазнаўчым (спецыяльнасць «прыкладная матэматыка») і педагагічным (спецыяльнасці «Матэматыка. Фізіка»; «Матэматыка. Інфарматыка»).
Дэканы
правіць- Алена Мікалаеўна Залеская (з 2011)