Факультэт міжнародных адносін БДУ

Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое рыхтуе спецыялістаў у наступных накірунках: міжнародныя адносіны, міжнароднае права, сусветная эканоміка, менеджмент са спецыялізацыяй менеджмент у сферы міжнароднага турызму, мытная справа, лінгвакраіназнаўства, сучасныя замежныя мовы, культуралогія.

Факультэт міжнародных адносін
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Эмблема
Ул.Бобруйская - panoramio.jpg
Англійская назва Faculty of International Relations
Заснаваны 1995
Дэкан Алена Анатольеўна Дастанка
Месцазнаходжанне Flag of Belarus.svg Беларусь, Мінск
fir.bsu.by
Таблічка ФМА БДУ

ГісторыяПравіць

У 1992 годзе на гістарычным факультэце БДУ была створана кафедра міжнародных адносін, а на юрыдычным факультэце — кафедра міжнароднага права. 1 кастрычніка 1995 года на іх аснове сфарміраваны факультэт міжнародных адносін. 1 снежня таго ж года на факультэце створаны кафедры міжнародных эканамічных адносін, англійскай мовы (з 2001 года падзелена на дзве: гуманітарных і эканамічных спецыяльнасцей) і рамана-германскіх моў, 1 верасня 1996 года да іх дадаліся кафедра ўсходніх моў і кафедра дыпламатычнай і консульскай службы. У кастрычніку 1998 года створана кафедра міжнароднага турызму, а ў жніўні 2000 года — кафедра мытнай справы і кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права, а з верасня ў склад факультэта ўключана кафедра тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай. У 2004 годзе падчас рэарганізацыі Міжнароднага гуманітарнага інстытута БДУ ў склад факультэта міжнародных адносін увайшлі кафедры сацыяльна-гуманітарных навук, культуралогіі і сучасных замежных моў (у складзе факультэта да сакавіка 2009 года, калі першая была расфарміравана, а астатнія дзве ўвайшлі ў склад гуманітарнага факультэта)[1].

У канцы 2003 года на базе кафедры ўсходніх моў факультэта быў адкрыты Рэспубліканскі цэнтр кітаязнаўства «Іерогліф»[1] (з 2006 года інстытут імя Канфуцыя. У 2009 годзе пры факультэце адкрыты Цэнтр карэезнаўства.

СтруктураПравіць

КафедрыПравіць

  • міжнародных адносін
  • дыпламатычнай і консульскай службы
  • міжнароднага права
  • міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права
  • міжнародных эканамічных адносін
  • міжнароднага турызму
  • мытнай справы
  • усходніх моў
  • англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей
  • англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей
  • германскіх моў
  • раманскіх моў
  • тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай

Цэнтры і лабараторыіПравіць

  • Цэнтр міжнародных даследаванняў
  • Інфармацыйна-аналітычны цэнтр
  • Лабараторыя інфарматыкі
  • Кабінет тэхнічных сродкаў навучання

Міжнароднае супрацоўніцтваПравіць

Факультэт міжнародных адносін БДУ ажыццяўляе сумесныя навуковыя і навучальныя праекты з наступнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі[2]:

  • Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (універсітэт) Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі
  • Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў
  • Інстытут правоў чалавека і гуманітарнага права імя Р. Валенберга, Лундскі ўніверсітэт (Швецыя)
  • Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (Расія)
  • Інстытут міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі (Украіна)
  • Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт (Арменія)
  • Акадэмія экспарту зямлі Бадэн-Вюртэмберг (Германія)
  • Талінскі тэхнічны ўніверсітэт (Эстонія)
  • Балтыйская міжнародная акадэмія (Латвія)
  • Інстытут міжнародных адносін Міністэрства замежных спраў КНР
  • Інстытут Т. М. С. Ассера (Нідэрланды)
  • Міжнародны інстытут па ўніфікацыі прыватнага права (УНІДРУА)
  • Універсітэт г. Каіра (Егіпет)
  • Універсітэт Васэда (Японія)
  • Універсітэт г. Чхунбук (Рэспубліка Карэя)
  • Інстытут міжнародных даследаванняў Вроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча)
  • Інстытут міжнародных адносін і паліталогіі Віленскага ўніверсітэта (Літва)
  • Універсітэт Міколаса Ромерыса (Літва)
  • Універсітэт імя Мацея Бела (Славакія)
  • Браціслаўскі ўніверсітэт імя Каменіюс (Славакія)
  • Пултуская гуманітарная акадэмія імя А. Гейштора (Польшча)
  • Жэнеўскі цэнтр па дэмакратычным кантролі за ўзброенымі сіламі (Швейцарыя)

Кожны год у замежных часопісах і навуковых зборніках выдаецца звыш ста навуковых прац выкладчыкаў факультэта. На навуковых канферэнцыях супрацоўнікі факультэта робяць у год каля 150 дакладаў, з іх добрую палову — за мяжой. Міжнародная канферэнцыя «Беларусь у сучасным свеце» стала традыцыйнай[2].

ДэканыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • А. Мінаўка. Беларускі Дзяржаўны Універсітэт: Агульнае мовазнаўства. Мн., 1999

СпасылкіПравіць