Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава
Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава | |
---|---|
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава | |
Дэвіз | Будзь заўсёды побач у цяжкую хвіліну! |
Дэкан | Сяргей Анатольевіч Матораў |
Адрас | 210038, г. Віцебск, вул. Чапаева, 30 |
Апісанне
правіцьГісторыя факультэта пачынаецца з 1 верасня 1991 года, калі ў структуры ўніверсітэта быў створаны факультэт дашкольнага выхавання.
Факультэт цесна супрацоўнічае з установамі адукацыі, установамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Віцебска і Віцебскай вобласці, а таксама з Дзяржаўным інстытутам кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, БрДУ імя А. С. Пушкіна, Нацыянальным тэхнічным універсітэтам Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут» (Украіна), Яраслаўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя К. Д. Ушынскага (Расія), Смаленскім гуманітарным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным інстытутам псіхалогіі і сацыяльнай работы.
Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі з’яўляецца лідарам у падрыхтоўцы практычных псіхолагаў, спецыялістаў па сацыяльнай рабоце і сацыяльных педагогаў у Віцебскім рэгіёне[1].
Кафедры
правіць- Кафедра псіхалогіі
- Кафедра сацыяльна-педагагічнай работы
Спецыяльнасці
правіцьНа факультэце аб’ядналіся спецыялісты трох сфер:
- спецыялісты па сацыяльнай рабоце,
- сацыяльныя педагогі,
- псіхолагі.
Дэканы
правіць- Сяргей Анатольевіч Матораў (з 1994)