Факультэт супрацьпаветранай абароны ВАРБ

Факультэт супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎ — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎.

Факультэт супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎
ВАРБ
Заснаваны 20 ліпеня 2009

Гісторыя правіць

Факультэт створаны 20 ліпеня 2009 года.

Вучэбна-матэрыяльная база факультэта ўключае 11 спецыялізаваных аўдыторый з размешчанымі ў іх узорамі вывучаемай тэхнікі, у тым ліку камп’ютэрны вучэбна-трэніровачны клас, а таксама палявы вузел сродкаў радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы.

Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем ўзбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на палявой вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа» і воiнскiх часцей сіл спецыяльных аперацый.

Вайсковыя стажыроўкі і практыкі арганізуюцца на базе злучэнняў і часцей Узброеных Сіл, у інтарэсах якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў[1].

Склад правіць

Факультэт у цяперашні час уключае ў свой склад упраўленне факультэта, батальён курсантаў і тры кафедры: разведкі і замежных армій; радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы; сіл спецыяльных аперацый і вайсковай разведкі.

Спецыяльнасці правіць

На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка выпускнікоў па дзвюх спецыяльнасцях, тэрмін навучання па якіх складае 5 гадоў:

  • «Кiраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый», кваліфікацыя «Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў», па спецыялізацыях: «Кiраванне падраздзяленнямі спецыяльнай разведкі»; «Кіраванне падраздзяленнямі вайсковай разведкі»; «Кіраванне мабільнымі падраздзяленнямі»;
  • «Тэлекамунікацыйныя сістэмы» па накіраванню: 1-95 02 04-02 «Тэлекамунікацыйныя сістэмы (радыёкантроль і супрацьдзеянне)», кваліфікацыя «Інжынер. Спецыяліст па кіраванню», па спецыялізацыях: «Ужыванне, эксплуатацыя і рамонт сродкаў радыё- і радыётэхнічнай разведкі»; «Ужыванне, эксплуатацыя і рамонт сродкаў радыёэлектроннай барацьбы з наземнымі і самалётнымi сродкамі».

Факультэт удзельнічае ў падрыхтоўцы слухачоў камандна-штабнога факультэта па спецыяльнасці «Кіраванне злучэннямі і воінскімі часцямі Сухапутных войскаў» і замежных спецыялістаў. Акрамя таго, на кафедрах факультэта абучаюцца слухачы магістратуры і ад’юнкты па профільных спецыяльнасцях.

Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на наступных першасных афіцэрскіх пасадах:

  • для выпускнікоў па спецыяльнасці «Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый» — камандзір узвода (групы) з наступным выкарыстаннем, без дадатковай падрыхтоўкі, на пасадах камандзіра роты, начальніка штаба, намесніка камандзіра батальёна;
  • для выпускнікоў па накірунку «Тэлекамунікацыйныя сістэмы (радыёкантроль і супрацьдзеянне)» — камандзір узвода, інжынер часці, начальнік пункта, начальнік змены аператараў пастоў з наступным выкарыстаннем, без дадатковай падрыхтоўкі, на пасадах камандзіра роты, старэйшага інжынера, начальніка цэнтра.

Начальнікі правіць

Зноскі